- •Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў беларусі 210
- •Уводзіны
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •§ 2. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 3. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вкл. Тры Статуты вкл
- •§ 4. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •§ 5. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Раздзел III. Беларусь у складзе рэчы паспалітай: пачатак новага часу у айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.) § 1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 3. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •§ 4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 5. Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.
- •§ 6. Паглыбленне палітычнага крызісу. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове XVI – канцы XVIII ст.
- •Раздзел IV. Беларусь у складзе расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) § 1. Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы хvііі – першай чвэрці хіх стст.
- •§2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове хіх ст.
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 1830 – 1850-я гг.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 1830 – 1850-х гг.
- •§ 6. Культура Беларусі канцаXviii –першай паловы хіх ст.
- •§7. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі
- •§8. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 9. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг. Змены ва ўрадавай палітыцы ў апошняй чвэрці хіх ст.
- •§10. Развіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове хіх ст.
- •§11. Прамысловая рэвалюцыя ў Беларусі ў другой палове хіх ст. Транспарт, гандаль, крэдыт
- •§ 12. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове хіх ст.
- •§13. Буржуазныя рэформы ў пачатку хх ст.
- •§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •§ 15. Грамадска-палітычная барацьба ў пачатку хх ст.
- •§ 16. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
- •§17. Беларусь у час Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§18. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 19. Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады ў беларусі § 1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Раздзел vі савецкая беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму: савецкая мадэль мадэрнізацыі. Заходняя беларусь пад уладай польшчы (1921–1939 гг.)
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Раздзелvii. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) §1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •§2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •§3. План “Ост”. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •§4. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •§5. Падзеі на франтах вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •§6. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі
- •24 Чэрвеня 1945 г. На Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 1945 – 1985 гг.
- •§ 2. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Адукацыя і навука
- •Установы культуры Беларускай сср
- •§ 4. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 2. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 3. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 5. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 6. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
- •Заключэнне
§ 3. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
У 80-я гады ХХ ст. у СССР і БССР пачынаюць змяняцца адносіны паміж дзяржавай і рэлігійнымі канфесіямі. Традыцыйнае супрацьстаянне і канфрантацыя паступова саступаюць месца талерантнасці і ўзаемнай павазе, супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню. Пачынаецца працэс адраджэння царкоўнага жыцця. З рэлігіяй вернікі звязваюць гарантыю палітычнай і этнаканфесійнай стабільнасці ў грамадстве, непарушнасць яго духоўнасці і маралі, аднаўленне нацыянальных звычаяў і традыцый народа.
На тэрыторыі Беларусі аднаўляюцца і будуюцца новыя храмы, адкрываюцца новыя прыходы, павялічваецца колькасць вернікаў. У 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 26 рэлігійных накірункаў. Каля 80 % вернікаў атаясамліваюць сябе з праваслаўем, каля 10 % – з каталіцызмам, каля 2 % – з пратэстантызмам, 0,3 % – з іудаізмам.
Спецыфіка рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі вызначаецца перш-наперш яе геапалітычным становішчам на мяжы паміж заходняй і ўсходняй цывілізацыямі, суіснаваннем і пачарговым дамінаваннем праваслаўя і каталіцызму. Дзяржавы, у склад якіх у розныя гістарычныя перыяды ўваходзіла тэрыторыя Беларусі, заўсёды характарызаваліся поліканфесійнасцю. У Заходняй Беларусі захоўваецца традыцыйна больш высокі ўзровень рэлігійнасці (каля 70 – 80 % насельніцтва вернікі) і адпаведна значна больш рэлігійных абшчын, чым ва ўсходніх абласцях. Затое ў 80 – 90-я гг. найбольш высокі колькасны рост рэлігійных абшчын адбываўся ў Цэнтральнай і Усходняй Беларусі.
Рэлігійныя арганізацыі Беларусі маюць значныя магчымасці для распаўсюджання сваіх веравучэнняў. У апошнія 10 гадоў на тэрыторыі Беларусі выдавалася больш за 100 найменняў перыядычных выданняў, з якіх 17 належаць праваслаўнай царкве, 8 – каталіцкай, 4 – іудзеям, 1 – мусульманам, 73 выданні выпускаюцца новымі рэлігійнымі рухамі. Акрамя таго, на тэрыторыю рэспублікі з‑за мяжы завозілася 256 найменняў рэлігійнай літаратуры.
Праваслаўная царква. Па колькасці абшчын і вернікаў сярод іншых рэлігійных аб’яднанняў Беларуская праваслаўная царква займае першае месца. У 2004 г. яна аб’ядноўвала 1 245 абшчын, 10 епархій, 19 манастыроў. З канца 80 – пачатку 90‑х гг. колькасць праваслаўных прыходаў у Беларусі павялічылася больш чым у 2 разы. У 1985 г. у Мінску быў здадзены ў эксплуатацыю будынак, у якім памясціўся архірэйскі дом з дамавой царквой у гонар Сабора беларускіх святых.
