- •Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў беларусі 210
- •Уводзіны
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •§ 2. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 3. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вкл. Тры Статуты вкл
- •§ 4. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •§ 5. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Раздзел III. Беларусь у складзе рэчы паспалітай: пачатак новага часу у айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.) § 1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 3. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •§ 4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 5. Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.
- •§ 6. Паглыбленне палітычнага крызісу. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове XVI – канцы XVIII ст.
- •Раздзел IV. Беларусь у складзе расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) § 1. Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы хvііі – першай чвэрці хіх стст.
- •§2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове хіх ст.
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 1830 – 1850-я гг.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 1830 – 1850-х гг.
- •§ 6. Культура Беларусі канцаXviii –першай паловы хіх ст.
- •§7. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі
- •§8. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 9. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг. Змены ва ўрадавай палітыцы ў апошняй чвэрці хіх ст.
- •§10. Развіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове хіх ст.
- •§11. Прамысловая рэвалюцыя ў Беларусі ў другой палове хіх ст. Транспарт, гандаль, крэдыт
- •§ 12. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове хіх ст.
- •§13. Буржуазныя рэформы ў пачатку хх ст.
- •§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •§ 15. Грамадска-палітычная барацьба ў пачатку хх ст.
- •§ 16. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
- •§17. Беларусь у час Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§18. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 19. Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады ў беларусі § 1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Раздзел vі савецкая беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму: савецкая мадэль мадэрнізацыі. Заходняя беларусь пад уладай польшчы (1921–1939 гг.)
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Раздзелvii. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) §1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •§2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •§3. План “Ост”. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •§4. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •§5. Падзеі на франтах вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •§6. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі
- •24 Чэрвеня 1945 г. На Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 1945 – 1985 гг.
- •§ 2. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Адукацыя і навука
- •Установы культуры Беларускай сср
- •§ 4. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 2. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 3. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 5. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 6. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
- •Заключэнне
§ 19. Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры Беларусі. Працэс фарміравання беларускай нацыі наклаў адбітак на развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Рост нацыянальнай самасвядомасці, зараджэнне і развіццё беларускага нацыянальнага руху, навуковае вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў – найважнейшыя фактары, што паўплывалі на станаўленне нацыянальнага прафесійнага мастацтва Беларусі.
З другой паловы XІX ст. пачалося свядомае, шырокамаштабнае вывучэнне Беларусі, яе гісторыі, мовы і культуры. Працы І. Насовіча, П. Шэйна, М. Нікіфароўскага, Е. Раманава, Я. Карскага і іншых вучоных аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Адметнай прыкметай часу стала развіццё мастацкай літаратуры і перыядычнага друку на беларускай мове, з’яўленне нацыянальных матываў у тэатральным, музычным і выяўленчым мастацтве.
Разам з тым нацыянальнае прафесійнае мастацтва знаходзілася яшчэ на стадыі станаўлення і пад моцным уздзеяннем рускага і сусветнага мастацтва. Вядучым мастацкім напрамкам з’яўляўся рэалізм, аднак у мастацтве Беларусі наглядаліся элементы імпрэсіянізму і мадэрну.
Сістэма адукацыі. Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы народнай адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэформамі ў 60–70‑я гг. ХІХ ст. быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь. Да гэтага часу сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.
Ажыццяўленне школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвалася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская.
У галіне пачатковай адукацыі наглядалася рознатыповасць пачатковых школ. Адрозненні ў навучальных праграмах і тэрмінах навучання зніжалі якасць падрыхтоўкі, ставячы вучняў пачатковых школ у нераўнапраўнае становішча. Толькі выпускнікам гарадскіх чатырохкласных вучылішчаў дазвалялася паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы, але пры ўмове дадатковай падрыхтоўкі па замежных мовах. Выхаванцы астатніх пачатковых школ такога права не мелі. Большая частка школ знаходзілася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, адчуваўся недахоп вучэбных дапаможнікаў, а таксама кваліфікаваных настаўніцкіх кадраў.
Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў. Навучанне ў сярэдніх навучальных установах з’яўлялася платным. Сацыяльны склад навучэнцаў сярэдніх школ быў абумоўлены не толькі высокай платай за навучанне, але і некаторымі пастановамі ўрада. Напрыклад, цыркуляр ад 1887 г., празваны “цыркулярам пра кухарчыных дзяцей”, прадпісваў не прымаць у гімназіі і прагімназіі дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў.
