Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Сінанімічныя тэрміны характарызуюць аднолькавыя паняцці: фіцінг, муфта ‘дэталь, пры дапамозе якой злучаюцца пры разьбе трубы’; ахраматызм, дальтанізм ‘здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні’; калумбіт, ніабіт ‘мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чорнага або буравата-чорнага колеру; руда ніобію’.

Тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці. Амаль у кожнай галіне навукі, тэхнікі выдзяляюць антонімы: актыў – пасіў, лізіс ’растварэнне, аслабленне’ – крызіс ‘паваротны пункт, рэзкі пералом’; монасемія – полісемія; бедная руда – багатая руда; вадкае паліва – цвёрдае паліва; пункт замярзання – пукт кіпення; жорсткая вада– мяккая вада; насычаныя растворы – ненасычаныя растворы; растваральныя рэчывы – нерастваральныя рэчывы; упускны клапан – выпускны клапан; закрыты фланец – адкрыты фланец; мантаж – дэмантаж; камфорт – дыскамфорт; плаўкі электрод – няплаўкі электрод і г. д. Няцяжка заўважыць, што антанімічнасць ствараецца дзякуючы розным словам з супрацьлеглым паняццем; дзякуючы выкарыстанню антанімічных прэфіксаў, антанімічных асноў (дробназярністы – буйназярністы); наяўнасці прэфікса з адмоўным значэннем у адной лексеме і адсутнасцю яго ў другой.

Аманімія тэрмінаў узнікае пры распадзе полісеміі, ці калі мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні словы-тэрміны. Такія тэрміны належаць розным тэрмінасістэмам, у выніку назіраецца міжнавуковая аманімія:

  • марфалогія (ад грэч. morphe ‘форма’ і logos ‘слова, вучэнне’) – у лінгвістыцы – раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў; у біялогіі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл; у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін;

  • грэбень (тэх., агранам., гідраўл.);

  • хобат (анатам., тэх.);

  • абарачальнасць (эканам., хім.);

  • матрыкс (лац. matriks ‘аснова’) – у біялогіі – дробназярністае рэчыва, якое запаўняе ўнутрыклетачныя структуры і прасторы паміж імі; у паліграфіі – адзін са сродкаў вырабу эластычных форм высокага друку;

  • дэльта ‘нізіна ў вусці ракі, прарэзаная вялікай колькасцю рукавоў і пратокаў’ (геаграф.); у лінгвістыцы – ‘чацвёртая літара грэчаскага алфавіта’; у фізіцы, хіміі – ‘абазначэнне аднаго са станаў рэчыва, напрыклад, дэльта-жалеза’(гэта адзін са станаў жалеза, у якім яно знаходзіцца пры t ад 1401 да 1528; не магнітнае; растварае вуглярод).

4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую

Галоўная задача пры перакладзе тэкстаў навуковага стылю з рускай мовы на беларускую заключаецца ў наступным:

  • перакладаць неабходна не кожнае слова паасобку, а ў кантэксце, каб тэкст быў дакладным і мілагучным, каб кожны тэрмін адпавядаў свайму паняццю;

  • неабходна памятаць, што вялікая колькасць слоў-тэрмінаў запазычана і яшчэ не канчаткова адаптавана ў беларускай мове; асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на выключэнні ў правапісе ў; е, ё – я; о, э – а; падоўжаных зычных; д – дз’ і т – ц’; у большасці выпадкаў іншамоўныя словы выступаюць як выключэнні;

  • тэрміны, як і агульнаўжывальныя словы, у большасці выпадкаў падпарадкуюцца законам беларускай граматыкі: скланяюцца (біржа – біржай, ліцэнзія - ліцэнзіяй), спрагаюцца (фрахтаваць – фрахтую ‘від арэнды (судна, самалёта)’, утвараюць ступені параўнання (больш актуальна), але ў выпадку з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі ёсць свае асаблівасці: у беларускай мове пераважаюць поўныя формы прыметнікаў (падаткавая, камерцыйнае); дзеепрыметнікі ўжываюцца ў поўнай і кароткай форме (зроблена, даследавана, даследаваная), але зусім адсутнічаюць зваротныя формы на –ся: параўнаем, вращающийся (рус.) – які варочаецца (бел); у дзеепрыметнікаў таксама абмежавана ўжыванне суфіксаў –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, -ўш-, -ш- (кіруючыя органы, кіруемы); найбольш ўжывальныя суфіксы –ен-, -ан-, -н-, -т-, -л- (запраграмаваная, выпечаная, падагрэтая). Пры перакладзе дзеепрыметнікаў можна ўжыць блізкія па значэнні прыметнікі, дзеясловы, назоўнікі.

Пры перакладзе тэрмінаў не трэба забывацца на такую з’яву, як моўная інтэрферэнцыяvii. Неабходна ўлічваць адрозненні беларускай і рускай моў на ўсіх узроўнях: фанетычным, арфаграфічным, марфалагічным, сінтаксічным.

ЛЕКЦЫЯ 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі

1.Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. д.).

2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання.

3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі.

4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў.

Асноўныя паняцці: тэрміналагічная сістэма, сэнсавая афарбоўка, словы-тэрміны, словазлучэнні-тэрміны, сімвалы, формулы, лічбы.

Літаратура:

  1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.

  2. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

  3. Руденка Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мінск, 2005.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]