Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

3.Маўленчы этыкет справавых лістоў

Як і ў вусным маўленні, у справавых лістах павінен падтрымлівацца этыкет. Што ён уключае? Не трэба забываць, што ў лісце павінны быць ужыты словы, што выражаюць пашану да адрасата: шаноўны, паважаны і г. д. Калі імя замяняецца займеннікам, то ён пішацца з вялікай літары, напрыклад:

Загадзя ўдзячны Вам за……;

Дзякуем Вам за…………..;

Запрашаем Вас ……… .

Таксама ўжываюцца дзеясловы са станоўчым значэннем, дзеясловы ветлівасці: дзякуем, прабачце, гарантуем, спадзяемся, будзем задаволены.

Саблюдаючы ўсе патрабаванні ў афармленні справавых лістоў( кампазіцыя, моўнае афармленне, маўленчы этыкет), можна разлічваць на поспехі ў працы.

ДАДАТАК

Узор даведкі аб працоўным стажы

ЗАТ “Мадэм” Райвыканкам Ленінскага раёна

Даведка

23.12.200* № 7

г. Мінск

Агульны працоўны стаж Крупко Паўла Паўлавіча, эканаміста аддзела продажу і маркетынгу, які пражывае па адрасе: вул. Каліноўскага, д. 8, кв. 19, г. Мінск, складае 9 (дзевяць) гадоў.

Даведка выдадзена па стану на 04. 07.200*.

Дырэктар (подпіс) Ініцыялы, прозвішча

Начальнік аддзела кадраў (подпіс) Ініцыялы, прозвішча

Узор заявы

Вытворчы аддзел Дырэктару Мінскага

ЗАЯВА станкабудаўнічага завода

20.06.2006 №____ нам. нач. вытворчага аддзела

Захарэвіч Марыі Пятроўны

Рэзалюцыя

Прашу дазволіць мне чарговы водпуск за 2005 год з 25 ліпеня 2005 года.

Нам. начальніка

вытворчага аддзела Подпіс Захарэвіч М.П.

Узор пісьма-напаміну

ААБ “Беларусбанк

Вул. Сурганава, 64,

2200141, г. Мінск

Тэл.: 231-61-57

Факс: 231-61-50

22. 11. 2003 № 09-01/104

На № ___ад__________

ЗАТ “Мадэм”

Генеральнаму дырэктару

Кныш Я. Р.

Пр. Пушкіна, 112

220070, г. Мінск

Міхаіл Уладзіміравіч Самадзееў.

Падрыхтаваць піьмо-просьбу

з абгрунтаваннем адтэрміноўкі

пагашэння крэдыту да 28.11.2003

Подпіс дырэктара ЗАТ “Мадэм”

25.11.2003

Хацелася б нагадаць Вам аб тэрміне па выплатах працэнтаў і пагашэнні крэдыту, выдадзенага нашым банкам 15.11.2000 (на тэрмін тры гады пад 40 % у год) у суме 450 млн. беларускіх рублёў.

На жаль, Вашым бокам у вызначаныя тэрміны (да 16.11.2003) сума пазыковых сродкаў не была пагашана.

Настойліва просім на працягу двух каляндарных тыдняў пакрыць банку страты ў памеры 15 млн. беларускіх рублёў, нанесеныя несвоечасовай выплатай, а таксама пагасіць крэдыт. Па заканчэнні прызначанага тэрміну мы вымушаны будзем звярнуцца ў суд.

Упраўляючы банкам (подпіс) Ініцыялы, прозвішча

Іваноў Леанід Міхайлавіч

У справу 06 – 11

Падрыхтаваны адказ

Зых. № 06-11/ 35

Подпіс Самадзееў

      1. ЗАТ “Мадэм”

87 / 06-07

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]