Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка

Афіцыйна-справавы стыльii. Аблугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых зносін людзей, устаноў; мэта зносін – рэгуляцыя афіцыйных адносін, камунікатыўная мэта; асноўныя віды тэкстаў – загады, справаздачы, указы, законы, дагаворы і г. д.; моўныя асаблівасці – дакладнасць, паслядоўнасць, сухасць маўлення, афіцыйнасць; ужываюцца своеасаблівыя ўстойлівыя лексічныя адзінкі, так званыя канцылярызмы: давесці да ведама, дагаворныя бакі, вызначаецца заканадаўствам. Форма існавання – пісьмовая.

Публіцыстычны стыль. Абслугоўвае грамадскае жыццё, палітыку; мэта – агітацыйна-прапагандысцкая, даць інфармацыю аб грамадска важных справах, інфармацыйнае ўздзеянне на свядомасць і пачуцці людзі; віды тэкстаў – выступленні на мітынгу, артыкулы у газеце, нарысы, гумарэскі, даклады; моўныя асаблівасці – даходлівасць, эмацыянальнасць, палымянасць маўлення, агульнаўжывальная лексіка, сустракаюцца тэрміны і дыялектная лексіка, выкарыстоўваюцца метафары, параўнанні, гіпербалы – усё гэта робіць мову вобразнай, яркай, даходлівай; інфармацыйнасць патрабуе дакладнасці, недапушчэння памылак у датах, прозвішчах, назвах арганізацый, устаноў. Форма існавання – пісьмовая.

Гутарковы стыль. Абслугоўвае сферу бытавых адносін (сямейных, сяброўскіх); мэта – камунікатыўная, абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі; асноўныя віды тэкстаў – гутаркі, запіскі, пісьмы; моўныя асаблівасці – натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў; непадрыхтаванасць маўлення, суб’ектыўнасць; вялікую ролю адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка; часта ўжываюцца асабовыя займеннікі, выклічнікі, часціцы, гутарковая лексіка, простыя сказы, словы-сказы, няпоўныя сказы (у дыялогах), пытальныя сказы, клічныя. Форма існавання – вусная.

Мастацкі стыль. Абслугоўвае эстэтычную і духоўную сферу жыцця грамадства; мэта – мастацка-эстэтычная, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека, інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва; віды тэкстаў – апавяданні, аповесці, раманы, вершы, казкі; моўныя асаблівасці – ужыванне разнастайнай лексікі (нейтральнай, кніжнай, дыялектнай, жаргоннай), мова вобразная, эмацыянальная; шырока ўжываюцца разнастайныя тыпы сказаў (простыя, складаныя, ускладненыя). Усё гэта падпарадкавана аўтарскай задуме - раскрыццю мастацкіх вобразаў.

4.Навуковы стыль і яго асаблівасці

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі і тэхнікі; мэта – пазнавальная, паведамленне аб дасягненнях навукі і тэхнікі, іх тлумачэнне; віды тэкстаў – выступленні, даклады на навуковых канферэнцыях, лекцыі, артыкулы, дыспуты, падручнікі, дысертацыі, манаграфіі; моўныя асаблівасці – інфармацыйнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць, доказнасць, ужыванне тэрмінаў, шмат абстрактнай лексікі, пабочных і ўстаўных канструкцый. Форма існавання – пісьмовая. З развіццём сродкаў масавай камунікацыі ўзрастае роля і вуснай формы навуковай мовы. Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю – гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе астатнія моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.

Так, тэксты навуковага стылю прымушаюць ужываць мнагазначныя стылістычна нейтральныя словы толькі ў адным значэнні, радзей – двух значэннях. Напрыклад: адкрыць ’адчыніць’, ‘даць магчымасць’, ’стварыць’, ’паслужыць пачаткам’, ‘пачатак сходу’, ‘зрабіць вядомым тое, што скрывалася’, ’заўважыць у кім-небудзь здольнасці’. У навуковым стылі рэалізуецца толькі адно значэнне ’заўважыць, знайсці ў выніку даследавання нешта зусім новае’. Выпадкі мнагазначнасці тэрмінаў у межах адной навукі ўвогуле сустракаецца рэдка. Ідэальная тэрміналогія не павінна мець мнагазначных тэрмінаў.

Навуковы стыль характарызуецца абагульняльнасцю. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце. Напрыклад, аміяк ’хімічнае злучэнне азоту з вадародам NH; бясколерны газ з рэзкім пахам, прымяняецца для вытворчасці ўгнаенняў, у халадзільных устаноўках’.

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы (міжстылёвыя). Міжстылёвая лексіка аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання. Міжстылёвая лексіка з’яўляецца цэнтрам лексічнага складу (гл. схему).

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

размоўная лексіка

міжстылёвая лексіка

кніжная лексіка

літ.-разм.

разм.-бытавая

прастамоў-ная

навуко-вая

афіцыйна-справавая

газетна-публіцыст.

Да яе адносяцца словы, якія называюць найбольш звыклыя, шырока распаўсюджаныя прадметы, з’явы, дзеянні: вецер, снег, абутак, вуліца, гаварыць, будынак, дзень, газ, па, насуперак, дзякучы.

