Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка

Аснову мовы складаюць усім добра вядомыя словы, якія ўваходзяць у лексікон кожнага чалавека. Гэта агульнаўжывальныя словы. Да іх можна аднесці такія словы, як “заўтра, каляндар, маці, краіна, ён, дрэва, прыгожы” і г. д. У процівагу ім існуюць словы, якімі карыстаюцца не ўсе, толькі некаторыя носьбіты мовы, якія жывуць у межах пэўнай тэрыторыі або ўтвараюць замкнутую сацыяльную ці прафесіянальную групу. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання: дыялектную, спецыяльную, размоўна-бытавую.

2.Дыялектная лексіка

Дыялектная лексіка (дыялектызмы) абмежавана тэрыторыяй ужывання. Вылучаюць наступныя дыялектызмы:

  • уласналексічныя;

  • этнаграфічныя;

  • семантычныя;

  • фанетычныя;

  • граматычныя;

  • словаўтваральныя.

Уласналексічныя дыялектызмы - гэта тыя назвы з’яў, прадметаў, для абазначэння якіх у літаратурнай мове ўжываюцца словы з іншай асновай, напрыклад: пасталы ‘лапці’, гала ‘прастора’.

Этнаграфічныя дыялектызмы – назвы прадметаў, з’яў, якія не маюць адпаведніка ў літаратурнай мове: бодня ‘вялікая бочка’, кабат ‘жаночае адзенне без рукавоў’.

Семантычныя – агульнанародныя словы, якія ўжывацца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове: чалавек ‘муж’, гуска ‘белая лілея’, пушыцца ‘дзьмуцца’.

Фанетычныя – словы, што адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: болото, забуў, штрап.

Граматычныя – такія словы, што адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці дыялекту: хадзіцьму (форма будучага часу, літаратурная – буду хадзіць), ходзя (форма 3-й асобы адз. л. 2-ога спр.), смяяліса (зваротная форма дзеялова з постфіксам –са, у літаратурнай мове постфікс –ся, смяяліся), жывець (форма 3-яй асобы адз. л. 1-ага спр.).

Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных словаўваральнымі сродкамі: настольніца – настольнік (літ.), вобуй – абутак (літ.), жаўранак – жаваранак (літ.).

3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы

Да спецыяльнай лексікі адносяць словы, якія ўжываюць і разумець людзі пэўнай спецыяльнасці. Гэтыя словы ўключаюць тэрміналагічную і прафесійную лексіку.

Тэрмін (лац. terminus ‘канец, мяжа’) – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: менеджмент ‘кіраванне вытворчасцю; сукупнасць прынцыпаў, метадаў, сродкаў і форм кіравання вытворчасцю’, гідрат ‘злучэнні рэчываў з вадой, напрыклад, медны купарвас ‘. Тэрмін - спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – імя гэтаму паняццю. Асаблівасцю тэрмінаў з’яўляецца тое, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а сутнасць тэрміна павінна быць максімальна вызначана. У тэрмінах заключаецца “максімальна дакладнае, канцэнтраванае, эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека”. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі называецца тэрміналогіяй. Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні:

  • сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва;

  • сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, эканамічнай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях. Тэрміны патрабуць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Для бухгалтара важна ведаць сутнасць тэрмінаў “дэпазіт, калькуляцыя, дэбет” ; для механіка – “кампрэсар, акумуляцыя” і г. д. Тэрмін валодае шэрагам асаблівасцей. Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы і тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць адзін тэрмін. Напрыклад, у матэматыцы тэрмін “каардынатная прамая” абазначае ‘прамая з выбранымі на ёй пачаткам адліку, адным адрэзкам і накіраваннем’; у хіміі, біялогіі тэрмін “адсорбцыя” - ‘паглынанне часціц газу ці растворанага рэчыва паверхневым слоем вадкага ці цвёрдага рэчыва’. Паколькі мнагазначнасць шырока прадстаўлена ў агульнай лексіцы, то яна (мнагазначнасць) знаходзіць распаўсюджанне і ў тэрміналогіі.

Асабліва яна назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў: заключыць – 1)’здзейсніць здзелку’, ‘ажыццявіць дагавор’; 2)’спыніць выступленне’, ‘абагуліць’. Навука і тэхніка імкнецца пазбегнуць мнагазначнасці ў тэрміналогіі. У пэўных выпадках назіраецца тэндэнцыя дыферэнцыяцыі шляхам суфіксальных утварэнняў ці ўжывання розных граматычных форм. Тэрмін “дэпанент” мае два значэнні: 1)’укладчык дэпазіту’, 2)’асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіх-небудзь прычын у вызначаны час. Каб пазбегнуць мнагазначнасці, са значэннем ’укладчык дэпазіту’ выкарыстоўваецца тэрмін “дэпазітар”, а тэрмін “дэпанент” – са значэннем ‘асоба, якой належыць грашовая сума’.

Тэрмін характарызуецца адсутнасцю экспрэсіі, эмоцый. Іншы раз тэрміны шырока ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці і зразумелы насельніцтву – гэта агульназразумелыя тэрміны: эпідэмія, банк.

Прафесійная лексіка (прафесіяналізмы) блізкія да тэрмінаў; розніца ў тым, што тэрмін – афіцыйная назва, узаконеная ў пэўнай галіне навукі ; прафесіяналізм – слова, распаўсюджанае пераважна ў гутарковай мове, сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці: у шафёраў – “баранка”, у газетчыкаў – “ляп” (памылка), “паласа” (старонка газеты), “падвал” (ніжняя часка паласы газеты).

Цікава ведаць (з гісторыі тэрміналогіі): тэрміналагічная лексіка беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. Яе склад вызначаецца зместам нешматлікіх кніг і брашур вучэбнага і навукова-папулярнага характару, што з’явіліся яшчэ ў дарэвалюцыйны час на беларускай мове пасля абвяшчэння царызмам так званага “закона аб свабодзе друку”, і зместам розных артыкулаў, якія публікаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў таго часу. Словы і словазлучэнні, што ўжываліся для абазначэння паняццяў, мелі агульнаўжывальны характар, аднак паступова акрэсліваліся такія прыкметы тэрмінаў, як адназначнасць, сістэмнасць арганізацыі тэрмінаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі задача стварэння беларускай тэрміналогіі была аб’яўлена адной з першачарговых, і ў 1924 годзе пачалася свядомая, мэтанакіраваная тэрмінатворчасць. Галоўны прынцып дзейнасці Навукова-тэрміналагічная камісія вызначыла так: “ Што тычыцца самога характару тэрміналогіі, то ў аснову яе браліся словы, якія існавалі ў жывой народнай мове…” Але паколькі народная лексіка ўсё ж заставалася тэматычна абмежаванай і неўнармаванай, то гэта прадвызначыла шырокую дублетнасць і варыянтнасць тэрмінаў, незразумеласць семантычных сувязей паміж тэрмінамі, праектны характар першых тэрміналагічных слоўнікаў. Кіруючымі напрамкамі ў вызначэнні шляхоў развіцця беларускай мовы былі названы: арыентацыя на ўласнабеларускія лексічныя і словаўтваральныя сродкі, пераасэнсаванне семантыкі слоў, паглыбленне ў рэсурсы тэрытарыяльных дыялектаў. Аб гэтым пісалі Я. Лёсік “Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы” (1924), С. Некрашэвіч “Да пытаньня аб укладаньні слоўніка жывой беларускай мовы” (1925).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]