Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
97
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
2.51 Mб
Скачать

§17. Беларусь у час Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі

Звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне двоеўладдзя. Першая сусветная вайна прынесла Расіі небывалую эканамічную разруху, выклікала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс. Гэта абумовіла непазбежнасць рэвалюцыі, якая па сваіх мэтах, рухаючых сілах і формах барацьбы была буржуазна-дэмакратычнай.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, якія адбыліся 23 лютага 1917 г. і былі выкліканы дэфіцытам прадуктаў харчавання і асабліва хлеба. Гэты дэфіцыт быў штучна створаны арганізатарамі перавароту. Падзеі развіваліся сінхронна: рэзкія нападкі на ўладу ў Дзяржаўнай думе і адначасова крах харчовага забеспячэння. Да хлебнага бунту далучыліся салдаты. На фронце не хапала вінтовак, снарадаў і патронаў, а на складах к 1917 г. толькі снарадаў знаходзілася 30 млн. штук, столькі, колькі ўсяго іх было выкарыстана ў 1914 – 1916 гг.

27 лютага 1917 г. рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла.

Загавор супраць цара ажыццяўляўся з 1915 г. “групай А.І. Гучкова”, у якую ўваходзілі кіраўнікі расійскага масонства. Начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміяй (Мікалая ІІ) генерал М.В. Аляксееў не толькі не паслаў 23 – 27 лютага 1917 г. войскі ў Петраград у мэтах устанаўлення там парадку, але і выкарыстаў хваляванні ў расійскай сталіцы для жорсткага ціску на цара, прымусіў яго паверыць, што ўся армія на баку рэвалюцыі, а таму патрэбна падпісваць адрачэнне ад прастолу. Злачынную бяздзейнасць з пачаткам рэвалюцыі праявіў камандуючы Паўночным фронтам генерал Н.Д. Рузскі, які заявіў: “Патрэбна здавацца на міласць пераможцу”. Удзельнікамі загавору супраць цара былі аднадумцы М.В. Аляксеева – А.І. Дзянікін, Л.Г. Карнілаў, А.В. Калчак, якія зрабілі кар’еру пасля лютага 1917 г. Вышэйшае камандаванне расійскай арміі, звязанае з масонствам, адыграла важную ролю ў здзяйсненні Лютаўскай рэвалюцыі.

2 сакавіка 1917 г. імператар Мікалай ІІ быў вымушаны адмовіцца ад прастола. Баючыся магчымасці рэстаўрацыі манархіі, Часовы буржуазны ўрад арыштаваў цара і яго сям’ю і адправіў іх у Сібір. Пазней у сувязі з наступленнем аб’яднаных войск А.В. Калчака і замежных інтэрвентаў цар і яго сям’я былі перавезены з Сібіры на Урал, у г. Екацерынбург. Там у ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 г. па загаду старшыні Усерасійскага Выканаўчага Камітэта Янаша Саламона Моўшавіча (Свярдлова) у адпаведнасці з рашэннем Уралсавета, які ўзначальваў Янкель Вайсбарт (Белабародаў), цар і царская сям’я былі па-зверску знішчаны. Выканаўцамі гэтага злачынства былі Шая Ісаковіч (Галашчокін), Якаў Моўшавіч Юроўскі (кіраўнік расстрэлу, асабіста страляў у цара), Цінкус Лазаравіч Вайнер і інш. У 1990‑я гг. рэшткі большасці членаў царскай сям’і былі перазахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

У лютым – сакавіку 1917 г. па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі новай ўлады. Большасць у Саветах складалі меншавікі і эсэры. 2  сакавіка 1917 г. на аснове згоды паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў створаны Часовы ўрад на чале з князем Г. Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П. Мілюкоў, вайсковых спраў – лідэр акцябрыстаў А. Гучкоў. Іншыя члены ўрада таксама былі з ліку вядомых дзеячаў партый кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэнне склаў эсэр А. Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з’яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета. Так у краіне ўсталявалася двоеўладдзе: з аднаго боку Часовы ўрад, які ўвасабляў уладу буржуазіі, з другога – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў як рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства.

