- •Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў беларусі 210
- •Уводзіны
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •§ 2. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 3. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вкл. Тры Статуты вкл
- •§ 4. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •§ 5. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Раздзел III. Беларусь у складзе рэчы паспалітай: пачатак новага часу у айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.) § 1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 3. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •§ 4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 5. Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.
- •§ 6. Паглыбленне палітычнага крызісу. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове XVI – канцы XVIII ст.
- •Раздзел IV. Беларусь у складзе расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) § 1. Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы хvііі – першай чвэрці хіх стст.
- •§2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове хіх ст.
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 1830 – 1850-я гг.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 1830 – 1850-х гг.
- •§ 6. Культура Беларусі канцаXviii –першай паловы хіх ст.
- •§7. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі
- •§8. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 9. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг. Змены ва ўрадавай палітыцы ў апошняй чвэрці хіх ст.
- •§10. Развіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове хіх ст.
- •§11. Прамысловая рэвалюцыя ў Беларусі ў другой палове хіх ст. Транспарт, гандаль, крэдыт
- •§ 12. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове хіх ст.
- •§13. Буржуазныя рэформы ў пачатку хх ст.
- •§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •§ 15. Грамадска-палітычная барацьба ў пачатку хх ст.
- •§ 16. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
- •§17. Беларусь у час Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§18. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 19. Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады ў беларусі § 1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Раздзел vі савецкая беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму: савецкая мадэль мадэрнізацыі. Заходняя беларусь пад уладай польшчы (1921–1939 гг.)
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Раздзелvii. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) §1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •§2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •§3. План “Ост”. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •§4. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •§5. Падзеі на франтах вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •§6. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі
- •24 Чэрвеня 1945 г. На Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 1945 – 1985 гг.
- •§ 2. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Адукацыя і навука
- •Установы культуры Беларускай сср
- •§ 4. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 2. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 3. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 5. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 6. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
- •Заключэнне
§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
Сутнасць рынку. Навуковай тэорыі рынку, адзінага агульнапрынятага яго вызначэння ў літаратуры не існуе. Разглядаюцца найпрасцейшыя з’явы рыначнай эканомікі: роўнасць попыту і прапановы, залішняга попыту і недастатковай прапановы і г. д. Мала хто разумее, што нецывілізаваны, грабежніцкі, гангстэрска-мафіёзны рынак – гэта хаос і выпадковасць, вялікі базар, дзе ўсё прадаецца і купляецца (у гэтым сэнсе рынак заўсёды існаваў). Іншая справа – цывілізаваны, рэгуляваны дзяржавай, сацыяльна арыентаваны рынак. Каб такі рынак усталяваць, дзяржава і манаполіі павінны быць багатымі, мець вялікія таварныя запасы і грошы, што бывае рэдка. Не выпадкова, што найбольш пацярпеўшыя ў Другой сусветнай вайне краіны Заходняй Еўропы і Японія для аднаўлення сваіх эканомік ажыццяўлялі цэнтралізаваныя праграмы і толькі пасля дасягнення раўнавагі попыту і прапановы пераходзілі да ўвядзення рыначных механізмаў.
Рынак павінен быць рэгулятарам і стымулятарам вытворчасці і спажывання, сродкам дасягнення грамадскіх мэт – умацавання магутнасці Айчыны, павышэння ўзроўню жыцця народа. Ёсць іншая, палітыка-эканамічная матывацыя: рынак – сродак капіталізацыі эканомікі, стварэння буржуазіі, аднаўлення капіталізму ў краіне. Першы падыход да рынку можна лічыць агульнацывілізаваным, другі – класавым. Яны з’яўляюцца сродкам для сапраўднага разумення і прызнання рыначнай эканомікі, тут праходзіць водападзел паміж яе прыхільнікамі і праціўнікамі. Супраць агульнацывілізаванага разумення рынку ніхто не выступае, барацьба ідзе вакол капіталізацыі эканомікі і грамадства ў цэлым.
Рынак узнікае як вынік высокай цывілізаванасці, культуры, прадукцыйнасці працы, а не як іх перадумова. Вось чаму краінам Захаду спатрэбіліся стагоддзі, каб сфарміраваць сістэму больш ці менш цывілізаваных рыначных адносін на капіталістычнай аснове, выгадаваць сучаснага прадпрымальніка, забяспечыць сацыяльную стабільнасць. Рыначная эканоміка функцыяніруе амаль ва ўсіх краінах, але штогод ад голаду ці звязаных з ім прычын у свеце памірае каля 20 млн. чалавек, а не менш 435 млн. чалавек на Зямлі пакутуюць ад розных стадый і форм голаду. Значыць, сама па сабе рыначная эканоміка не забяспечвае высокі ўзровень жыцця людзей.
