Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
122
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

Лекцыя 9. Лексікалогія

1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова.

2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы.

3.Лексіка паводле паходжання.

Асноўныя паняцці: слова, лексіка, значэнні слоў, калькаванне, “трасянка”.

Літаратура:

  1. Сямешка Л. І. Курс беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.

  2. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.v

1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова

Лексікалогія – гэта навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Ад грэч. logos ‘навука’ (слова, паняцце), lexicon ’славесны’, ‘выраз’, ‘сукупнасць слоў, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы’. Задача лексікалогіі – вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, вывучэнне шляхоў развіцця значэнняў слоў, іх паходжанне, вызначэнне сферы ўжывання. Асобныя напрамкі лексікалогіі, выпрацаваўшы ўласныя метады, сталі самастойнымі навуковымі дысцыплінамі. Так узніклі семасеалогія (навука аб значэнні слоў), этымалогія (навука аб паходжанні слоў), фразеалогія (навука аб устойлівых спалучэннях слоў), лексікаграфія (навука, якая сістэматызуе словы і выдае іх у выглядзе слоўнікаў), стылістыка (навука аб слове як сродку выразнага маўлення).

Прадметам вывучэння лексікалогіі з’яўляецца слова. Слова – найменшая сэнсавая адзінка мовы, гэта гук або комплекс гукаў, які ўжываецца як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам зносін. Слова ўспрымаецца ў адзінстве формы і зместу. Значэнне слова – гэта унутраны бок яго, змест; гучанне – знешні бок, форма. Змест і форма знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Змест слова складае яго лексічнае значэнне. Словы ў мове выконваюць намінатыўную функцыю, г. зн. абазначаюць прадметы, іх якасць, дзеянне, стан, прымету дзеяння, колькасць. Гэтыя абагуленыя значэнні прадметнасці, прыметы, дзеяння, колькасці – граматычныя, яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і г. д. Такім чынам, слова валодае граматычным значэннем.

Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці. Паняцце – гэта вынік адлюстравання і абагульнення ў свядомасці чалавека істотных прымет і ўласцівасцей асобных прадметаў і з’яў. Напрыклад, маянэз ‘соус з яечнага жаўтка, расліннага масла, воцату і разнастайных прыпраў’ – гэта лексічнае значэнне слова; граматычнае значэнне ‘назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку 2-ога скланення’. Не абазначаюць паняццяў службовыя словы.

Аднак было б памылковым сцвярджаць, што лексічнае значэнне зводзіцца толькі да паняцця. Напрыклад, у слове “вялізны”, акрамя семантычнага зместу, у значэнні дадаткова выяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць: адабрэнне ці неадабрэнне. Толькі тэрміны абазначаюць “чыстыя паняцці”, не ўскладненыя эмоцыямі. Лексічнае значэнне слова – не застылае, статычнае, яно развіваецца. Прырода яго неаднолькава. У залежнасці ад таго, адчуваецца ці не адчуваецца прыкмета, характэрная рыса, што ляжыць у аснове назвы, вылучаюць значэнні:

  • матываваныя (гэта значэнні вытворных слоў): бяліць ‘рабіць белым’, настольнік ‘абрус, тканіна, якой накрываюць стол’;

  • нематываваныя (значэнні невытворных слоў): зіма, ісці, клён.

Слова можа пашыраць ці звужаць сваё значэнне, можа знікаць з ужытку. Напрыклад, слова “піва” звузіла сваё значэнне і цяпер абазначае не ўвогуле ‘тое, што п’юць’, а ‘спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей’. Выйшла з ужытку слова “каліта”, яго значэнне перадаецца сучасным “кашалёк”. Значэнне можа быць:

  • прамое (першаснае, асноўнае), калі слова абазначае “чыстае паняцце”, без дадатковай семантыкі: цвёрды грунт, вада льецца, неглыбокі ручай;

  • пераноснае, якое ўзнікае ў залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з’явы на другі: неглыбокі сон, цвёрды характар, гаворка льецца;

  • фразеалагічна звязанае, якое рэалізуецца ва ўстойлівых зваротах (фразеалагізмах): зубы з’есці, ісці на свой хлеб;

  • сінтаксічна абумоўленае, якое рэалізуецца ў кантэксце: - Не прадстаўнік паліцыі, а авечка ты дурная, вось хто ты! (Я. Колас).

У сучаснай мове адны словы могуць мець адно значэнне (адназначныя, монасемантычныя словы) і шмат значэнняў (два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя). Адназначныя словы: вецер, сасна, бегчы, дэканат, тралейбус. Мнагазначныя словы: іголка (сасны), свінцовая (хмара), крыло (самалёта). Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы, покрыва ночы, хвост калоны. Метанімія – гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад, есці са срэбра, на стале ляжыць печыва, магутны дызель. Сінекдаха – гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. статак у 50 галоў, лес багаты птушкай, дзічка – ‘яблыня’ і ‘плод яблыні’, шэрыя курткі рагаталі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]