Але двоеўладдзе, якое ўсталявалася пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, між іншым, было адносным, па сутнасці нават паказным. І у Часовым ўрадзе, і ў Петраградскім Савеце запраўлялі людзі “адной каманды” – каманды масонаў. З 11 членаў Часовага буржуазнага ўрада 9 (акрамя А.І. Гучкова і П.М. Мілюкова) былі масонамі. У цэлым за 8 месяцаў існавання Часовага буржуазнага ўрада на пасадах міністраў пабывала 29 чалавек, з іх 23 належалі да масонаў. У Цэнтральным Выканаўчым Камітэце Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў масонамі з’яўляліся ўсе 3 члены Прэзідыума – А.Ф. Керанскі, М.І. Скобелеў, Н.С. Чхеідзе і 2 з 4 членаў Сакратарыяту – К.А. Гвоздзеў і Н.Д. Сакалоў.

Расійскія масоны былі ярымі “заходнікамі”. Расію яны вымяралі заходнімі меркамі, хацелі перабудаваць яе і рускі народ па заходнееўрапейскім ўзоры. Рэвалюцыю ў Расіі масоны ўяўлялі як нешта падобнае да рэвалюцый ў Англіі і Францыі, але забываліся пра сапраўды унікальную “рускую свабоду духу і быту”, якая нараджала “рускую вольніцу”, “рускі бунт”, і пра рускую інтэлігенцыю, якая абыякава ставілася да радзімы. У 1912 г. В.В. Разанаў пісаў: “У французаў – “chere France”, у англічан – “Старая Англія”, у немцаў – “Наш стары Фрыц”. Толькі ў прайшоўшага рускую гімназію і універсітэт – “праклятая Расія”. Як жа здзіўляцца, што ўсякі рускі з 16 гадоў адносіцца да партыі “ниспровержения” дзяржаўнага ладу…”.

У савецкай гістарыяграфіі сцвярджалася, што ў якасці кіраўнікоў Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі выступалі бальшавікі. Але гэта не адпавядае сапраўднасці. У час здзяйснення рэвалюцыі ў Петраградзе не было колькі-небудзь уплывовых бальшавікоў. Яны знаходзіліся ў эміграцыі, сібірскай ссылцы ці ў турмах. Выступаючы за паражэнне Расіі ў вайне, бальшавікі выклікалі незадавальненне ў пэўных колах расійскага грамадства. З 29 членаў і кандыдатаў у члены ЦК РКП(б), выбраных на VI з’ездзе партыі ў жніўні 1917 г., ні адзін у лютаўскія дні не знаходзіўся ў Петраградзе. У.І. Ленін быў у эміграцыі, за граніцай і мала што ведаў аб перавароце, які рыхтаваўся ў Расіі.

Захапіўшы ў лютым 1917 г. уладу, расійскія масоны як носьбіты чужой ідэі захаднізацыі сталі на шлях знішчэння дзяржаўнасці і арміі. 2 сакавіка 1917 г. ЦВК Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў выдаў Загад № 1, які тычыўся лёсу мільёнаў салдат і афіцэраў расійскай арміі і якім прадугледжвалася выбіраць армейскія камітэты ў асноўным з салдацкіх нізоў, выдаваць зброю ў распараджэнне салдацкіх камітэтаў і ні ў якім разе не выдаваць яе афіцэрам, нічым не абмяжоўваць свабоду салдат і г. д. Гэтым дакументам, аўтарам якога з’яўляўся адвакат, масон Н.Д. Сакалоў – сябра А.Ф. Керанскага, фактычна знішчалася армія – аснова дзяржавы. У далейшым генералы і афіцэры былой расійскай арміі ўпэўніліся ў тым, што на чале Белай арміі стаялі “дзеці Лютага”, якія разбурылі дзяржаву і армію і разам з Антантай жадалі падзяліць Расію і ператварыць яе ў калонію. Паколькі бальшавікі змагаліся за адзіную непадзельную і суверэнную Расію, то амаль палова афіцэрскага корпусу старой арміі перайшла на службу ў Чырвоную Армію.

У 1917 г. пачаўся распад Расійскай дзяржавы. У маі – чэрвені была аб’яўлена аўтаномія Украіны, у верасні пачаў аддзяляцца Паўночны Каўказ, у лістападзе – Закаўказзе, у снежні – Малдавія (Бесарабія) і Літва і г. д. Абвяшчалі незалежнасць рэгіёны, губерні і нават паветы. У далейшым супраць распаду дзяржавы, “незалежных улад” прыйшлося змагацца смела і рашуча (напрыклад, супраць урадаў Пятлюры, Жарданія). Армія і дзяржава знішчаліся не бальшавікамі, як напісана ў многіх апошніх публікацыях, а расійскай буржуазіяй, расійскім масонствам, якія апынуліся на чале ўлады ў лютым – сакавіку 1917 г.

