Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

Лекцыя 1. Мова і соцыум

  1. Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве.

  2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы.

  3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.

  4. Беларуская мова сярод славянскіх моў.

Асноўныя паняцці: соцыум, мова, білінгвізм, моўныя сем’і, мёртвая мова.

Літаратура:

  1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік.- Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

  2. Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.

  3. Руденко Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика: Учебное пособие для студентов вузов. – Мінск: Тетрасистемс, 2005.

1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве

Беларуская мова з’яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яна элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва. Таму гісторыя станаўлення і развіцця беларускай мовы самым непасрэдным чынам звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця беларускага народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.

Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з’яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадствеi(соцыуме). Роля мовы ў жыцці грамадства вялікая. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.

Функцыі мовы:

  1. Камунікатыўная (мова выступае як сродак зносін).

  2. Пазнавальная (чалавек успрымае, атрымлівае пэўную інфармацыю, папаўняе свае веды).

  3. Намінатыўная (з дапамогай мовы даюцца назвы навакольнаму свету; у адных выпадках назвы лёгка растлумачыць, у іншых немагчыма з сучаснага пункту гледжання мовы: парэчкі, неруш, нельга, ноч, зямля, вясна).

  4. Кагнітыўная (мова выступае як сродак мыслення).

  5. Акумулятыўная (мова як сродак назапашвання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа).

  6. Экспрэсіўная функцыя (з дапамогай мовы выражаюцца адносіны да акружаючых людзей, да з’яў і падзей рэчаіснасці).

  7. Эстэтычная (мова як сродак уздзеяння на думкі і пачуцці; выклікае эмоцыі: радасць, смутак, задавальненне, крыўду і г. д). Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы

Беларуская мова цесна звязана з іншымі дысцыплінамі: гісторыяй, літаратурай, правам. Яна развіваецца і суіснуе разам з гісторыяй краіны. Змены, якія адбываюцца ў палітычным жыцці краіны, адлюстроўваюцца і ў гістарычным развіцці мовы. Прыклад таму – дзяржаўны характар мовы ў часы ВКЛ і ў цяперашні час; заняпад мовы ў складзе Рэчы Паспалітай і ў Расійскай імперыі.

Літаратура – гэта від мастацтва, мастацтва слова. Дзякуючы багаццю мовы, разнастайнасці значэнняў слоў, літаратура стварае арыгінальныя мастацкія творы ў жанры паэзіі, драмы, эпасу.

Сацыяльны статус беларускай мовы як дзяржаўнай пацвярджаецца заканадаўствам (правам), замацоўваецца яе функцыянаванне ў розных сферах дзейнасці чалавека, у тым ліку і ў афіцыйна-справавой.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]