Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе

  1. Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.

  2. Дыялектная мова.

  3. Мова і маўленне.

Асноўныя паняцці: дыялекты, літаратурная норма, мова і маўленне.

Літаратура:

  1. Ляшчынская В.А. Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

  2. Сямешка Л. І. Курс беларускай мовы: Падручнік /Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. - Мінск: Універсітэцкае, 1996.

1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.

Беларуская нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці, дзве формы: літаратурную ў яе пісьмовай і вуснай формах і народна-дыялектную. Літаратурная і дыялектная мовы знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні, але паміж імі існуе істотная розніца.

Літаратурная мова - гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай формах. Яна абслугоўвае асноўныя сферы дзейнасці народа. Гэта мова школы, навукі, друку, радыё, тэлебачання, тэатра, мастацкай літаратуры, дзяржаўных устаноў. Наяўнасць нормы - асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай.Унармаванаць літаратурнай мовы заключаецца ў тым, што ў ёй рэгламентуецца значэнне і ўжыванне слова, а вымаўленне, напісанне, утварэнне граматычных форм слоў падпарадкуецца агульнапрынятаму ўзору (норме).Сучасныя нормы мовы адлюстраваны ў слоўніках, даведніках, падручніках, спецыяльных манаграфіях па мове.

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць:

- арфаэпічныя нормы (правільнасць вымаўлення);

- арфаграфічныя (правільнасць напісання);

- лексічныя (ужыванне слова ва ўласцівым яму значэнні; правільнае спалучэнне слоў па сэнсу);

- граматычныя (правільнае ўжыванне граматычных форм слоў і правільная пабудова сказаў);

- стылістычныя (адпаведнае ўжыванне моўных сродкаў у пэўным стылі);

- пунктуацыйныя (правільнасць ужывання знакаў прыпынку);

Нормы абавязковыя для ўсяго грамадства, дзякуючы ім дасягаецца адзінства літаратурнай мовы; яна даступная і зразумелая ўсяму народу. Таму нормы літаратурнай мовы ахоўваюцца грамадствам праз школу, друк, радыё і г. д. Змены норм зацвярджаюцца ўрадавымі пастановамі.

2.Дыялектная мова

Дыялектная мова - гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць у вуснай форме на Беларусі. Існуюць паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялект. Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх, гаворак, што знаходзяцца абапал лініі Ашмяны – Мінск – Бабруйск – Гомель (Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Дзяржынскі, Мінскі, Лагойскі, Барысаўскі, Рагачоўскі, Бярэзінскі, Чэрвеньскі раёны).

Паўночна-ўсходні: Віцебская вобласць, большая частка Магілёўскай вобласці, поўнач Мінскай вобласці.

Паўднёва-заходні дыялект: Брэсцкая вобласць, Гомельская, поўдзень Мінскай, большая частка Гродзенскай вобласці.

Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць адасобленая група заходне-палескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.

Кожны дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці:

паўночна- ўсходні

паўднёва- заходні

1)дысімілятыўнае аканне: вЂда, зімля, зямля

1)недысімілятыўнае аканне: вада, зямля

1а быў (фанетычнае адрозненне)

1а буў

2) буряк, ріка [р']

2) бурак, рака [р] зацвярдзелы

3) збожжа (падаўжэнне зычных)

3) збожа ці збож’е (адсутнасць падаўжэння)

4) сцяной, мяжой (тв.склон, адз. лік)

4) сцяною, мяжою (тв.склон, адз. лік)

5) вокны; вёдры (наз.склон, мн.лік)

5) вокна, вёдра

6) садам, палям (дав. склон, мн.лік)

6) садом, палём

7) у садах, у палях (месн. склон, мн.лік)

7) у садох, у палёх

8) вучуць, гаворуць (3-я асоба, мн.лік)

8) вучаць, гавораць

9) вязець, нясець, бярэць (3-я асоба, адз.лік)

9) вязе, нясе, бярэ

10) наеўся (зваротная форма дзеяслова)

10) наеўса

11) буду хадзіць (форма дзеяслова будучага часу)

11) хадзіцьму

12) пляменнік (уласналексічны дыялектызм)

12) нябог

Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і таго і другога дыялекту; таксама маюць адметныя рысы: ходзя, робя ( 3-я асоба адз. л.), проўда, казоў (казаў).

Асаблівасці брэсцка-пінскіх гаворак: вода, нога; вэчор, зыма; ліс (лес), хліб; мнята (мята), мняса (у літ. мяса); купыты, ходыты (інфінітыўная форма); купляць, лоўляць (3-я асоба мн. л.). Палескія гаворкі ў найбольшай ступені захоўваюць блізкасць з іншымі славянскімі мовамі (украінскай, польскай).

Наяўнасць дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы. Яны больш старажытныя, чым сама беларуская мова. Працэс групавання гаворак у дыялекты адбываўся у эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але і паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі; разбураюцца дыялектныя межы. Дыялекты - аснова нацыянальнай мовы.

А.А.Крывіцкі так выказаўся пра карыстанне дыялектнай мовай: ”Гэта яднае родных і блізкіх людзей, згуртоўвае землякоў, звязвае патомкаў з продкамі, дазваляе суадносіць сучасныя моўныя сродкі з каштоўнымі скарбамі дыялектнага мінулага, асвойваць іх”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]