Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў

Выдзяляюць у навуковых тэкстах і такі адметны пласт, як рознага тыпу скарачэнні, абрэвіятуры, лічбы, сімвалічныя і формульныя абазначэнні: к. к. дз. – каэфіцыент карыснага дзеяння; ВНП – валавы нацыянальны прадукт; Па – паскаль ‘адзінка вымярэння ціску’; кДж – кілаДжоўль ‘адзінка вымярэння энергіі’; Fе, О – жалеза, кісларод; корань квадратны; Н О – формула вады; СuSО 5НО – медны купарвас; 5% - пяць працэнтаў і інш. Гэта агульнапрынятыя скарачэнні, формулы; яны уніфікаваны, адпавядаюць стандарту афармлення. Шырока выкарыстоўваюцца ў навуковых (эканамічных, фізічных, хімічных і інш.) тэкстах лічэбнікі. Тут важна звярнуць увагу на граматычны бок такіх спалучэнняў. Калі слова-тэрмін (назоўнік, прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік) спалучаецца з лічэбнікамі “два, тры, чатыры”(2, 3, 4), то тэрмін будзе мець форму назоўнага склону, множнага ліку: 2 малекулы, 3 атамы. Калі ўжываецца дробавы лічэбнік і ў лічніку “два, тры, чатыры”, то назоўнік (рус.знаменатель) таксама мае форму назоўнага склону множнага ліку: тры пятыя гадзіны. Звычайна лічэбнікі ў навуковых тэкстах запісваюцца лічбамі. Ужытыя сімвалічныя, формульныя, лічбавыя абазначэнні даюць магчымасць эканоміць пісьмовую мову, больш дакладна перадаваць навуковыя паняцці.

ЛЕКЦЫЯ 13. Асаблівасці ўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі

1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння.

2.Тэрміналагізацыя.

3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў.

4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі.

Асноўныя паняцці: тэрміналагізацыя, уніфікацыя, стандартызацыя, дэрыват.

Літаратура:

Ляшчынская В.А. Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння

Тэрміны, як і звычайныя словы літаратурнай мовы, утвараюцца паводле законаў і на аснове законаў словаўтварэння беларускай мовы. Аднак утварэнне тэрмінаў мае свае адметнасці, свае асаблівасці, вывучэнне якіх дапаможа правільнай тэрмінатворчасці, удасканальванню сучасных тэрмінаў ў беларускай мове. Так, да гэтага часу ідуць пошукі беларускага адпаведніка да рускага слова “кислота”. Спачатку было прапанавана некалькі адпаведнікаў: квас, кісля, кісласць; пазней – кіслата, кісліна, пасля рэформы 1933 года замацаваўся адзін тэрмін – кіслата.

Для беларускай мовы пытанне аб утварэнні тэрмінаў асабліва актуальнае яшчэ і па прычыне абмежаванага ўжывання беларускай мовы ў сферы навукі і тэхнікі, а як вынік гэтага – недастаткова распрацаваная і практычна рэалізаваная, ужывальная тэрміналогія. Вылучаюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў:

  • сінтаксічны;

  • суфіксальны;

  • прэфіксальны (прыставачны);

  • прэфіксальна-суфіксальны;

  • аснова- і словаскладанне;

  • абрэвіяцыя;

  • семантычны (тэрміналагізацыя).

Сінтаксічны спосаб – самы прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў; ён прадугледжвае рознага тыпу спалучэнні:

прыметнік + назоўнік - інвентарная кніга, адсарбіраванае рэчыва, акустычная ізаляцыя;

назоўнік + назоўнік – вільготнасць паветра, вышыня гука, дысперсія хвалі, дэфекты ў крышталі;

назоўнік + прыметнік + назоўнік: адвод ахалоджанай вады, вільготнасць фармовачнай сумесі, грэбень высокага ціску, датчык актыўнага супраціўлення, ёмістасць акумуліраванай энергіі;

назоўнік + назоўнік + назоўнік – працэс удзімання кальцыю, мадулятар сістэмы сувязі;

назоўнік + прыназоўнік + прыметнік (дзеепрыметнік) + назоўнік – печ з тарцовай загрузкай, ліст для глыбокай выцяжкі, барабан з адлітымі баразёнкамі;

назоўнік + прыназоўнік + назоўнік + назоўнік – барабан для ачысткі адлівак;

назоўнік + прыметнік + назоўнік + назоўнік – працэс прамога атрымання жалеза, частата зваротна-паступальнага руху крышталізатара.

