- •Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў беларусі 210
- •Уводзіны
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •§ 2. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 3. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вкл. Тры Статуты вкл
- •§ 4. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •§ 5. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Раздзел III. Беларусь у складзе рэчы паспалітай: пачатак новага часу у айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.) § 1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 3. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •§ 4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 5. Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.
- •§ 6. Паглыбленне палітычнага крызісу. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове XVI – канцы XVIII ст.
- •Раздзел IV. Беларусь у складзе расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) § 1. Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы хvііі – першай чвэрці хіх стст.
- •§2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове хіх ст.
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 1830 – 1850-я гг.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 1830 – 1850-х гг.
- •§ 6. Культура Беларусі канцаXviii –першай паловы хіх ст.
- •§7. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі
- •§8. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 9. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг. Змены ва ўрадавай палітыцы ў апошняй чвэрці хіх ст.
- •§10. Развіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове хіх ст.
- •§11. Прамысловая рэвалюцыя ў Беларусі ў другой палове хіх ст. Транспарт, гандаль, крэдыт
- •§ 12. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове хіх ст.
- •§13. Буржуазныя рэформы ў пачатку хх ст.
- •§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •§ 15. Грамадска-палітычная барацьба ў пачатку хх ст.
- •§ 16. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
- •§17. Беларусь у час Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§18. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 19. Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады ў беларусі § 1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Раздзел vі савецкая беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму: савецкая мадэль мадэрнізацыі. Заходняя беларусь пад уладай польшчы (1921–1939 гг.)
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Раздзелvii. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) §1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •§2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •§3. План “Ост”. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •§4. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •§5. Падзеі на франтах вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •§6. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі
- •24 Чэрвеня 1945 г. На Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 1945 – 1985 гг.
- •§ 2. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Адукацыя і навука
- •Установы культуры Беларускай сср
- •§ 4. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 2. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 3. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 5. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 6. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
- •Заключэнне
§ 12. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове хіх ст.
Сялянскі рух і народніцкія арганізацыі ў Беларусі. Пасля падаўлення паўстання 1863–1864гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух не дасягаў ўзроўню, які назіраўся ў час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861г. Калі ў 1861г. было зарэгістравана 379 сялянскіх хваляванняў, то ў 1864–1880гг. іх рэгістравалася ў сярэднім толькі 8–10 штогод. Выступленні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя.
Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 1870-хгг. У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі былонародніцтва.Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыісялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.
З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні – рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі.
Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 1870‑х – пачатку 1880-х гг. у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру; меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю.
Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя “Зямля і воля” раскалолася на “Народную волю” і “Чорны перадзел”, большасць народнікаў у Беларусі падтрымала “Чорны перадзел”, які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў лідэр “Чорнага перадзелу” Г.В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня “Чорнага перадзелу”, якая ў пачатку 1881 г. выпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі – газеты “Чёрный передел”, столькі ж нумароў газеты для рабочых “Зерно” і дзве пракламацыі. Між тым “Чорны перадзел” праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі “Чорнага перадзелу”, якія засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі “Народнай волі”.
У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. Кіраўнікі “Народнай волі” спадзяваліся, што забойства цара з’явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстанне не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыйных арганізацый “Народнай волі”.
Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створанаПаўночна-заходняя арганізацыя “Народнай волі”. Праўда, праіснавла яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся толькі асобныя гурткі.
У першай палове 1880-х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага кірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове. У 1884 г. члены групы “Гоман”(А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса “Гоман” (на рускай мове). Гоманвўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаўнасць. Гоманаўцы аб’явілі сябе “Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай”. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіруемых абласцей. Гоманаўцы мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб’яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не здолелі.
У другой палове 1880-х – 1890-я гг. пануючым накірункам у народніцтве з’яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
Рабочы рух і стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класу наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх губерняў – адсутнасць буйных і перавага дробных рамесных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе – стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. была амаль на 1/3 ніжэйшай. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала іх сацыяльная абарона. Тым не менш выступленняў рабочых у Беларусі было няшмат. У 1870-я гг. іх зарэгістравана 7, у 1880-я – 10. Толькі ў 1890-я гг. пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх – у другой палове дзесяцігоддзя). Паступова рабочы рух стаў больш арганізаваным і ў канцы ХІХ ст. вылучыўся ў самастойную плынь.
У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнагасацыял-дэмакратычнага рухуў Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі“Пралетарыят”(утварылася ў 1882 г.) і пляханаўскай групы“Вызваленне працы”(утворана ў 1883 г. у Швейцарыі). У другой палове 1880‑х – пачатку 1890-х гг. у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, І. Гурвіч і С. Трусевіч; у Гомелі – А. Поляк і І. Захарын; у Гродне – М. Дзем’яновіч і С. Галюн; у Віцебску – А. Амстэрдам, М. Заслаўскі, П. Дубінская і Х. Усышкін. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.
З сярэдзіны 1890-х гг. у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбыліся значныя змены. Пачаўся пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі. У Беларусі гэтаму пераходу садзейнічала рукапісная брашура А. Крэмера “Аб агітацыі” (1893). У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Гродне, Ашмянах.
Прыблізна з сярэдзіны 1890-х гг. сацыял-дэмакраты пачалі наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. У Мінску аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ўзначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман, якія разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых, занятых на дробнай вытворчасці. Другая група, пад кіраўніцтвам С. Трусевічавяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з’ездаЛітоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі(ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г. стварыўРабочы саюз Літвы(РСЛ), які аб’яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.
У другой палове 1890-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальныхзаходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўлялаПольская сацыялістычная партыя(ППС). У верасні 1897 г. на з’ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні ўтварыўсяБунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная арганізацыя. Але з пазіцыяй Бунда пагадзіліся не ўсе яўрэйскія рабочыя арганізацыі. Праціўнікі Бунда стварылі ў МінскуРабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР), кіраўнікамі якой сталі Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях і схілялася да тэрарыстычных метадаў барацьбы з самадзяржаўем.
Значны ўздым сацыялістычнай барацьбы рабочых у другой палове 1890-х гг., узнікненне буйных гарадскіх і рэгіянальных сацыял-дэмакратычных арганізацый выклікалі неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб’яднаўчага працэсу стаў створаны У.І. Леніным у 1895 г.пецярбургскі“Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”.
1 – 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з’езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага“Саюзаў барацьбы”, кіеўскай “Рабочай газеты” і Бунда. З’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні прадстаўленых на ім арганізацый уРасійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.
Хутка пасля першага з’езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны. Сярод сацыял-дэмакратаў абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі рэвалюцыйнага і рэфармісцкага кірункаў. Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйныхсацыял-дэмакратаў сталагазета “Искра”, якая пачала ідэйную барацьбу зэканамізмам.Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.
На тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы(СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з’ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб’яднання з РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ППС, якія дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася на леванародніцкіх ідэалах сацыялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і Літвы.
Такім чынам, у канцы ХІХ ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.
