Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

28)Адмена прыгоннага права ў рі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 года на беларускіх землях.

Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усей феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узяцца за рэформу кіруючыя колы прымусіў сам ход эканамічнага развіцця, які усе больш і больш штурхаў краіну на капіталістычны шлях развіцця. Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ўрад вырашыў пайсці на скасаванне прыгоннага права «зверху» шляхам рэформаў, не чакаючы, калі яно будзе адменена «знізу» - рэвалюцыйным шляхам.

Царскі ўрад вырашыў распачаць падрыхтоўку сялянскай рэформы 1861 г. з Беларусі і Літвы, зыходзячы з таго, што тут яшчэ да гэтага многія мясцовыя памешчыкі выказваліся за беззямельнае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Такая пазіцыя па-мешчыкаў тлумачылася тым, што іх гаспадаркі былі ужо даволі шырока ўцягнуты у сферу таварна-грашо-вых адносін. Таму, на думку царскага ўрада, памешчыкі беларуска-літоўскіх губерняў былі значна лепей пад-рыхтаваны да скасавання прыгоннага права. Царызм таксама баяўся выкарыстання апазіцыйным польскім дваранствам сялянскіх выступленняў у сваіх нацыя-нальных інтарэсах.

Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася у тай¬не ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт «для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян». 19 лю-тага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з «Маніфестам». Усе гэ-тыя дакументы можна падзяліць на тры трупы: Агуль-ныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з «Маніфестам» селянін ад-разу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць грамадзянскія і ма-емасныя пагадненні, адчыняць гандлевыя і прамыс-ловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў. У

(4 -- 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) па-меры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы у селяніна зямлі было больш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзен-скай, Віленскай, Мінскай губернях існавала падвор-нае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх да-рэформенны надзел. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі і за ка-рыстанне атрыманай зямле'й павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для усей Расіі. Выкупная сума выз-началася шляхам капіталізацыі пераведзенага на гро-шы аброку з дзесяціны у разліку 6 % гадавых. На-прыклад, калі аброк з сялянскага надзела складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 руб. (6 руб. — 6 %, 100 % -100 руб.). 20 % гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы у выглядзе каштоўных папер, якія мож¬на было прадаць ці закласці. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на праця-гу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя пла¬цяжы. Такім чынам, агульная сума, якую сяляне выму-шаны былі заплаціць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі—у 3 — 4 разы). Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над асобай селяніна.

Сялянская рэформа 1861 г. паклала пачатак новаму, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы у краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуаз¬ных формаў гаспадарання. Разам з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі выгадамі для памешчыкаў. Наяўнасць шматлікіх пе-ражыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіцце капіталізму.

Адмена прыгоннага права абумовіла правядзенне шэрага рэформаў дзяржаўнага кіравання, ваеннай спра-

Магілеўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася аб-шчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя

вы, органаў суда, сістэмы гарадскога самакіравання, народнай адукацыі, цэнзуры, фінансаў.

3 1862 па 1874 г. праводзілася ваеннаярэформа, якая замяніла рэкруцкую сістэму камплектавання арміі з прадстаўнікоў падатных саслоўяў на агульную ваенную павіннасць. Тэрмін абавязковай службы у сухапутных войсках быў скарочаны да б, на флоце — да 7 гадоў.

У 1864 г. у Расіі пачалася земская рэформа, якая прадугледжвала стварэнне у наветах і губернях вы-барных земскіх устаноў для кіраўніцтва народнай ас-ветай, аховай здароўя, гаспадарчай справай. Выбарчы закон на аснове высокага маемаснага цэнзу забяспе-чыў перавагу у земствах памеснага дваранства. Аднак на Беларусь, Літву і Правабярэжную Украіну тэты прынцып не распаўсюджваўся па палітычных маты-вах: царскі ўрад пасля паўстання 1863 -- 1864 гг. не давяраў мясцовым польскім памешчыкам.

У выніку судовай рэформы 1864 г. былі ліквідаваны саслоўныя суды, якія замяніліся агульнымі для ўсіх судовымі ўстановамі. Абвяшчала-ся адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Уводзіліся міравыя суды, а для разгляду крымінальных спраў -суды прысяжных, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне, вінаваты падсудны ці не. Уводзіліся судо-выя абаронцы—прысяжныя павераныя (адвакаты), якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе і былі незалежныя ад урада.

На Беларусі і у Літве судовая рэформа пачалася толькі у 1872 г. 3-за адсутнасці земстваў міравыя суддзі не выбіраліся, а назначался Міністэрствам юстыцыі. Суд прысяжных быў уведзены толькі у 1882 г.

Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Саслоўныя абмежаванні адмяняліся пры паступленні у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, але кантынгент навучэнцаў вызначаўся платай за навучанне.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку, але з-за складанага палітычнага становішча першае незалежнае ад урада выданне газета «Мінскі лісток» выйшла толькі у 1886 г.

Гарадская рэформа у Беларусі пачалася у 1875 г. (на 5 гадоў пазней, чым у Расіі). Яна таксама была заснавана на буржуазным прынцыпе ўсеагульных вы-

бараў органаў кіравання у гарадах паводле маемасна¬га цензу. Выбарчыя правы мелі толькі плацелыпчыкі гарадскіх падаткаў уласнікі зямлі, дамоў і прад-прыемстваў. Выбраная гарадская думаўтварала гарад-скую управу на чале з гарадскім галавою. Органы га¬радскога самакіравання займаліся пытаннямі добра-ўпарадкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транс¬парту, аховы здароўя, народнай адукацыі.

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 —70-х гг. былі вельмі непаслядоўныя, супярэчлівыя, на Беларусі мелі абмежаваны характар.