Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

25) Вайна 1812г і беларусь.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці (Расія парушыла пагадненні Тыльзіцкага сейму 1807 г. аб блакадзе Англіі) паміж буржуазнай Францыяй і фе-адальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

У лістападзе 1806 г. французскія войскі занял! «прускую» частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. 3 надзеяй атрымаць па-сады і аднавіць Рэч Паспалітую асобная частка шлях¬ты Літвы і Беларусі пачала пераходзіць у Княства Варшаўскае. Расійскі імператар Аляксандр I, разлічваючы адцягнуць тэту шляхту ад Напалеона, заявіў аб сваім жаданні аднавіць ВКЛ пад эгідай Расіі. Аднак кансерватыўна-нацыянальныя сілы Расіі зацягвалі тэта пытанне.

12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона без аб'яўлення вайны пераправілася у раене Коўна у .межы Расійскай імперыі — на землі Беларусі і Літвы. 16 чэрвеня была занята Вільня.

1-я руская армія (127 тыс.) генерала Баркалая дэ Толі (штаб у Вільні) і 2-я руская армія (45 тыс.) генерала П. Баграціена (штаб у Ваўкавыску) адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. Адступалі з баямі (буйнейшыя—пад Кобрынам, Мірам, Салта-наўкай, Полацкам). Французы занялі Магілеў і падрыхтавалі пазіцыі для сустрэчы рускіх ля ве'скі Салтанаўка у 11 км ад Магілева. Тут адбыліся жорсткія баі. Корпусу генерала М. Раеўскага ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціену з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр.

Каля мястэчка Клясціцы генерал Я. Кульнеў ат-рымаў перамогу над войскамі маршала Удзіно, які, страціўшы амаль увесь абоз і 900 палонных, быў вымушаны адступіць да Полацка. 12-тысячны атрад Кульнева праследаваў яго, і у баі каля ве'скі Сівошына генерал загінуў. Злучыліся дзве арміі толькі 2 жніўня у Смаленску. У рускай арміі слу-жыла многа беларусаў. Так, шэсць дывізій 1-й арміі былі ўкамплектаваны беларусамі, дзве дывізіі кор¬пуса Раеўскага (2-я армія) таксама з'яўляліся ўраджэнцамі Беларусі.

Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчы-масцю аднаулення іх ранейшай дзяржавы. Быў ство раны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалео-на, Часовы ўрад ВКЛ выдаў распараджэнне аб набо¬ры 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні чатырох палкоў (усяго 24 тыс. чалавек) кавалеры! з поўным забеспя-чэннем за кошт насельніцтва. Дзесьці на палях бітвы беларус павінен быў біць беларуса. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тылавую базу сваей арміі. Ён загадаў будаваць у Смаргоні, Мінску, Барысаве, Оршы і іншых гарадах вялікія прадуктовыя склады. Забес-пячэнне прадуктамі, фуражом арміі Напалеона у многім лягло на плечы сялян, што рабіла іх становішча цяжкім, і многія ішлі у партызаны з мэтай абароны ад рабавання акупантаў.

12-тысячны Віцебскі гарнізон французаў баяўся выйсці з горада, каб не трапіць у рукі партызан. У рае'не Полацка партызаны абапіраліся на «лятучыя эскадроны» рускай арміі. Дарослае насельніцтва вескі Жарцы Полацкага павета стварыла партызанскі атрад на чале з селянінам Максімам Маркавым. За муж-насць у баях з ворагам 22 партызаны атрымалі кры-жы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі. Партызанская барацьба падрывала сілы акупантаў. Для аховы сваіх камунікацый, складаў, для барацьбы з партызанамі французскае каманда-ванне вымушана было трымаць на тэрыторыі Бела-русі каля 30 тыс. салдат і афіцэраў.

У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, а у пачатку кастрычніка ні з чым павінен быў аставіць яе і ісці назад па той жа спустошанай дарозе. У хуткім часе пачалося вызваленне Беларусі: 6 — 8 кастрычніка рускія войскі авалодалі Полацкам; 26 кастрычніка — Віцебскам. 4 лістапада быў вызвале-ны Мінск, 9 — Барысаў, 12 Магілеў. 14 лістапада каля вескі Студзенка на поўнач ад Барысава французы пачалі пераправу праз Бярэзіну. Рускія войскі атакавалі французаў на абодвух берагах. Напалеон згубіў болып за 20 тыс. чалавек, пераправіцца змаглі толькі 10 тыс. французаў. «Вялікая армада» фактычна была разгромлена. Пасля Бярэзіны армія Напалеона перастала існаваць, рэшткі войскаў бязладна адступалі. 24 лістапада Напалеон пакінуў армію у Смаргоні і ад'ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. расійскія войскі без бою занялі Гродна.

Так закончыўся паход Напалеона у Расію, які працягваўся у Беларусі ад Купалля да Каляд і каш-таваў беларусам каля 1 млн чалавек — кожнага чац-вертага. Тэта вайна прынесла вялікія спусташэнні: былі разбураны многія гарады і вескі, амаль напа-лову скараціліся колькасць статка і пасяўныя плошчы..