Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы

У 18 ст. у Еўропе стала прыкметна узрастаць цікавасць з боку грамадскасці да пытанняў паходжання народаў, вялікіх і малых, да іх моў, этнаграфіі, вусна-паэтычнай творчасці.

У пач. 19 ст. такая зацікаўленасць узмацнілася; на гэтым грунце складваўся параўнальна-гістарычны метад вывучэння моў.

Абудзілася цікавасць і да беларускага народа, да яго мовы. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі палітычныя прычыны: падзелы Рэчы Паспалітай у к. 18ст. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1773, 1795). Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Узнікла пытанне: хто такія беларусы; якою моваю яны карыстаюцца? Прыярытэт у вырашэнні гэтых пытанняў узялі афіцыйныя ўлады. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку рускага народа, і хоць назва “Беларусь” і вытворныя ад яго словы і ўжываліся ў дарэвалюцыйных выданнях, але ж да самай рэвалюцыі афіцыйна Беларусь абазначалі тэрмінамі “Западно–русский край” і “Северо–Западный край”. З польскага боку выказваліся прэтэнзіі разглядаць Беларусь як частку Польшы, беларускую мову - як дыялект польскай мовы. І той і другі бок адмаўлялі самастойнасць беларускага народа і яго мовы. Нават у энцыклапедычных даведніках таго часу (1874г.) з’явіліся выказванні: “Назва Беларусі ёсць геаграфічны тэрмін і не мае асобнага этнаграфічнага значэння, таму што ні асобнай народнасці ці нават асобнага племені беларускага не існавала....Беларуская гаворка складаецца з рэштак старой мовы, што падпала пад моцны ўплыў польскай”. Вядомыя рускія лінгвісты І.І. Сразнеўскі, А.А Патабня, А.І. Сабалеўскі лічылі беларускую мову дыялектам вялікарускай гаворкі.

Але ў першай палове 19 ст. польскія лінгвісты сталі разглядаць беларускую мову як самастойную сярод іншых славянскіх моў (Ян Чачот); з рускіх вучоных як самастойную мову разглядаў М.І. Надзеждзін; з украінскіх вучоных – М.А. Максімовіч. Выключную ролю ў вывучэнні беларускай мовы, адстойванні інтарэсаў цэлага народа адыграў акадэмік Я. Карскі (трохтомная праца “Беларусы”). Асновай фарміравання беларускай мовы стала агульнаўсходнеславянская (або старажытнаруская) мова з яе дыялектамі. Існавала 2 культурныя, эканамічныя аб’яднанні, вакол якіх фарміраваліся 2 дыялекты , або моўныя масівы :

1) вакол Мінска, Гародні, Навагрудка, Брэста;

2) вакол Віцебска, Смаленска, Полацка.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя дыялекты паслужылі асновай развіцця беларускай літаратурнай мовы. Я. Карскі, А.Сабалеўскі лічаць, што першае месца ў фарміраванні мовы належыць Віцебска-Полацкаму дыялекту. М. Жураўскі, Г. Станг даказваюць, што ў аснову старажытнай беларускай літаратурнай мовы лёг Навагрудска-Гродзенскі масіў. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе ўстанавіць ісціну, з’яўляецца адсутнасць даследаванняў па гістарычнай дыялекталогіі.

Важную ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла пісьменнасць, мова якой набліжалася да жывой гутарковай. Менавіта ў пісьмовай мове фарміраваліся арфаграфічныя нормы і традыцыі. Веды аб развіцці беларускай мовы чэрпаюцца з помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, створаных пачынаючы з 12ст. Гэта былі дзелавыя паперы: граматы, дагаворы, акты, даравальныя, надпісы на рэчах. Напрыклад: крыж Е. Полацкай (12 ст.); дагавор Полацка з Рыгай (13-14 стст.); “Літоўская метрыка”, “Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка” (15 ст.).

У гэтых творах знайшлі адлюстраванне паасобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны мелі спарадычны характар і не набылі ўнармаванасці. Дзелавая пісьменнасць у адносінах да іншых жанраў выступае як найбольш унармаваная мова 15-18 стст. Гэта тлумачыцца тым, што дзелавыя паперы пісаліся па выпрацаванай схеме, якую трэба было вытрымліваць. З граматычных асаблівасцей можна вылучыць:

  1. канчаткі -ы-, -і- ў мн.л. Наз. скл.: небесы, мытнікі, слугі;

  2. канчаткі -ы- , -і- замяняюцца на –амі; -ямі ў Тв.скл.: з браты – з братамі ;

  3. з человеки – з человеками;

  4. формы дзеепрыметнікаў цяп. часу з суфіксамі -учы; -ючы; -ачы; -ячы выступаюць у функцыі дзеепрыслоўяў: летучы, служачы;

  5. інфінітыў мае не – ти, а - ть: воевати – воевать;

  6. у сінтаксісе ідзе набліжэнне да народнай гутарковай мовы: поехали до Витебска; наглядаецца паўтарэнне прыназоўніка: Была за яго братом за родным за Стецко.

  7. лексіка дзелавых помнікаў прадстаўлена агульнаславянскім пластом (лічэбнікамі і агульнаўжывальнымі словамі), а таксама запазычанымі:

- паланізмамі: маёнтак;

- германізмамі: рахунак; лацінізмы: экзекуцыя.

.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]