Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму

Білінгвізм ‘двухмоўе’ - гэта з’ява адначасовага існавання ў дзяржаве двух моў, афіцыйна замацаваных законам. Напрыклад, у Бельгіі дзве дзяржаўныя мовы: французская і фламандская; у сучаснай Швейцарыі існуе чатыры дзяржаўныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская; у Інданезіі выкарыстоўваецца каля 200 моў, у Дагестане - каля 30.

26 студзеня 1990 г. быў прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Увядзенне закона было разлічана на 1 верасня 1990г. і рэалізацыя яго на працягу 10 год. За гэты тэрмін неабходна:

а) на працягу 3 год увесці беларускую мову ў афіцыйныя дакументы грамадзян; у навуку; культуру; сродкі масавай інфармацыі; маркіроўку тавараў;

б) на працягу 3–5 год – у дзяржаўныя ўстановы, органы дзяржаўнай улады і кіравання;

в) на працягу 5 год – у справаводства, у тэхнічную і праектную дакументацыю, падчас выбараў народных дэпутатаў, у сферу абслугоўвання, дзіцячыя ўстановы;

г) на працягу 10 год – у юрыдычныя ўстановы, установы адукацыі (сярэднія, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя з абавязковай здачай экзамену).

14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццё, беларуская мова цяпер не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны.

Псіхалінгвістычны прадугледжвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі.

Педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы (рускай).

Сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці.

Моўная сітуацыя сёння парадаксальна. Большасць насельніцтва (80% з 10 млн. называюць сябе беларусамі, а 70 % лічаць роднай мовай беларускую), гаворыць на беларускай мове (з дыялектным адценнем), але літаратурная беларуская мова не мае прэстыжу як мова адукацыі і прафесійнага росту. На карысць мовы працуе інтэлігенцыя, перыядычны друк (газеты “Наша ніва”, “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”), беларускамоўны Інтэрнет, грамадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, выдавецкі праект “Беларускі кнігазбор”, службы роднага слова. Генеалагічная і структурная блізкасць рускай і беларускай моў працуе на выцясненне беларускай мовы як маючай іншы сацыяльны статус. Але ж сучасная тэндэнцыя фарміравання лінгвістычнай карты свету адназначна накіравана на захаванне моў. У Беларусі рэальнае ўмацаванне статуса дзяржаўнасці мовы і пашырэнне сацыяльнай базы можа быць дасягнута шляхам сумесных намаганняў асобных людзей, грамадскіх арганізацый і дзяржавы.

4. Беларуская мова сярод славянскіх моў

Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Моўная сям’я – гэта вялікая група моў, якая аб’ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем’і падзяляюцца на групы і падгрупы.

Цікава ведаць: лінгвістыка, або мовазнаўства, выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя моўныя сем’і. Тэрмін “індаеўрапейскія мовы” прапанаваны нямецкім моваведам-санскрытолагам Францам Бопам (1791-1867), адным з заснавальнікаў параўнальна-гістарычнага метаду вывучэння моў.

Індаеўрапейская моўная сям’я ўключае такія падгрупы: індыйская (пенджабі, бенгалі, орыя, маратхі, сіндхі, цыганская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, асецінская, тацкая); балтыйская (літоўская, латышская); раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, румынская, каталійская, малдаўская, рэтараманская); германская (дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская – паўночнагерманскія мовы; нямецкая, англійская, нідэрландская, фламандская, ідыш – заходнегерманскія); кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская, уэльская); славянская (беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая - паўднёваславянскія). Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем’яў: японская, карэйская. Ёсць мовы мёртвыя, якія актыўна не ўжываюцца ці зусім не ўжываюцца, так як няма носьбітаў мовы: санскрыт, ведыйская, скіфская, харэзмская, пруская, лацінская, гоцкая, бургундская, карнуэльская, стараславянская, палабская, старажытнагрэчаская, візантыйская.

Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай. Гэта была беспісьмовая мова. Яна спачатку была распаўсюджана на параўнальна невялікай тэрыторыі – паміж Одэрам і Дняпром. Але ў першым тысячагоддзі нашай эры праславянскія плямёны рассяляюцца па Усходняй Еўропе і Балканскім паўвостраве. Рассяленне доўжылася аж да 6-7ст.ст. У выніку славяне засялілі вялізныя тэрыторыі, сувязі паміж плямёнамі зменшыліся; славяне ўваходзілі ў кантакты з народамі, якія належалі розным моўным групам, змешваліся з рознаэтнічным насельніцтам. Таму хутка ў праславянскай мове ўзніклі дыялектныя разыходжанні. У выніку ўзніклі тры групы будучых славянскіх моў. У лексіцы, фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе беларуская мова бліжэй стаіць да рускай і ўкраінскай мовы. Але ёсць асаблівасці, якія яднаюць яе з іншымі славянскімі мовамі.

усходнеславянскія мовы

заходнеславянскія

паўднёваславянскія мовы

бел.

рус.

украін.

польск.

чэшск.

балгар.

серб.

харв.

сват

сват

сват

swat

svat

сват

сват

сват

вока

око

око

оko

oko

око

око

око

кроў

кровь

кров

krew

krev

кръв

крв

крв

лес

лес

ліс

las

les

дрэва

дерево

дерево

drzevo

drevo

древо

древо

древо

Некаторыя славянскія (агульнаславянскія) словы на беларускай глебе займелі іншае значэнне. Так, слова “блага” абазначае ‘кепска’. Беларуская мова мае свае адметнасці ў марфалогіі, фанетыцы:

  • зычны [р] – зацвярдзелы; гэта з’ява мае праславянскі дыялектны характар; доказам гэтаму з’яўляецца наяўнасць зацвярдзелага [р] у сербскахарвацкай і польскай мовах;

  • зычны [г] - фрыкатыўны; такі гук ёсць у паўднёварускіх гаворках, чэшскай, славацкай, лужыцкай мовах;

  • дзеканне – цеканне (пераход д – дз’, т- ц’); гэта з’ява адлюстроўвалася ў старабеларускіх помніках з 1300 года, а гэта значыць, што сама з’ява ўзнікла раней dziwo [дз’]; music; kucie [ц’] – чытаем у “Лісце да Абуховіча”;

  • гук [ў] – гэта з’ява зафіксавана ў смаленскай грамаце 1229 года; ў перадавалася літарамі в, у, оу, γ; ловъко, дръвъ, моучком, не вдовз (не вдолгу); адбываецца пераход [л] - [ў], калі гэта былі спалучэнні ъл, ьл: вълък – воўк; вълна – воўна;

  • поўна / няпоўнагалоссе оро, оло, ора, ола / ра, ла: город, горад / град.

ЛЕКЦЫЯ 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

  1. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы.

  2. Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.

  3. Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы.

Асноўныя паняцці: моўныя масівы, спецыфічныя асаблівасці мовы.

Літаратура:

  1. Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.

  2. Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1984.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]