У 1989 г. праваслаўнай царкве былі перададзены жаночыя манастыры Спаса‑Ефрасіннеўскі ў Полацку і Нараджэння Багародзіцы ў Гродне. 1 верасня 1989 г. аднавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая, як і раней, памясцілася ў жыровіцкім Успенскім манастыры. У гэтым жа годзе ў Мінску пачало работу духоўнае вучылішча для падрыхтоўкі псаломшчыкаў і рэгентаў царкоўных хораў.
У кастрычніку 1989 г. у межах БССР быў утвораны Беларускі Экзархат. Мінска-Беларуская епархія, кіраўніком якой з 1978 г. быў мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), прыпыніла сваё існаванне. Мітрапаліт Філарэт стаў мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі. Беларуская праваслаўная царква арганізацыйна падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. У 1992 г. у Мінску, Заслаўі і Полацку адбыліся ўрачыстасці з нагоды 1000‑годдзя ўстанаўлення Полацкай кафедры, а ў 1993 г. святкавалася 200‑годдзе Мінскай епархіі.
У 1993 г. Сінод Беларускага Экзархата прыняў рашэнне аб адкрыцці Мінскай духоўнай акадэміі. Сістэму духоўных навучальных устаноў дапоўнілі створаныя на мяжы ХХ – ХХІ стст. духоўныя вучылішчы ў Віцебску і Слоніме, факультэт тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску (пасля яго закрыцця – Беларускага дзяржаўнага універсітэта), школа катэхізатараў у Мінску, рэгенцкая школа пры Мінскім духоўным вучылішчы і школа царкоўных званароў пры Мінскім епархіяльным упраўленні. У 1996 г. на мінскім прадпрыемстве “Выдатнае ліццё” пачалі адліваць званы, якія паступаюць у прыходы і манастыры Беларускага Экзархата.
Сведчаннем непарыўнай сувязі Беларускага Экзархату з Рускай праваслаўнай царквой з’явіліся візіты ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Алексія ІІ. У час першага візіту ў 1991 г. ён наведаў раёны, якія пацярпелі ад ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Алексій ІІ наведаў Беларусь і ў сувязі са святкаваннем 50‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў сувязі з 60‑годдзем яе пачатку. У час свайго візіту ў 2002 г. Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі прыняў удзел у святкаванні Жыровіцкай іконы Божай Мацеры ва Успенскім мужчынскім манастыры і ў цырымоніі адкрыцця будынка Дома міласэрнасці ў Мінску.
Адраджэнне царкоўнага жыцця ў іншых канфесіях. Да ліку традыцыйных рэлігій у Беларусі адносіцца другая па колькасці вернікаў каталіцкая царква. Ва ўмовах дэмакратызацыі грамадства ёй дзяржава перадала больш за 25 раней закрытых касцёлаў. Цяпер у 4 каталіцкіх епархіях Беларусі, якія ўзначальвае мітрапаліт кардынал Казімір Свёнтак, аб’яднаны 427 абшчын, дзейнічаюць 359 каталіцкіх храмаў. Падрыхтоўка каталіцкіх святароў ажыццяўляецца ў семінарыях у Гродне і Пінску.
З пачатку 90-х гг. у Беларусі рабіліся спробы адраджэння уніяцкай царквы. Гэты працэс звязаны з пошукамі часткай беларускамоўнай інтэлігенцыі нацыянальнай царквы, у якой богаслужэнне і культ павінны быць звязаны з нацыянальнай сімволікай, мовай і традыцыямі. У 2004 г. на тэрыторыі Беларусі было зарэгістравана 13 уніяцкіх абшчын, у кожнай з якіх па 5 – 7 чалавек. Для падрыхтоўкі прафесійных святароў уніяцкія абшчыны накіроўваюць сваіх прадстаўнікоў у духоўныя навучальныя ўстановы Ватыкана і Польшчы. У 1996 г. беларускія уніяты ўрачыста адзначалі 400‑гадовы юбілей Брэсцкай царкоўнай уніі. Адраджэнне уніяцкай царквы ў Беларусі большасцю насельніцтва ўспрымаецца як спроба расколу беларускага грамадства, экспарту чужой культурнай традыцыі і арганізацыйнай структуры, хоць прымусовага насаджэння уніяцтва не адбываецца.
У 90-я гады ХХ ст. з 3 да 15 павялічылася колькасць пратэстанцкіх плыняў у Беларусі, а колькасць абшчын – з 288 да 862. Найбольш дынамічна развіваюцца хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-баптысты і адвентысты. Усе пратэстанцкія плыні аб’ядноўваюць у Беларусі каля 70 тыс. актыўных веруючых. Прэсвітэраў, прапаведнікаў і рэгентаў рыхтуюць у двух вышэйшых і двух сярэдніх навучальных установах евангельскіх хрысціян-баптыстаў і хрысціян веры евангельскай. Выдаецца некалькі часопісаў і газет, дзейнічаюць 307 малітоўных дамоў і 12 дабрачынных місій. Вядучыя пратэстанцкія арганізацыі карыстаюцца магутнай замежнай фінансавай падтрымкай.