У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку – функцыянальную: цяпло ’нагрэты стан чаго-небудзь (паветра, прадмета)’, ‘цёплая пара года’;

цяпло (фіз.) ‘энергія хаатычнага руху малекул і атамаў, з якіх складаецца цела’.

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў. Напрыклад: аналіз, дослед, працэс, гіпотэза, тэорыя, узаемасувязь, абумовіць, абгрунтаваць, прадугледзець, планаваць і інш.

Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміныiii, да якіх адносяцца словы, спалучэнні слоў, што групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі, напрыклад, тэрміны медыцыны, хіміі, эканомікі і інш. Тэрміны вызначаюцца прыналежнасцю да пэўнага тэрміналагічнага поля, не патрабуюць кантэксту для свайго выяўлення. Яны залежаць ад зместу і метадалогіі той навукі, якую тэрмін прадстаўляе. Напрыклад, слова “перыяд” (лац. periodos – "абход, кругазварот"):

  • у астраноміі мае значэнне "прамежак часу, на працягу якога адбываюцца ўсе фазы якога-небудзь паўторнага працэсу";

  • матэматыцы – "адна лічба ці група лічбаў у перыядычным дробе";

  • у лінгвістыцы – "складаная сінтаксічная канструкцыя, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на дзве (ці болей) часткі";

  • у геалогіі – ‘час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму’;

  • у фізіцы – ‘перыяд вагання, прамежкі часу, праз якія сістэма, што ажыццяўляе ваганне, вяртаецца ў зыходны стан’.

Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія хутка папаўняецца новымі адзінкамі. Навуковы стыль не характарызуецца даступнасцю. Аднак гэта не значыць: ”Чым менш зразумела, тым больш навукова”. А. Герцэн пісаў: “Цяжкіх навук няма, ёсць толькі цяжкія выклады…дактрынёры да таго прывыкаюць да ўродлівай мовы, што іншай не ўжываюць, ім яна здаецца зразумелай”.

У межах навуковага стылю вылучаюць падстылі. Гэта звязана са зместам навукі, мэтай і задачамі, якія стаяць перад аўтарам навуковага тэксту. Вылучаюць падстылі:

- уласна навуковы ;

- навукова - папулярны;

- навукова – вучэбны;

- навукова – тэхнічны.

Навукова-папулярны і навукова-вучэбны падстылі адрозніваюцца вобразнасцю і эмацыянальнасцю. Мэта такіх тэкстаў – актывізаваць увагу, лагічнае мысленне. Экспрэсіўнасцю адрозніваецца навуковае маўленне, але словы, у семантыцы якіх ёсць ацэнка, не ўжываюцца. Напрыклад, даволі поўна, дакладны, дадатны – прымальныя ў навуковым маўленні, бо ў іх адсутнічае ацэначнасць. Або яшчэ прыклад:

  1. фосфар - простае рэчыва, белае, паўпразрыстае, якое плавіцца пры 44,2 С, вельмі ядавітае; на паветры ў цемнаце фосфар свеціцца і можа ўзгарацца. Ён не раскладаецца на іншыя рэчывы, аднак, калі яго нагрэць без доступу паветра, то ён набывае чырвона-фіялетавы колер, перастае свяціцца ў цемры, робіцца неядавіты і не самаўзгараецца на паветры, прычым гэтыя новыя ўласцівасці не знікаюць, нават калі награванне спыняецца.Такім чынам, адбываецца ператварэнне аднаго рэчыва ў другое, але ператварэнне асаблівае: узятае рэчыва не раскладаецца, да яго нічога не далучаецца;

  2. фосфар (грэч. ‘што нясе святло’) – хімічны элемент, які лёгка ўзгараецца і свеціцца ў цемры; утрымліваецца ў мінералах, у арганізме жывёл і раслін;

  3. фосфар, вядома, ядавітае рэчыва, але яго ўласцівасць свяціцца дае магчымасць прымяняць фосфар для аздаблення гадзіннікаў; таксама выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання адзення ў розных шоу – гэта робіць відовішчы фантастычнымі, незвычайнымі, прыцягальнымі.

Першы і другі тэксты адрозніваюцца акадэмізмам, інфармацыя ў іх “сухая”. У трэцім тэксце інфармацыя падаецца з мэтай зацікавіць, прыцягнуць увагу чытача, слухача.

Адметнасцю навуковых тэкстаў з’яўляецца пэўны адбор і выкарыстанне фразеалагізмаў, менавіта кніжных фразеалагізмаў: краевугольны камень, пад знакам, актуальная тэма, чырвоная нітка, аддаваць належнае, камень спатыкнення. Функцыя фразеалагізмаў у навуковых тэкстах – намінатыўная, у той час як у мастацкім ці публіцыстычным тэксце яны выкарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць. Пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэласнасці тэксту сведчыць аб незамкнутасці стыляў. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, найменш – афіцыйна-справавы.

ЛЕКЦЫЯ 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю

1.Марфалагічныя асаблівасці.

2.Асаблівасці сінтаксісу.

3.Парадак слоў.Сродкі лагічнай сувязі.

Асноўныя паняцці: прамы парадак слоў, інверсія.

Літаратура:

  1. ЛяшчынскаяВ.А.Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

  2. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]