Апорным словам у такіх спалучэннях з’яўляецца назоўнік. Усе сінтаксічныя тэрміны можна раздзяліць на два тыпы паводле ступені сэнсавага раздзялення іх: непадзельныя і фармальна падзельныя. Непадзельныя тэрміны-словазлучэнні нагадваюць фразеалагізмы літаратурнай мовы: гусіныя лапкі (батан.), саляная кіслата.

Суфіксальны спосаб з’яўляецца вельмі прадуктыўным; тэрміны ўтвараюцца ад асноў уласных і агульных назоўнікаў, уласнабеларускіх і іншамоўных слоў:

  • ад уласных імён утвараюцца тэрміны пры дапамозе суфіксаў –ізм-, -ызм-, -эізм-, -янств-, -ўств-: дарвінізм, піфагарэізм, талстоўства, канфуцыянства;

  • -іт-, -ыт-: калумбіт, дамейкіт, турынгіт, прустыт;

  • ад агульных назоўнікаў утвараюцца тэрміны з дапамогай суфіксаў –нн-, -енн-, -к-, -ск, -н-: навядзенне, насычэнне, аўдытарскі, наладка, паверка, бартэрны.

Шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя ўтваральныя асновы: сінтэтыка – сінтэтычны; алюміній – алюмініраванне, алюмініевы; балансаваць – балансаванне. Выкарыстоўваюцца іншамоўныя суфіксы –ізм-, -фікацыя-, -аж-, -іст-, -ацыя- (-яцыя-) і інш.: градацыя, дрэнаж, электрыфікацыя, эгаіст, ізаляцыя, канцэнтрацыя.

Прэфіксальны спосаб характарызуецца далучэннем прэфікса да цэлага слова: антыцыклон, суперфасфат. Сярод прэфіксаў можна вызначыць уласныя і іншамоўныя, пры гэтым прэфіксы -ультра-, -звыш-, -экстра- маюць адно значэнне ‘шмат, звыш’, але прэфікс “ультра” адрозніваецца большай прадуктыўнасцю.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: дэцы (лац.) ‘дзесяць’; метр (грэч.) ‘вымяраю’; літр (грэч.) ‘фунт’; дэ (лац.) ‘з, на’ - дэцэнтралізацыя; дыя (грэч.) ‘раздзяленне, узаемасувязь’ – дыяспара; грама (грэч.)’запіс’ – дыяграма; генез (грэч.) ‘паходжанне’ – генезіс; графія (грэч.) ‘пішу’ – біяграфія; доза (грэч.) ‘порцыя’ – біядоза; дынаміка (грэч.) ‘моц, сіла’; аўта (грэч.) ‘сам’; база (грэч.) ‘аснова’ – аўтабаза.

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў характарызуецца далучэннем прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы адначасова: рас-крытык-ава-ць.

Аснова- і словаскладанне – гэта спосаб, калі тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і іншамоўных частак: аграфірма, відэатэрмінал, архівасховішча, вільгацеізаляцыя, землеўпарадкаванне.

Складана-суфіксальны спосаб – утварэнне тэрмінаў шляхам складання асноў і далучэннем суфіксаў, напрыклад: аднатыпны, мясарэзка, сокавыціскалка.

Бяссуфіксны спосаб – характэрная з’ява ў тэрмінатворчасці. Тэрміны ўтвараюцца шляхам адсячэння суфіксаў, напрыклад: надлом, напал, ціск, абгар, абмер.

Утварэнне тэрмінаў спосабам абрэвіяцыі разнастайнае:

  • складанне першых літар назвы (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства – АДСС);

  • складанне першых гукаў назвы (тэхніка-эканамічная інфармацыя –ТЭІ);

  • спалучэнне часткі слова і цэлага (зарплата, перфакарта, дзяржсектар);

  • спалучэнне назваў першых гукаў слоў ці іх частак і цэлага апошняга слова (ДАст);

  • спалучэнне цэлага слова і першых літар назвы (персанальная ЭВМ, мікра-ЭВМ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]