Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
97
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
2.51 Mб
Скачать

§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.

Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму.На мяжы ХІХ – ХХ стст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця –імперыялістычную.

Імперыялізм(ад лацінскагаіmperіum– улада, дзяржава) – вышэйшая стадыя капіталізму, манапалістычны капіталізм. У.І. Ленін назваў 5 асноўных прыкмет імперыялізму: 1) канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу дайшла да такой высокай ступені, што прывяла да стварэння манаполій, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў гаспадарчым жыцці капіталістычных дзяржаў; 2) зліццё банкаўскага капіталу з прамысловым і ўтварэнне на гэтай аснове фінансавага капіталу і фінансавай алігархіі; 3) вываз капіталу, які, ў адрозненне ад вывазу тавараў, набыў асабліва важнае значэнне; 4) утварэнне міжнародных манапалістычных саюзаў капіталістаў, што дзеляць свет;5) завяршэнне тэрытарыяльнага падзелу свету найбуйнейшымі капіталістычнымідзяржавамі і барацьба за яго перадзел.

Прамысловасць Беларусіпрацягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусіманапалістычных аб’яднанняўз удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі “Нёман” (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пінску і “Маланка” у Мазыры.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34 акцыянерныя таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут па‑ранейшаму вялікую ролю працягвалі адыгрываць дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50 % валавой прадукцыі прамысловасці.

У 1900–1913гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў: Мінскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага, Беластоцкага.

Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць і гандаль.

З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншалася роля кірмашовага гандлю, усё большае значэнне набываў крамны і магазінны гандаль. За 1900–1913гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72 %. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. Урознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9 %.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863 – 1913 гг.) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек).Прычым найбольшая частка гараджан (у 1913г. – 54,8 %) канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія налічвалі больш за 40тыс. чалавек. У 1913г. самым буйным горадам быў Мінск, другім па значэнні – Віцебск, трэцім – Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “мяжу яўрэйскай аселасці” прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па дадзеных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі – 53,5 %, каля 18 % – рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17 %.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыятуібуржуазіі. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі яўрэі – 84,5 %, рускіх было 10,7 %, а беларусаў – толькі 1,7 %. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх – 10 %, палякаў – 10,2 %, а яўрэяў – 60 %. Рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы – на рамонце чыгуначных і шасэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці. Яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

Паступовая капіталізацыя аграрных адносін у беларускай вёсцы. Да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. З-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У пачатку ХХ ст. сярод сялян было 61 % беднякоў, 28 % сераднякоў, і толькі 11 % заможных сялян. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці ў Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. За 1877 – 1905 гг. дваране ў беларускіх губернях страцілі толькі 10,8 % сваіх зямель, а ў Цэнтральнай Расіі – 27,2 %. У першую чаргу гэта з’яўлялася вынікам большай эканамічнай устойлівасці памешчыцкіх гаспадарак Беларусі, што было звязана са значным развіццём тут таварна-грашовых адносін. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку ХХ ст. у Беларусі складала толькі 16,5 % агульнай зямельнай плошчы.

У першае дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць – толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёва-эканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмыземляробства. Да 1913 г. істотна пашырылася выкарыстанне сельскагаспадарчайтэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, зоатэхнічныя і ветэрынарныяслужбы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях зменшылася на 12,7 %, пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане.

На паскарэнне працэсаў куплі-продажу зямлі была накіравана і сталыпінская аграрная рэформа. Яна ўзмацніла сацыяльную дыферэнцыяцыю ў беларускай вёсцы, садзейнічала фарміраванню сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, а таксама сельскага пралетарыяту. Апошні папаўняўся за кошт беднякоў, якія выйшлі з сельскай абшчыны і прадалі сваю зямлю заможным сялянам.

Працэс капіталізацыі аграрных адносін у беларускай вёсцы працягваўся.

Соседние файлы в папке Istorya_Belorussi_EVMKD_GBel_integr