Расійскі пісьменнік У. Салаухін у кнізе “Пры свеце дня” сцвярджае аб тым, што па загаду У.І. Леніна ў Зімнім палацы былі арыштаваныя міністры Часовага ўрада і, не ўпускаючы ні гадзіны, ні дня, пасадзілі іх у баржу, а баржу затапілі ў Няве” (Солоухин В. При свете дня. – М., 1992, с. 161 – 162). Гэта – хлусня, якая сведчыць ці аб няведанні гісторыі, ці аб спробе наўмыснай дыскрэдытацыі бальшавікоў. На самой справе ўсе 15 арыштаваных у Зімнім дварцы міністраў Часовага ўрада 26 кастрычніка 1917 г. былі неўзабаве вызвалены, 7 з іх засталіся ў Расіі, а 8 эмігрыравалі за граніцу. Большасць з іх пражыла доўгае і па-свойму змястоўнае жыццё. Так, міністр веравызнанняў А.В. Карташоў быў адным з відных гісторыкаў праваслаўя, памёр у 1960 г. у Парыжы ва ўзросце 85 гадоў. Міністр шляхоў зносін А.В. Лівероўскі адыгрываў немалую ролю ў транспартных справах СССР, будаваў “дарогу жыцця” у час нямецкай блакады Ленінграда, памёр у 1951 г. ва ўзросце 84 гадоў. Д.Н. Вердзярэўскі, адмірал, ваенна-марскі міністр, жыў у Францыі, у 1945 г. стаў грамадзянінам СССР, памёр ў 1946 г. А старшыня Эканамічнага савета С.Н. Траццякоў у снежні 1943 г. быў знішчаны нямецкімі нацыстамі як агент савецкай разведкі ў Парыжы. Быў рэпрэсіраваны савецкімі ўладамі толькі міністр земляробства С.Л. Маслаў – відны дзеяч расійскай кааперацыі, выкладчык вышэйшых навучальных устаноў.

Рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі і ўтварэнне новых органаў улады. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь у пачатку сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Па прыкладзе Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі пачалі стварацца ўзброеныя атрады. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка 1917 г. вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы Мінскай ваеннай акругі, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка 1917 г. міліцыя, якую ўзначаліў М.В. Фрунзе, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.

У гарадах Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка 1917 г. быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

На працягу сакавіка – красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў. Сваю асноўную задачу яны бачылі ў абароне эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў рабочых і салдат. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх – у вёсцы.

Мясцовыя Саветы прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад. Больш за тое, Саветы дапамагалі Часоваму ўраду фарміраваць яго органы ўлады ў Беларусі. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі былі створаны буржуазныя “грамадскія камітэты парадку”. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў не толькі прызналі іх, але і накіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камітэты, фактычна падпарадкоўваючыся ім. Праваднікамі такой палітыкі ў Саветах былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць дэпутатаў.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.

Дэмакратызацыя грамадства. Погляды на далейшае развіццё краіны. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш. Выбарныя салдацкія камітэты стараліся забяспечыць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.

7 – 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоўных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і не акупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні. Старшынёй з’езда быў выбраны М.Фрунзе. У вырашэнні аграрнага пытання з’езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. Дэлегаты з’езда выступілі за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу, пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне. Канчатковае заканадаўчае вырашэнне аграрнага пытання з’езд адкладваў да Устаноўчага сходу. За эсэрамі пайшлі таксама сялянскія з’езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.

Часовы ўрад стараўся ўмацаваць уладу буржуазіі. Але ён не змог вырашыць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу расійскага грамадства. Працягвалася вайна, не вырашаліся аграрнае і нацыянальнае пытанні, захоўвалася эксплуатацыя рабочых.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якіх пераважалі эсэры і меншавікі, зыходзілі з таго, што Лютаўская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай, таму ўлада павінна быць у руках буржуазіі. Яны падтрымлівалі Часовы ўрад, узяўшы на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада.

Партыі буйной буржуазіі (акцябрысты і кадэты) таксама падтрымлівалі Часовы ўрад. Яны абаранялі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі.