З ХІV ст. на беларускіх землях існуе этнаканфесійная група яўрэяў-іудзеяў. У 90-я гады ХХ ст. пачало аднаўляцца рэлігійнае жыццё іудзеяў у Рэспубліцы Беларусь. Сёння тут зарэгістравана 27 іудзейскіх абшчын, якія ў 1993 г. арганізавалі Іудзейскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнічае ў Мінску духоўнае вучылішча (ешыбот), больш за 15 нядзельных школ, яўрэйскія класы ў сярэдніх школах. Пытанні рэлігійнага жыцця асвятляюцца ў 4 яўрэйскіх газетах. З‑за адсутнасці мясцовых равінаў абшчыны запрашаюць прапаведнікаў з ЗША і Ізраіля. Значнай падзеяй ў жыцці беларускіх яўрэяў стала стварэнне ў 1998 г. Цэнтра яўрэйскай культуры, які ўспрымаецца як цэнтр адраджэння нацыянальнай культуры з адпаведнымі атрыбутамі (рэстаран нацыянальнай кухні, магазіны кашэрных прадуктаў і прадметаў рэлігійнага культу, курсы па вывучэнні іўрыта, гісторыі і традыцый яўрэйскага народа).
На тэрыторыі Беларусі этнаканфесійная група татар-мусульман існуе з ХІV ст. У 2004 г. ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 23 мусульманскія абшчыны. Яны ўваходзяць у склад створанага ў 1994 г. Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь, кіруючым органам якога з’яўляецца муфціят на чале з муфціем. З 1991 г. дзейнічае культурна-асветнае беларускае аб’яднанне татар “Аль-Кітаб”. Праводзяцца акцыі па культурна-рэлігійнай інтэграцыі татар Беларусі, Літвы, Польшчы і Крыма, захаванню іх этнічнай самабытнасці, адраджэнні ісламскай рэлігіі і культуры. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі засталася адна мячэць – у Іўі Гродзенскай вобласці. У 90-я гады ХХ ст. пачалося будаўніцтва і рэстаўрацыя мячэцей у Слоніме, Навагрудку, Відзах. Ствараецца комплекс мусульманскага культурна-рэлігійнага цэнтра ў Мінску. У 1997 г. былі праведзены ўрачыстасці з нагоды 600‑годдзя з дня афіцыйнай даты з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых пасяленняў татар.
Нетрадыцыйныя рэлігійныя накірункі і рухі. Яны звязаны галоўным чынам з будызмам і індуізмам (хатха-ёга, дзэн-буддызм, агні-ёга, вайшнавы, крышнаіты, брахма кумарыс і інш.). Іх членамі з’яўляецца ў асноўным вучнёўская моладзь і інтэлігенцыя.
Дзейнасць экстрэмісцкіх і дэструктыўных рэлігійных сект у Рэспубліцы Беларусь забаронена.
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Прававым выяўленнем новай палітыкі дзяржавы стала прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, які дзейнічае з 1992 г. На працягу 90-х гадоў у яго ўносіліся змены і дапаўненні. 27 чэрвеня 2002 г. Палатай прадстаўнікоў была прынята і адобрана Саветам Рэспублікі новая рэдакцыя Закона “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Ён рэгулюе адносіны ў галіне правоў чалавека і грамадзяніна на свабоду веравызнання, а таксама вызначае прававыя асновы стварэння і дзейнасці рэлігійных арганізацый, зыходзячы з:
– права кожнага на свабоду веравызнання, а таксама на роўнасць перад законам незалежна ад адносін да рэлігіі;
– роўнасці рэлігій перад законам;
– прызнання вядучай ролі праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа;
– духоўнай, культурнай і гістарычнай ролі каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі;
– неаддзельнасці ад агульнай гісторыі народа Беларусі евангеліцка-лютэранскай царквы, іудаізму і ісламу;
– неабходнасці садзеяння дасягненню ўзаемнага разумення, цярпімасці і павагі рэлігійных пачуццяў грамадзян у пытаннях свабоды веравызнання.
Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з павагай і разуменнем ставіцца да ўсіх рэлігійных канфесій і перш-наперш да вядучай канфесіі – праваслаўнай. Пры гэтым умовамі добрых адносін да канфесій з’яўляецца любоў да Беларусі і беларускага народа, выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе заканадаўства, падтрымка ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы.
Сістэматычна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнкі з іерархамі праваслаўнай, каталіцкай і іншых канфесій, на якіх абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва ў духоўна-этычнай сферы, у выхаванні ў насельніцтва высокіх маральных якасцей, чалавекалюбства, патрыятызму, любві да Айчыны. Кіраўнікі Рэспублікі Беларусь прысутнічаюць на богаслужэннях, звяртаюцца да іерархаў царквы і вернікаў з прамовамі, аказваюць матэрыяльную і фінансавую падтрымку ў аднаўленні, будаўніцтве і рамонце храмавых і манастырскіх збудаванняў. Пастаянная і цесная сувязь паміж свецкай дзяржавай і царквой, якая афіцыйна аддзелена ад дзяржавы, садзейнічае ўсталяванню талерантнасці, міру і ўзаемаразумення паміж вернікамі розных канфесій, а таксама палітычнай і этнаканфесійнай стабільнасці ў Рэспубліцы Беларусь.