Настаў час сказаць праўду і развеяць створаныя ў гады перабудовы міфы аб тым, быццам рынак па сваёй прыродзе з’яўляецца гуманным, садзейнічае росквіту эканомікі, забяспечвае людзям багацце і шчасце. Жыццё паказвае, што рынак як атрыбут ліберальна-буржуазнай мадэлі развіцця грамадства з’яўляецца агрэсіўным і амаральным па сваёй сутнасці. Яго галоўная задача – атрыманне прыбытку любымі сродкамі і перш-наперш шляхам падману, гвалту і грабяжу. Справа ў тым, што прыбытак ўзнікае тады, калі адзін з канкурэнтаў ведае аб становішчы на рынку больш за другога. Калі ж гэтае становішча вядомы аднолькава ўсім, рыначная эканоміка перастае функцыянаваць, бо няма адкуль узяцца прыбытку. “Не абманеш – не прадасі выгадна, з прыбыткам”, – такі, на жаль, амаральны лозунг рынку. Мараль і рынак – паняцці не заўсёды сумяшчальныя. А грамадства, якое адмаўляе маральныя каштоўнасці, будучыні не мае.
Велічыня прыбытку ў многім залежыць ад магутнасці дзяржавы і яе месца ў сусветнай рыначнай сістэме. Напрыклад, расійскі капітал (на прыбытак яму ідзе столькі працэнтаў валавога ўнутранага прадукта, колькі на ўсю нацыянальную зарплату) “здымае” прыбытак толькі са свайго насельніцтва (жадае “здымаць” у перспектыве з насельніцтва дзяржаў СНД). Амерыканскі ж капітал “скубе” прыбытак з усіх краін і народаў свету, у тым ліку і з народаў постсацыялістычных краін. А тых, хто не жадае, каб іх “скублі”, ЗША аб’яўляюць дзяржавамі-ізгоямі і прымяняюць супраць іх розныя санкцыі, у тым ліку і ваенныя (Югаславія, Ірак, Лівія, КНДР і інш.).
Сучасны рыначны капіталізм, ільвіную долю выгад якога спажываюць ЗША, не ў стане аднолькава задаволіць патрэбы ўсіх яго ўдзельнікаў. Рынак як усеахопная сістэма функцыянавання нацыянальных эканомік і сусветнай гаспадаркі вычэрпвае свае магчымасці. Праблематычным становіцца таксама кіраўніцтвагаспадарчымі сувязямі. У такой сітуацыі моцная і разумная апора на дзяржаву ўяўляецца безальтэрнатыўнай.
Рыначныя рэформы ў Рэспубліцы Беларусь у 1992 – 1994 гг. З канчатковым знішчэннем СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін. Іх праводзілі не вельмі аўтарытэтныя і прафесійныя людзі, каго ў народзе называлі малодшымі навуковымі супрацоўнікамі і загадчыкамі лабараторый. Унукі і праўнукі бальшавіцкіх камісараў часоў грамадзянскай вайны прадэманстравалі вывернуты знутры бальшавізм. Тое, на што Захаду спатрэбіліся стагоддзі, яны зрабілі спробу ўвесці зараз жа ці праз 500 дзён. Асаблівасці савецкай мадэрнізацыі яны цалкам праігнаравалі. Таму разбуральны характар іх рэформ быў непазбежным.
Але ж Беларусь, як і Расія і Украіна, не слабаразвітая, а індустрыяльная дзяржава з шматгаліновай прамысловасцю і магутным навукова-тэхнічным патэнцыялам. Мадэль МВФ, дзе вынікам лібералізацыі цэн з’яўляецца этап банкруцтваў і беспрацоўя, прымальная для слабаразвітых краін, у якіх рабочыя складаюць 5 – 10 % насельніцтва. Пры такіх маштабах нават масавыя банкруцтвы прадпрыемстваў грамадства ў цэлым не кранаюць. А калі дзяржаўны сектар складае пераважную большасць эканомікі, а рабочыя – 70 % працоўных?
Большза тое, знешнія паступленні (пазыкі, крэдыты) на некалькі мільёнаў долараў аказвалі моцнае стымулюючае ўздзеянне на эканоміку малых краін. Маштабы ж краін СНД такія, што, каб уздзейнічаць на ход спраў у эканоміцы, патрэбны дзесяткі, а для Расіі – сотні мільярдаў долараў, што не пад сілу ніякаму міжнароднаму банку. Таму надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы. Гэтых абставін не ўлічвалі прыхільнікі “шокавай тэрапіі”.
Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак цярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і “абвальны” спад вытворчасці на 50 % і больш у параўнанні з канцом 80-х гадоў, што пагражала дзяржаве стратай сваёй незалежнасці і пераўтварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай, крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнавагавых цэн, што з’яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем.
Мадэль рыначных рэформ метадам “шокавай тэрапіі”, пабудаваная па рэкамендацыях Міжнароднага валютнага фонду, пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мандат на правядзенне новага варыянта рэформ атрымаў першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.
Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гады”. 20 кастрычніка 1996 г. удзельнікі Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент.
Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 1994 – 2005 гг. Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца Чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне. Усё ў імя чалавека і для дабрабыту чалавека – такі глыбінны сэнс беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава для народа клапоціцца і будзе клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў, умоў працы і адпачынку, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што ён жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь.
Па-другое, кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала, ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем’і, студэнты, навучэнцы і г. д.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у грамадстве.
Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне “праядання” крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.
Па-чацвёртае, прыпынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальную прыроду. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа.
Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Калгас, саўгас, сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.
Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрытая для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. Але трэба памятаць, што ў эканоміцы дарэвалюцыйнай Расіі, у тым ліку і Беларусі, уладарыў замежны капітал. Найбуйнейшыя прадпрыемствы знаходзіліся ў прыватнай уласнасці ці ў арэндзе ў замежных капіталістаў. А між тым краіна і яе народ былі надзвычай беднымі. Таму сёння, маючы велізарны вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыял, стаўка робіцца на ўласныя сілы і сродкі, прыцягваюцца іншаземныя інвестыцыі ў тым выпадку, калі яны даюць нам эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.
Буржуазная прапаганда, стараючыся прынізіць беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, мусіруе ранейшы тэзіс аб больш нізкім узроўні жыцця ў нашай краіне ў параўнанні з краінамі Захаду. Пры гэтым не ўлічваецца ўзаемадзеянне розных умоў і прычын, якія аказваюць уздзеянне на ўзровень жыцця людзей. Напрыклад, у 1988 г. у СССР выпускалася ў 2 разы больш цэменту, але ў 8 разоў менш кардону і фанеры, чым у ЗША. У ЗША на душу насельніцтва прыходзілася 49 м2 жылля, а ў Савецкім Саюзе – толькі 15 м2. Але 3/4 насельніцтва ЗША жылі ў танных, немарозаўстойлівых жылых дамах з драўляных планак, фанеры і кардону. Паўночная граніца Злучаных Штатаў Амерыкі праходзіць на шыраце г. Валгаграда і там кардонна-фанерныя домікі прыгодныя для жылля, а ў Савецкім Саюзе з-за халадоў патрабаваліся капітальныя збудаванні з цэглы і цэменту ці з дабротных лесаматэрыялаў.
Розныя кліматычныя ўмовы і для гаспадарання на зямлі. Напрыклад, у Заходняй Еўропе кратнасць перыяду для пасеву і ўборкі ўраджаю складае 8 – 9 месяцаў, а ў былым Савецкім Саюзе – 4 – 6 месяцаў. Ападкі (ліўні) ў нас звычайна выпадаюць у другой палове лета, у перыяд уборкі ўраджаю, а засуха, адсутнасць ападкаў звычайна назіраюцца вясной і раннім летам. У Заходняй Еўропе дажджы выпадаюць раўнамерна. У Канадзе, напрыклад, большасць насельніцтва жыве ў паўднёвых раёнах, на шыраце Крыма, а на шыраце Курска і Варонежа ў гэтай краіне амаль няма сельскай гаспадаркі. Краіны Скандынавіі абмываюцца цёплым цячэннем Гольфстрым, зіма ў Паўднёвай Скандынавіі больш кароткая і цёплая, чым у размешчаным на 1 800 км на поўдзень Кубанскім стэпе.
Чацвёрты Усебеларускі народны сход і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011–2015 гг. 6-7 снежня 2010 г. у Мінску адбыўся чацвёрты Усебеларускі народны сход. Ён адзначыў, што валавы ўнутраны прадукт за 2006–2010 гг. вырас больш як на 40 % пры зніжэнні яго энергаёмістасці на чвэрць. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся больш як у 2 разы , рэальныя грашовыя даходы насельніцтва – на 75 %. У цэлым за першае дзесяцігоддзе ХХI ст. аб’ём валавога ўнутранага прадукту Рэспублікі Беларусь падвоены.
Чацвёрты Усебеларускі народны сход адобрыў асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011–2015 гг. і падтрымаў прапанаваную кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь галоўную мэту – рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.
Сход вызначыў прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гг.:
развіццё чалавечага патэнцыялу, уключаючы павышэнне дабрабыту, рост нараджальнасці, павелічэнне працягласці жыцця і ўмацаванне здароўя грамадзян;
радыкальная мадэрнізацыя ўсіх галін эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў;
павышэнне якасці адукацыі;
стымуляванне прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы;
рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю;
развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў;
устойлівае развіццё рэгіёнаў;
будаўніцтва якаснага і даступнага жылля;
павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу.
Энергетычная бяспека і збалансаванасць знешняга гандлю разглядаюцца як найважнейшыя задачы, якія забяспечваюць незалежнасць краіны, яе паслядоўнае развіццё, павышэнне дабрабыту грамадзян.
Сёння Рэспубліка Беларусь – стабільная, паспяховая, цывілізаваная краіна з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі. Моцная дзяржаўная ўлада, сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў інтарэсах людзей, апора на народ – сакрэт поспехаў Рэспублікі Беларусь.