Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
645.63 Кб
Скачать

Узор пісьма-падзякі

НВА “Сож” НПО “Сож”

вул. Вакзальная, 18, ул. Вакзальная, 18,

246005, г. Гомель-5 246005, г. Гомель-5

тэл. (0232) 21-32-11, факс 21-32-12 тел. (0232) 21-32-11, факс 21-32-11

р/р10690760001101 у Гомельскім р/р1069076000101 в Гомельском

аддзяленні Белбізнесбанка, код 531 отделении Белбизнесбанка, код 531

15.08.2002 № 06-08/131 Камерцыйнаму дырэктару

На № 08-07/107 ад 20.07.2002 ТАА “Менеджмент”

Аб наменклатуры прадукцыі сп-ру Стаўруцкаму А. М.

ТАА “Менеджмент”

Паўднёвы гарадок, 17,

224005, г. Брэст-5

Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!

Дзякуем за прысланую Вамі інфармацыю аб наменклатуры і цэнах прадукцыі, якая ёсць у Вас.

На жаль, большасць вырабаў у прапанаваным Вамі спісе не адпавядае нашаму ўяўленню пра іх кошт, за выключэннем вырабаў па пазіцыях № 2 і 17, пытанне аб набыцці якіх мы гатовы разгледзець пасля атрымання іх падрабязных тэхнічных характарыстык.

Дырэктар НВА (подпіс) А.М. Ганіч

Лукашук 21 32 14

Узор пратакола

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Інстытут паліталогіі Акадэміі навук РБ

Пратакол

21.10. 2005г.

г. Мінск

№ 3

справаздачна-выбарны сход прафсаюзнай арганізацыі

Старшыня – Сазановіч М.М.

Сакратар – Курылава М.І.

Прысутнічалі: 23 чал.

Парадак дня:

  1. Справаздача прафкома за перыяд з 09.11.2004 г. па 20.10. 2005г.

  2. Справаздача рэвізійнай камісіі.

  3. Выбары новага складу прафкома.

1.СЛУХАЛІ:

старшыню прафкома Бурака І.Л., які зрабіў справаздачу аб дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і прафкома за перыяд пасля папярэдніх перавыбараў прафкома (справаздача прыкладаецца).

ВЫСТУПІЛІ:

Верабей П.П. – старшыня культурна-масавай камісіі.

За справаздачны перыяд камісія арганізавала дзве экскурсіі па памятных мясцінах Міншчыны, тры разы наведвалі спектаклі ў тэатры імя Янкі Купалы, была арганізавана выстаўка малюнкаў дзяцей нашых супрацоўнікаў.

  1. ПАСТАНАВІЛІ:

Прызнаць работу прафкома за справаздачны перыяд здавальняючай.

2.СЛУХАЛІ:

старшыню рэвізійнай камісіі, які зрабіў справаздачу аб фінансавай дзейнасці прафкома (прыкладаецца).

2. ПАСТАНАВІЛІ:

Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкома за перыяд з 09.11.2004г. па 20.10. 2005 г.

3.СЛУХАЛІ:

Сазановіча М.М. аб выбарах новага складу прафкома.

Прапаную выбраць новы прафком у складзе 7 чалавек адкрытым галасаваннем, старшыню прафкома выбраць на сходзе.

3. ПАСТАНАВІЛІ:

  1. Выбраць прафком у складзе 7 чалавек.

  2. Выбары праводзіць адкрытым галасаваннем.

  3. Падлік галасоў даручыць прэзідыуму сходу.

  4. Старшыню прафкома выбраць на сходзе.

Вынікі галасавання:

старшыня прафкома Бурак І.Л. (за – 79, супраць – 1, устрымалася 2);

члены прафкома:

Верабей П.П. (за – 75, супраць – 4, устрымалася –3).

Козлік Р.Р. (за – 82, супраць – няма, устрымалася – няма).

ПАСТАНАВІЛІ: У адпаведнасці з Інструкцыяй аб правядзенні выбараў прафсаюзных органаў лічыць выбранымі ў прафком:

Бурак І.Л. – старшыня прафкома

Верабей П.П. – член прафкома

Козлік Р.Р. – член прафкома

Старшыня сходу Подпіс М. Сазановіч

Сакратар Подпіс М. Курылава

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]