Класічныя мужчынскія гімназіі давалі грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку, прычым асаблівая ўвага надавалася выкладанню гэтак званых класічных моў – грэчаскай і лацінскай. Толькі выпускнікі гімназій мелі выключнае права паступлення ва універсітэты. У рэальных вучылішчах галоўнае месца адводзілася дысцыплінам прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, таму іх выпускнікі маглі паступаць у тэхнічныя ці гандлёвыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выхаванкі жаночых гімназій атрымлівалі грунтоўную агульнаадукацыйную падрыхтоўку, а пры жаданні пасля заканчэння восьмага педагагічнага класа права працаваць у якасці настаўніц пачатковай школы.
Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музычныя, мастацкія навучальныя ўстановы. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў ажыццяўлялася ў настаўніцкіх семінарыях і настаўніцкіх інстытутах. Вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі не было, паколькі расійскія ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці Беларусі аб іх адкрыцці.
Нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісе 1897 г. агульная колькасць пісьменных у Беларусі складала толькі 25,7%. Працэнт навучэнцаў сярод дзяцей школьнага ўзросту быў невысокі.
Развіццё беларускай літаратуры. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне. Вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча. Да сваіх зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Ф. Багушэвіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. Ён першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы.
На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. Цётка з’явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала (І. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Міцкевіч). Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” належыць Максіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.
Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.
Пад уздзеяннем прафесійнага тэатра ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі наспявала ідэя неабходнасці стварэння беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу. У пачатку ХХ ст. арганізоўваюцца шматлікія музычна-драматычныя гурткі і так званыя “беларускія вечарынкі”. На “вечарынках” звычайна выступалі хары, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п’есы.
На традыцыях “беларускіх вечарынак” у 1907 г. узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага – сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Яго пераемнікам ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, якое ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі пад кіраўніцтвам вядомага беларускага акцёра і рэжысёра Фларыяна Ждановіча.
Музычнае мастацтва. Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. З вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы, якія знаёмілі беларускую публіку з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. У гэты перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М. Рымскі-Корсакаў, А. Грачанінаў, С. Танееў апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Выступленні хору В. Тэраўскага садзейнічалі папулярызацыі беларускіх народных песень. Патрэба ў нацыянальнай музычнай літаратуры часткова была задаволена выданнем “Беларускіх песень з нотамі” А. Грыневіча, “Беларускага песенніка з нотамі для народных і школьных хароў” Л. Рагоўскага, публікацыяй апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М. Чуркіна. Значную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоўскі – аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася поспехам у Вільні і Варшаве.
Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве з другой паловы ХІХ ст. паступова ўсталёўваецца стыль рэалізм, які прыходзіць на змену класіцызму з яго біблейскай і міфалагічнай тэматыкай. У бытавым жынры працавалі такія вядомыя жывапісцы як Н. Сілівановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, Л. Альпяровіч і інш. Шмат таленавітых мастакоў-пейзажыстаў працавала на Беларусі – А. Гараўскі, Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, С. Жукоўскі, К. Стаброўскі, В. Бялыніцкі-Біруля. Прадстаўніком гістарычнага жывапісу з’яўляўся К. Альхімовіч. Тэмы і матывы беларускай гісторыі выкарыстоўваў і таленавіты мастак Я. Драздовіч, які стварыў серыю графічных работ і скульптурных партрэтаў дзеячаў гісторыі Беларусі.
Архітэктура. У сярэдзіне ХІХ ст. працэс паступовага заняпаду класіцызму рэзка ўзмацніўся. Да канца ХІХ ст. у беларускім дойлідстве пануе эклектыка, або “архітэктура гістарызму”, якая вызначалася выкарыстаннем форм розных архітэктурных стыляў папярэдніх эпох – готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш. Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы – пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў рэтраспектыўна-рускім стылі.
У другой палове ХІХ ст. наглядаецца росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай, добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.
Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў рэтраспектыўна-рускі стыль у праваслаўным культавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХІV і ХVІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў у Беларусі быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”. Цэрквы, пабудаваныя ў рэтраспектыўна-рускім стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і мястэчках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з’яўляюцца мемарыяльны храм у в. Лясная, створаны ў гонар 200‑годдзя перамогі рускіх войск над шведамі, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрасенскі сабор у Барысаве.
У культавым дойлідстве Беларусі склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, – Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).
Побач з “архітэктурай гістарызму” ў канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю – мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прымяняўся да новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Прыкладам архітэктуры мадэрна з’яўляюцца пазямельна-сялянскі банк у Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да Першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.
РАЗДЗЕЛ V. КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ. НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ІНШАЗЕМНАЯ ІНТЭРВЕНЦЫЯ: ПАЧАТАК НАЙНОЎШАГА ЧАСУ Ў АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ (люты 1917 – 1920 гг.)
