Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады

У гісторыі Савецкай Беларусі адметнымі з’яўляюцца 20-я гады, вядомыя правядзеннем беларусізацыі.Упершыню афіцыйна палітыка беларусізацыі была выкладзена ў прынятай 15 ліпеня 1924 года пастанове 2-ой сесіі ЦВК 6-га склікання “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай

палітыкі”. Яна мела спецыяльны раздзел аб мерапрыемствах у галіне адукацыі.

Адзначалася:

а) увесці беларускую мову як абавязковы прадмет вывучэння ва ўсіх тыпах школ;

б) перавесці выхаванне і навучанне на беларускую мову ў дзіцячых садках, а затым і ў першыя гады навучання працоўных школ;

в) абавязковымі прадметамі выкладання павінны быць беларуская і руская мовы;

г) забеспячыць установы выкладчыкамі;

д) забеспячыць навучальныя установы адпаведнай літаратурай на беларускай мове;

е) арганізаваць курсы беларусазнаўства.

У 1925 годзе Пленум ЦК партыі абмяркоўваў нацыянальную палітыку ў галіне адукацыі. У рэзалюцыі было адзначана, што правільным будзе прызнанне дзяржаўнымі 4-х моў: рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, пры ўсім гэтым развіццё мовы, літаратуры, школы, культуры на беларускай мове прызнаецца асноўнай справай. У 1924 – 25г.г. усе чатырохкласныя школы перайшлі на беларускую мову; у 1925г. іх было 94%; сямігодак – 76%. Улічваліся інтарэсы нацыянальных меншасцей; у 1932г. было 6 263 (90 %) бел. школ, 252 (3,6 % ) польскіх, 221 (3,2 %) яўрэйская школа, 99 (1 %) рускіх, 22 украінскія, 17 латышскіх, 12 літоўскіх, 11 нямецкіх, 1 эстонская школа, 64 змешаныя. У заслугу палітыкі беларусізацыі 20-гадоў з поўнай падставай можна аднесці аднолькавасць ў навучальна-выхаваўчым працэсе школ сельскай і гарадской мясцовасці. Пазней гэта адзінства патрабаванняў было парушана. У вёсцы ўсталявалася беларуская мова, у горадзе – руская. Іншы раз гэта нават супрацьпастаўляла маладое пакаленне горада і вёскі. Паколькі ў сацыяльным плане горад развіваецца хутчэй, то вынікае непаўнацэннасць сельскага жыхара, безумоўна, у яго ўзнікае жаданне пазбавіцца мовы, на якой гаворыць, і авалодаць мовай равеснікаў, зн. рускай. Бацькі іншы раз нават пераводзілі дзяцей у рускамоўныя школы.

У 1939 годзе з уз’яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі палітыка распаўсюджання беларускай мовы перамясцілася на Заходнюю Беларусь. Праводзілася паступова, 7 снежня 1939 года выйшаў загад Наркама асветы БССР. Па загаду беларуская мова была абавязковай для выкладання ва ўсіх школах. На пачатку вайны беларускіх школ было каля 90 % у Заходняй частцы Беларусі. Вялікая заслуга ў беларусізацыі 20-х гадоў належыць ураду і народнай інтэлігенцыі, у першую чаргу настаўнікам. Для школ былі выдадзены падручнікі па беларускай мове: “Беларуская граматыка” Пачобкі, “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы” Я. Лёсіка, “Методыка роднай мовы” К. Міцкевіча (Я. Коласа).

3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)

