Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

3.Стан і перпектывы развіцця мовы

Беларуская мова на сучасным этапе не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Выкарыстоўваецца ў культурных мерапрыемствах, у перыядычных выданнях і г. д., але выкарыстанне яе нешырокае, звужанае. Якія перспектывы развіцця беларускай мовы? Тут можна адзначыць такія кірункі:

  • яна поўнасцю выцесніцца з ужытку рускай мовай і захаваецца ў гутарковым стылі ;

  • ужыванне яе будзе абмежавана пэўнымі сферамі дзейнасці народа (афіцыйна-справавой, публіцыстычнай);

  • мова застанецца ў мастацкім стылі, у мастацкай літаратуры.

Беларуская мова – развітая мова свету, і дзякуючы таму, што на ёй пішуць творы, роднай мовай яе лічаць большасць насельніцтва Беларусі, яна мае магчымасці развівацца, то можна сцвярджаць, што мова не знікне, яе лёс залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі.

Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы

  1. З гісторыі стылю.

  2. Азначэнне стылю і стылістыкі.

  3. Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка.

  4. Навуковы стыль і яго асаблівасці.

Асноўныя паняцці: стыль, стылістыка.

Літаратура:

  1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

  2. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

1.З гісторыі стылю

Слова ‘стыль’ паходзіць ад лац. stilus (грэч. stylos), яно абазначала палачку з завостраным канцом для пісання на дошчачках, пакрытых воскам. На другім канцы палачкі была лапатачка, якой разгладжвалі воск, калі трэба было сцерці напісанае ці выправіць памылку. Гарацый раіў часцей сціраць напісанае, не задавальняцца першым выражэннем думкі, удасканальваць спосаб выражэння. У лацінскай мове з’явілася новае значэнне гэтага слова – ‘манера пісьма, спосаб выкладання думак’. У гэтым новым сваім значэнні слова было запазычана ўсімі еўрапейскімі мовамі.

У славянскіх мовах яно фігурыравала як стыль або штыль. Зараз слова “стыль” ужываецца ў значэннях ‘стыль пісьменніка’, ‘стыль кіраўніцтва’, ‘стыль адзежы’, ‘спартыўны стыль’ і г.д. Гаворачы пра стыль мовы, мы называем яго функцыянальны стыль, г. зн. той стыль, які абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці.

2.Азначэнне стылю і стылістыкі.

Што такое функцыянальны стыль? Гэта разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці; гэта адбор моўных сродкаў, іх сукупнасць для перадачы пэўнай інфармацыі. Навука, якая займаецца вывучэннем стыляў, называецца стылістыкай. Стылі характарызуюцца сферай прымянення, мэтай зносін, асноўнымі відамі тэкстаў і моўнымі асаблівасцямі, формай існавання (гл. табліцу). Вылучаюць наступныя стылі мовы: афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, мастацкі, навуковы.

Стылі

Сферы выкарыстання

Мэты зносін

Стылявыя рысы

Моўныя сродкі

Разнавіднасці

Размоўны

Быт., сямейныя і сяброўскія зносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

Бытавая лексіка, агульнаўжывальная лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, клічныя сказы

Размоўна-бытавая, размоўна-афіцыйная

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця грамадства

Уздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, індывідуальнасць аўтара

Агульнаўжывальная лексіка, вобразна-выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія, драматургія

Публіцыстычны

Палітыка- ідэалагічная, грамадска-эканамічная, культурная і г.д.

Інфармаваць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць

Агульнаўжывальная, грамадска-палітычная лексіка, метафарызацыя тэрмінаў, загадны лад дзеясловаў

Газетна-публіцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы

Рэгуляцыя афіцыйных адносін

Паслядоўнасць, дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці

Абстрактная, спецыяльная лексіка, канцылярызмы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, афіцыйна-канцылярскі

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадмета, з’явы, растлумачыць іх сутнасць

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, аргументаванасць, доказнасць

Агульнаўжывальная лексіка, тэрміны, развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]