Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

37)Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20стагодзя. Нашауніскі перыяд

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва.Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў.Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі.За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.

 “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху.

Наша Доля (1906)– Луцэвічы і Пашкевіч. Першыя тыражы – 5т экз. Была амаль адразу забароненая царызмам.

Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальнакультурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906-1915). Яна выходзіла раз на тыдзень, друкавалася кірыліцай, да 1912 таксама і лацінкай. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.

Ініцыятары – кіраўнікі БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы, імкнуліся надаць газеце народны кірунак. НН выдавалася на сродкі Луцэвічаў, раздавалася бясплатна. У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ Вацлаў Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам).

Аўдыторыя -- сяляне, нацыянальная інтэлігенцыя

Тэмы Нацыянальныя: характар беларусаў, заклік да выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. За правы паняволенных народаў мець сваё культурна - гістарычнае развіццё, спрыяла пашырэнню беларускай мовы і культуры. Грамадска-палітычныя: супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону, супраць афіцыйнай царскай палітыкі, супраць рэакцыйнай дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, за дзейнасць Дзяржаўнай думы. Ацэнка з дэмакратычных пазіцый, павага да правоў і годнасці чалавека. Эканамічныя: за ўвядзенне на Беларусі земстваў, хутарызацыю (хаця гэта не вырашыць праблем малазямелля), арганізацыю вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак.  Сацыяльныя праблемы (асабліва у час рэдактарства Купалы),

Аўтары Рэдактары-выдаўцы: Зыгмунт Вольскі, Аляксандр Уласаў, Янка Купала — з 1914 Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (В. Чыж). Публікаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.

Дзве палаты: Верхняя – Луцэвічы, Альгерд Бульба (Ян Яленскі), Ал. Уласаў (1906-1914 быў рэдактарам), Ядвігін Ш. (нейкі час быў загадчыкам літ. аддзела); Ніжняя – Купала, Колас, Бядуля, Власт.

Культурна-асветніцкая дзейнасць: падрыхтоўка падручнікаў, наведванне розн. населенных пунктаў, утварэнне тэатраў, бібліятэк, пашырэнне адукацыі. На старонках НН друкаваліся укр, рус, польск. аўтары, перакладваліся творы – англ, фр. Пры рэдакцыі ствараўся Беларускі нацыянальны музей.

Дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў.