Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі

Распрацоўка любой тэрміналогіі – справа сур’ёзная, яна вымагае цеснага супрацоўніцтва мовазнаўцаў з прадстаўнікамі адпаведных навук. Ідэя уніфікацыі з арыентацыяй на рускую мову добра прыжылася ў навуковых і дзяржаўных установах. Але справа ў тым, што многія уніфікаваныя тэрміны знаходзяцца ў прынцыповай супярэчнасці з беларускімі моўнымі традыцыямі і арфаграфіяй. Так, сучасная фізіка-хімічная тэрміналогія ўключае звыш шасці дзесяткаў такіх элементаў. У найменнях “гелій, літый” і інш. выкарыстоўваюцца неўласцівыя беларускай мове “канчаткі” –ій-,-ый-. Падобныя няўдалыя запазычанні, узятыя непасрэдна з рускай мовы, патрабуюць уважлівага асэнсавання і большай адаптацыі ў нашай мове. Пры ўпарадкаванні хімічных элементаў, напрыклад, неабходна кіравацца наступнымі прынцыпамі: 1) па магчымасці захаваць семантыку паходжання слова; 2) прывесці напісанне ў адпаведнасць з беларускімі моўнымі традыцыямі; 3) неабходна саблюдаць мілагучнасць і лёгкасць вымаўлення; 4) неабходна прытрымлівацца міжнародных стандартаў. У.Паўловіч прапануе ўпарадкаваць элементы па наступных групах:

  • захаванне асновы лацінскай назвы – barium – бар, iridium – ірыд;

  • змякчэнне канцавой зычнай лацінскай асновы – magnesium – магнезь, aluminium – алюмінь;

  • ужыванне суфіксаў –ань-,-энь- - lithium – ліцень, cadmium – кадмень;

  • ужыванне суфікса –ель- (калі лацінсая аснова заканчваецца на –n) rhenium – рэнель;

  • ужыванне суфіксаў –ен-, -эн- - francium – францэн, gallium – гален;

  • пераклад на беларускую мову з улікам семантыкі паходжання – silicium – крэмень (або старажытная назва крэмнію “гега”); апошняя назва захавалася ў дыялектах.

Праект аўтара заслугоўвае ўвагі, але рэалізацыя яго - гэта доўгая і марудная праца.

Кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. Пры Міністэрстве адукацыі РБ працуе Тэрміналагічная камісія, мэта якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці. Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, з’явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. У апошнія гады выдадзена шмат слоўнікаў розных галін навукі і тэхнікі. Гэта тлумачальныя слоўнікі і перакладныя. Воь толькі некаторыя:

  1. Інфарматыка: Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік. – Мінск, 1996.

  2. Кароткі эканамічны слоўнік. – Мінск, 1993.

  3. Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерский терминов. – Мінск, 1993.

  4. Маркетинг: Словарь-справочник. – Мінск, 1993.

  5. Павловец Д. Д. Старченко В. Н. Русско-белорусский словарь спортивных терминов. – Мінск, 1995.

  6. Расейска-беларускі хімічны слоўнік. – Мінск, 1993.

  7. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. – Мінск, 1997.

  8. Русско-белорусский политехнический словарь. Около 157000 терминов. В 2-х томах. – Мінск, 1997.

  9. Русско-белорусский словарь. Изд. 4-е. - Мінск, 1993.

  10. Слоўнік эканамічных тэрмінаў. – Мінск, 1992.

Праца над складаннем новых тэрміналагічных слоўнікаў і ўдасканаленні існуючых працягваецца.

ЛЕКЦЫЯ 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

1.Агульная характарыстыка.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў.

3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю.

4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя.

Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент.

Літаратура:

  1. Барлас Л. Г. Русский язык. Стилистика. Пособие для учителей. – М.: Просвещение, 1978.

  2. Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное пособие для студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000.

  3. Валочка Г. Тэкст на ўроку перакладу. – Часопіс “Роднае слова”. – 1993.- №5.

  4. Камароўскі Я. М., Мяцельская Е.С. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1993.

  5. ЛяшчынскаяВ.А.Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ. 2001.

  6. Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2-е изд. – Мінск, БГЭУ, 2004.

  7. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]