Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
232.89 Кб
Скачать

44)Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нац-дзяр будаўніцтва ш Беларускай сср у 20-х 30-х гадах.

У канцы 1920-га-пачатку 1921 рэспубліка знаходзілася ў найскладанейшым эканамічным і палітычным становішчы. Гэта было абумоўлена тым, што ў аў падлогу. 1920-га г. на тэр. БССР былі нацыяналізаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемствы, з якіх дзейнічала менш за палову. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца ў вёсцы, дзе і так быў празмернасць рабочых рук. Сельскае насельніцтва таксама бедаваў. Пры правядзенні продразверстка харчовыя атрады забіралі нават тое зерне, якое сяляне пакідалі на пасеў. Характэрнай з'явай стаў бандытызм. Савецкія ўлады вымушаныя былі да 1922 г. уключна захоўваць на тэ-торыі БССР надзвычайнае становішча. Увосень 1921 г. праект «автономизации» атрымаў адмоўную ацэнку кіраўніка савецкага ўрада В.І. Леніна. Ідэя раўнапраўнага саюза усіх савецкіх рэспублік не выпадкова атрымала станоўчы водгук у Бел-сі. На шматлікіх канферэнцыях і сходах падкрэслівалася неабходнасць аб'яднання савецкіх рэспублік, але пры захаванні ўплыву кожнай з іх на справы усяго Саюза. На IV з'ездзе Саветаў БССР 14-18 сьнежня 1922 г. г у Мінску прапанову аб стварэнні Саюза было падтрымана. Снежань 30 гэтага ж 1922 г па ўзгадненні дэлегацый з'ездаў Саветаў РСФСР, УССР, БССР і Закаўказскай Федэрацыі пачаў сваю працу I з'езд Саветаў СССР. Былі падпісаны зацверджаныя прадстаўнікамі рэспублік праекты Дэкларацыі. Ад імя Беларускай ССР дакументы падпісалі 25 чалавек, прадстаўнікі сямі нацыянальнасцяў, якія жылі ў рэспубліцы (беларусы, габрэі, латышы, рускія, палякі, украінцы і літоўцы). Уваходжанне БССР у склад СССР апраўдала надзеі на пашырэнне тэрыторыі рэспублікі, штучна абмежаванай шасцю паветамі былой Мінскай губерні. Яшчэ з верасня-лістапада 1921 урад БССР ставіла пытанне аб гэтым перад Саветам Працы і Абароны РСФСР. Нарэшце, у сакавіку 1924 г., напярэдадні гадавіны абвяшчэння БНР, пасля падрыхтоўчай працы было прынята пастанова Ўсесаюзнага ЦВК аб вяртанні Беларускай рэспубліцы 15 паветаў і асобных валасцей Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы.

45)Палітыка беларусізацыі

Беларусізацыя — нацыянальна-культурная палітыка у БССР у 20-я гг. У снежні 1920 г. на II Усебеларускім з’ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі жыцця грамадства, дзяржа-вы на роднай мове. У 1923 г. адбылася партканферэн-цыя КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыя-нальнага пытання. Так былі зроблены першыя палітычныя крокі да беларусізацыі. Рабіліся і прак-тычныя крокі у напрамку абуджэння самасвядомасці беларусаў: у 1920 г. пачаў дзейнічаць беларускі ванд-роўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаў-ны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спектаклі “Паўлінка”, “Машэка”, “Кастусь Каліноўскі”. У 1921 г. была створана першая у БССР вышэйшая навучальная ўстанова Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), першым рэктарам якога быў гісторык У. Пічэта, у 1922 г. •- Інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая ўстанова) і Інстытут сельскай гаспадаркі. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэн-тральны архіў. У 1921 г. было ўтворана выдавецтва “Са-вецкая Беларусь”, сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня 1924 г. быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяр-жаўнай палітыкі (як бачым, і да 1924 г. было зроблена нямала). Магутны імпульс палітыцы беларусізацыі прыдало “ўзбуйненне” рэспублікі у 1924 і 1926 гг. Ура-дам СССР было перададзена 18 паветаў Віцебскай, Го-мельскай і Смаленскай губерняў, у выніку тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася у тры разы.

Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіцце беларускай культуры, вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзяржаўнага апарату і часцей Чыр-вонай Арміі пераводзілася на беларускую мову. Бела-руская, руская, яўрэйская і польская мовы былі прыз-наны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся у школах на роднай мове з абавязковым вывучэннем дзяржаўнай мовы — беларускай. К 1928 г. у рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыя-нальны польскі раен з цэнтрам у Дзяржынску.

Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў характар карэнізацыі вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. 3 павагай ставіліся да беларускай мовы апаратчыкі іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, А.Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924 •• 1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мо-вай, чытаў на ей даклады.

Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурныя аб’яднанні “Ма-ладняк”, “Полымя”, “Узвышша”. Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Ко-лас, Я. Купала, У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чор-ны, М. Лынькоў. У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”, рэжысер -Ю. Тарыч. У 1929 г. Інбелкулы быў рэарганізаваны у Беларускую Акадэмію навук, прэзідэнтам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі.

Дасягненні беларусізацыі’. да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, у центральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925 г. — 20 %, у 1927 г. - 80 %. Усе тэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала модную падтрымку насельніцтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Але нацыянальна-культурнае будаўніцтва ажыццяў-лялася у сутычках розных сіл. 3 аднаго боку, былі спробы прыпыніць, а з другога фарсіраваць беларусізацыю.

У канцы 20-х гг. палітыка беларусізацыі была згорнута. Былі ўведзены у дзеянне новыя нормы беларускай літаратурнай мовы, у выніку чаго яна значка наблізілася да рускай мовы. Скарацілася коль-касць беларускамоўных школ. Справаводства розных устаноў пераводзілася на рускую мову. Але і у гэтых умовах культура працягвала развівацца. У рэспубліцы былі прыняты меры па ліквідацыі непісьменнасці. У выніку на пачатак 1939 г. доля пісьменных на Беларусі склала 80,8 %. У 30-я гг. едзена ўсеагульнае абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. У тэты час функцыяніравала 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, з якіх 26 — вышэйшыя. Пашыралася дзей-насць АН БССР, яна стала цэнтрам навуковага жыц-ця рэспублікі, хоць і была абмежавана жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі. У 1926 г. адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе (уласная кінематаграфічная база адсутнічала), у 1932 г.- Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г.

Беларускі тэатр оперы і балета, у 1937 г. Беларуская дзяржаўная філармонія..

«(Увесь комплекс пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва атры-маў назву “культурная рэвалюцыя”. Яе мэтай ва умовах таталітарнай дзяржавы было выхаванне у савецкіх грамадзян пачуцця гонару за сваю дзяржа-ву, але разам з гэтым і пачуцця пакорнасці ідэалогіі, якая панавала у той час. (Ідэалоггя—сістэма пра-вавых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць трупе людзей ці палітычнай партыі.)

Такім чынам, культурная рэвалюцыя у БССР прывяла да павышэння культурнага ўзроўню мае, аднак абярнулася абмежаваннямі у развіцці нацы-янальнай культуры і насаджэннем марксісцкай ідэалогіі.