Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

4.Тэзісы

Тэзіс (грэч. thesis ‘палажэнне, сапраўднасць якога павінна быць даказана; асноўнае палажэнне’). Тэзісы – коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні даклада, лекцыі, паведамлення; у ідэалістычнай філасофіі Гегеля – зыходная ступень дыялектычнага развіцця; у антычным вершаскладанні – месца ў вершы, якое не нясе рытмічнага націску і ў спалучэнні з моцнымі складамі ўтварае рытм верша.

Тэзісы – вывады і абагульненні, якія слухач (чытач) запісвае ў форме цытат або ўласных фармулёвак, што маюць характар сцвярджэння. У тэзісах раскрываюцца асноўныя ідэі артыкула, кнігі, твора. Тэзісы дазваляюць абагуліць матэрыял, перадаць яго змест шляхам сціслых запісаў. Тэзісы складаюцца пры паўторным чытанні (слуханні). Тэкст разбіваецца на часткі, у кожнай з іх вылучаецца галоўнае. Падрыхтаваць тэзісы – значыць запісаць галоўныя думкі тэксту. Звычайна тэзісы нумаруюцца, бо так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў. З дапамогай тэзісаў можна запісаць лекцыі, а не падрабязна канспектаваць. Тэзісы бываюць:

  • асноўныя – галоўныя палажэнні, якія абагульняюць змест крыніцы, або галоўныя вывады;

  • простыя – гэта галоўныя думкі, якія ўваходзяць састаўной часткай у канспект, рэферат; простыя тэзісы можна вылучыць з усіх частак кнігі (артыкула), нават пры першапачатковым азнаямленні (асноўныя ж можна скласці пасля поўнага высвятлення сутнасці ўсёй кнігі). К асноўнаму тэзісу можа быць састаўлена некалькі простых тэзісаў, якія тлумачаць асноўны;

  • складаныя тэзісы ўжываюць, калі за асноўнымі тэзісамі будуць ісці простыя, як у складаным плане: пункты і падпункты;

  • тэзісы-цытаты прымяняюць пры напісанні рэцэнзій і анатацый для параўнання розных пунктаў гледжання.

Фармулёўка тэзісаў павінна быць дакладнай і кароткай. Прагледзім прыклад тэзісаў па пытанні “Анатацыя”.

1.Анатацыя як жанр навуковай літаратуры.

2.Абагулены характар і ацэначнасць анатацый.

3.Анатацыя – візітная картка кнігі.

4.Змест і кампазіцыя даведачных анатацый:

а) тып выдання (дапоўненае, перапрацаванае);

б) адрасат;

в) дакументальная аснова матэрыялаў;

5.Спецыялізаваны характар рэкамедацыйных анатацый.

6.Агульнасць і адрозненне ў афармленні рэкамендацыйных і даведачных анатацый .

Ва ўсіх жанрах навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца цытаты.

5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі

Асноўныя спосабы выкладання навуковай інфармацыі: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ.

Апісанне прадугледжвае агульнае ўражанне ад прадмета, з’явы, пералік розных прыкмет, агульная ацэнка; даецца адказ на пытанне: які ? Напрыклад:

Як сыравіна для вытворчасці безмучнога хлеба трыцікале мае шэраг пераваг у параўнанні з пшаніцай і жытам: утрымлівае шмат вітамінаў і амінакіслот, незаменных кіслот (валін, ізалейцын, фенілалалін), можа станоўча ўплываць на працэс браджэння цеста.

Апавяданне ўключае пачатак, развіццё і канец дзеяння; пытанне: што адбываецца з прадметам, з’явай? Напрыклад:

Адліты патiv засыпаюць зверху цукровай пудрай ці цукрам-пяском у залежнасці ад выкарыстанага для форм матэрыялу. Пасля студнеўтварэння пат выбіраюць з форм і старанна ачышчаюцьз дапамогай шчотак ці ў ток сціснутага паветра ад крухмалу ці аддзяляюць ад лішкаў цукру-пяску ці цукровай пудры. Частка цукру-пяску застаецца на паверхні пату, як негіграскапічнае ахоўнае пакрыццё, якое паляпшае яго знешні выгляд.

Разважанне ўключае асноўную думку, пункты гледжання, супастаўленне, вывад; задаюцца пытанні: чаму прадмет такі? чаму так адбываецца з’ява? Напрыклад:

Нярэдка ўзнікае пытанне: чаму малекула дадзенага рэчыва не валодае яго фізічнымі ўласцівасцямі. Для таго каб лепш зразумець адказ на гэта пытанне, разгледзім некалькі фізічных уласцівасцей рэчываў, напрыклад, тэмпературу плаўлення і кіпення, цеплаёмістасць, шчыльнасць, механічную трываласць, цвёрдасць, электраправоднасць. Тэмпература плаўлення і кіпення, трываласць і цвёрдасць вызначаюцца трываласцю сувязей паміж малекуламі ў дадзеным рэчыве пры пэўным агрэгатным стане ; таму прымяненне падобных паняццяў да асобнай малекулы не мае сэнсу…

Доказ уключае гіпотэзу і ўласна доказ; ставіцца пытанне: чаму? – таму што. У адрозненне ад разважання ў доказе выражаецца ўпэўненасць. Напрыклад:

Атамная цеплаёмістасць большасці простых рэчываў у цвёрдым стане ляжыць у межах 22 -29 Дж (моль. К). З правіла Дзюлонга і Пці выцякае, што раздзяліўшы 26 на ўдзельную цеплаёмістасць простага рэчыва, лёгка вызначаную з вопыту, можна знайсці набліжанае значэнне мольнай масы атамаў адпаведнага элемента, а значыць, прыбліжанае значэнне атамнай масы элемента.

Прыёмы выкладання навуковых матэрыялаў.

1.Строга паслядоўны, які патрабуе шмат часу, таму што аўтар, не закончыўшы поўнасцю чарговы раздзел, не можа пераходзіць да наступнага. Для апрацоўкі аднаго раздзелу патрабуецца пераспрабаваць некалькі варыянтаў, у гэты час астатні матэрыял ляжыць нерухома.

2. Цэласны патрабуе амаль удвая меней часу на падрыхтоўку працы, бо спачатку пішацца ўвесь твор цалкам, затым адбываецца апрацоўка па частках і дэталях, уносяцца пры гэтым дапаўненні і выпраўленні.

3. Выбарачны прыём выкарыстоўваецца даследчыкамі. Па меры падрыхтаванасці фактычных даных аўтар апрацоўвае матэрыялы ў любым парадку, выбірае той прыём выкладання, які найбольш для яго аптымальны, каб аформіць канчатковы рукапіс. Тут важна вылучыць кампазіцыйныя элементы: уводзіны, вывады, прапановы, бібліяграфію, дадаткі, указальнікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]