Рэформа правапісу – гэта сацыяльна ўсвядомлены, заканадаўча аформлены грамадска-палітычны акт, скіраваны на перагляд арфаграфічных прынцыпаў і норм. Галоўныя фактары правядзення: наяўнасць працяглых і ўстойлівых пісьмовых традыцый і замацаваных практыкай пісьма норм правапісу; дыялектная разгалінаванасць мовы і роля асобных дыялектаў у фарміраванні літаратурнай мовы; ступень даследаванасці мовы; наяўнасць лінгвістычных кадраў; улік асаблівасцей арфаграфічных сістэм блізкароднасных моў; усведамленне грамадскасцю рэформы; традыцыі культуры; палітыка-ідэалагічныя фактары (плюралізм думак, правы чалавека). Гэтыя фактары і вызначылі характар змен, прынятых рэформай беларускага правапісу 1933 года. Ёй папярэднічала Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года. У ёй удзельнічала 69 чалавек (беларускія вучоныя, а таксама замежныя госці), сярод іх можна назваць С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, В.Ластоўскага, П.Бузука, А.Багдановіча і інш. У 1929 годзе быў выдадзены “Беларускі правапіс” (праект), сюды было ўключана 77 арфаграфічных правіл. Затым праца вучоных была перарвана арыштам некаторых членаў Камісіі. Канчаткова Пастанова была прынята 26 жніўня 1933года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. З улікам яе ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”. Асаблівасці пастановы наступныя:

  1. перадача на пісьме акання, якання;

  2. ужыванне не, без нязменна: не быў (прапаноўвалася – ня быў);

  3. правапіс в перад о, у, але Орша, Урал;

  4. адсутнасць ь у словах сьнег, жыцьцё;

  5. ужыванне апострафа;

  6. марфалагічны прынцып напісання слоў тыпу: прыказчык, перапісчык, грамадскі і г.д.;

  7. у запазычаных словах у большасці выпадкаў ужываецца аканне: прафесар, эканоміка, але для інтэрнацыянальных рэвалюцыйных слоў ёсць выключэнні: рэволюцыя, совет, большэвік;

  8. ужыванне л цёрдага ў запазычаных словах: метал, план, алмаз, клас ( у праекце – клюб, плян, металь і г. д.);

  9. ужыванне э, ы у словах запазычаных пасля д, т: сістэма, дыплом ( у праекце – гэрб, гэрой, сымболь);

10) замацаванне ў напісанні ф: кафедра, арфаграфія (замест п, хв,х, т);

11) ужыванне спалучэнняў тр, др у запазычаных словах: тэатр, літр, цыліндр;

12) формы “пралетары, бары, алюміні” замяняліся формамі на –ій,-ый: алюміній, барый, пралетарый;

13) замацаванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суф. –учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: уваходзячы, рамантуючы;

14) замацаванне формы загаднага ладу множнага ліку: станьма і станьце, кіньма і кіньце;

15) ва ўласных назоўніках сустракаліся выключэнні: Чэрнышэўскі, Шэўчэнка, Орджанікідзе, Владзікаўказ, Тіханаў;

16) ужыванне канчаткаў –а-,-я- ў Р. скл. адз. л. м. р.: механізма, алюмінія.

У правапісе 1933 года было многае абумоўлена палітычнымі меркаваннямі: прывесці правапіс у адпаведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй, а не адлюстраваць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.

Арфаграфічныя пытанні былі абмеркаваны і пазней на спецыяльных канферэнцыях АН БССР у 1950 і 1952 годзе. Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой распрацавала “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”, які быў зацверджаны ў 1957 годзе пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Удакладнены наступныя правілы:

  1. пашырэнне акання на ўсе словы незалежна ад паходжання, за выключэннем канцавога іо, ыо: Шаўчэнка, рэвалюцыя, але трыо, Токіо:

  2. асобнае напісанне часціц бы (б), жа (ж): пайшоў бы;

  3. пашырэнне дзекання і цекання: пекцін, пункцір;

  4. асіміляцыйная мяккасць не перадавалася: снег, жыццё;

  5. пашырэнне ўжывання канчаткаў –у-, -ю- ў Р. скл. адз.л. м.р.: алюмінію, азоту.

Рэформа беларускага правапісу 1933 года і яе вынікі былі расцэнены як негатыўная з’ява ў гісторыі беларускай мовы, якая павярнула яе развіццё на шлях самавынішчэння і асіміляцыі рускай мовай. Гэты правапіс называюць “наркомаўкай, рэпрэсіраваны правапіс. Зараз склалася сітуацыя, якая зноў на парадак дня востра паставіла пытанне аб правапісе беларускай мовы і яе граматычных нормах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]