Дробнабуржуазныя партыі (меншавікі, эсэры і інш.) выступалі за больш радыкальную перабудову грамадства. Меншавікі, напрыклад, лічылі, што буржуазны лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўга, пакуль не наспеюць аб’ектыўныя ўмовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі востра стаяла пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Буржуазныя і дробнабуржуазныя партыі падтрымлівалі ідэю адзінай і непадзельнай Расіі. Бальшавікі выступалі за поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, права на абласную (тэрытарыяльную) аўтаномію, барацьбу за інтэрнацыянальнае адзінства працоўных супраць праяў шавінізму і нацыяналізму.

Палярызацыя палітычных сіл у Беларусі. Уздым беларускага нацыянальнага руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый. У маі 1917 г. аднавіла дзейнасць кадэцкая арганізацыя ў Мінску. Былі створаны камітэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Пачалося фарміраванне кадэцкай арганізацыі і на Заходнім фронце. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі. Прадстаўнікі менавіта гэтых партый разам з бундаўцамі складалі большасць у Саветах Беларусі.

Значная частка беларускага сялянства ішла за эсэрамі. Гэтаму спрыяла эсэраўская аграрная праграма сацыялізацыі зямлі. Моцныя пазіцыі мелі эсэры і ў арміі. Эсэраўскія арганізацыі аб’ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат, у асноўным, выхадцаў з сялянства.

Актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі – Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП) і інш. Яны выступалі адзіным фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку Часовага ўрада.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. На сваёй канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада. У аграрным пытанні БСГ заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а чакаць, пакуль зямельнае пытанне вырашыць краявы сейм аўтаномнай Беларусі. Акрамя Беларусі, арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Адэсе і іншых расійскіх гарадах.

Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася група буйных памешчыкаў на чале з Р. Скірмунтам. Галоўнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтай партыі былі наданне аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы, канфіскацыя толькі той зямлі, якая належала царскай сям’і і буйным польскім памешчыкам. Праграмныя мэты БПНС падзяляла і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў красавіку 1917 г.

25 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве БПНС быў скліканы з’езд “беларускіх арганізацый” з мэтай аб’яднання нацыянальных сіл і скіравання іх у рэчышча барацьбы за “нацыянальны ідэал”. На з’ездзе быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі памешчыкаў, сярэдняй і дробнай буржуазіі. Старшынёй камітэта стаў Р. Скірмунт. Была прынята дэкларацыя ў падтрымку Часовага ўрада.

8 – 12 ліпеня 1917 г. у Мінску прайшоў другі з’езд беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест скасаванага БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай. Яна стала адзіным кіруючым органам беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі рады былі развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. У склад выканкома рады былі выбраны толькі члены БСГ.

Аднак неўзабаве адбыўся раскол БСГ. З яе складу выйшла некалькі раённых арганізацый беларускіх рабочых Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Па ініцыятыве А.Р. Чарвякова ў Петраградзе на базе левай плыні БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП).

На крайнім левым флангу палітычнага жыцця Беларусі знаходзіліся бальшавікі. У.І. Ленін у сваіх “Красавіцкіх тэзісах 1917 г. заклікаў не аказваць ніякай падтрымкі Часоваму ўраду, усю ўладу перадаць Саветам. Адзіную перадумову для выйсця з вайны і заключэння дэмакратычнага міру У.І. Ленін бачыў у перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён прапанаваў аб’яднаць усе банкі ў адзін і ўстанавіць дзяржаўны кантроль за ім, наладзіць кантроль з боку Саветаў за грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, канфіскаваць памешчыцкія землі і нацыяналізаваць усе землі.

У красавіку – верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі (у Гомелі) і Мінскі камітэты РСДРП(б), партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы і іншых гарадах. За гэты час былі створаны бальшавіцкія арганізацыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту прынялі актыўны ўдзел у барацьбе супраць карнілаўскага мяцяжу ў жніўні 1917 г., які меў на мэце ўстанаўленне ваеннай дыктатуры ў краіне.

Пасля ліквідацыі мецяжу ўплыў бальшавікоў Беларусі і Заходняга фронту на масы значна ўзрос. У верасні 1917 г. услед за бальшавізацыяй” Петраградскага і Маскоўскага Саветаў быў бальшавізаваны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Узрос уплыў бальшавікоў у Саветах іншых гарадоў Беларусі. Кіруючыся рашэннямі VІ з’езда РСДРП(б) (ліпень – жнівень 1917 г.), бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту лічылі найбліжэйшай задачай здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі і пераход усёй ўлады да Саветаў.

Соседние файлы в папке Istorya_Belorussi_EVMKD_GBel_integr