
- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
Лекцыя 1. Мова і соцыум
Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве.
Міждысцыплінарныя сувязі мовы.
Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.
Беларуская мова сярод славянскіх моў.
Асноўныя паняцці: соцыум, мова, білінгвізм, моўныя сем’і, мёртвая мова.
Літаратура:
Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік.- Мінск: РІВШ БДУ, 2001.
Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.
Руденко Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика: Учебное пособие для студентов вузов. – Мінск: Тетрасистемс, 2005.
1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
Беларуская мова з’яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яна элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва. Таму гісторыя станаўлення і развіцця беларускай мовы самым непасрэдным чынам звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця беларускага народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.
Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з’яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадствеi(соцыуме). Роля мовы ў жыцці грамадства вялікая. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.
Функцыі мовы:
Камунікатыўная (мова выступае як сродак зносін).
Пазнавальная (чалавек успрымае, атрымлівае пэўную інфармацыю, папаўняе свае веды).
Намінатыўная (з дапамогай мовы даюцца назвы навакольнаму свету; у адных выпадках назвы лёгка растлумачыць, у іншых немагчыма з сучаснага пункту гледжання мовы: парэчкі, неруш, нельга, ноч, зямля, вясна).
Кагнітыўная (мова выступае як сродак мыслення).
Акумулятыўная (мова як сродак назапашвання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа).
Экспрэсіўная функцыя (з дапамогай мовы выражаюцца адносіны да акружаючых людзей, да з’яў і падзей рэчаіснасці).
Эстэтычная (мова як сродак уздзеяння на думкі і пачуцці; выклікае эмоцыі: радасць, смутак, задавальненне, крыўду і г. д). Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.
2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
Беларуская мова цесна звязана з іншымі дысцыплінамі: гісторыяй, літаратурай, правам. Яна развіваецца і суіснуе разам з гісторыяй краіны. Змены, якія адбываюцца ў палітычным жыцці краіны, адлюстроўваюцца і ў гістарычным развіцці мовы. Прыклад таму – дзяржаўны характар мовы ў часы ВКЛ і ў цяперашні час; заняпад мовы ў складзе Рэчы Паспалітай і ў Расійскай імперыі.
Літаратура – гэта від мастацтва, мастацтва слова. Дзякуючы багаццю мовы, разнастайнасці значэнняў слоў, літаратура стварае арыгінальныя мастацкія творы ў жанры паэзіі, драмы, эпасу.
Сацыяльны статус беларускай мовы як дзяржаўнай пацвярджаецца заканадаўствам (правам), замацоўваецца яе функцыянаванне ў розных сферах дзейнасці чалавека, у тым ліку і ў афіцыйна-справавой.