- •Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў беларусі 210
- •Уводзіны
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •§ 2. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 3. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вкл. Тры Статуты вкл
- •§ 4. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •§ 5. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Раздзел III. Беларусь у складзе рэчы паспалітай: пачатак новага часу у айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.) § 1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 3. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •§ 4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 5. Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.
- •§ 6. Паглыбленне палітычнага крызісу. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •§ 7. Культура Беларусі ў другой палове XVI – канцы XVIII ст.
- •Раздзел IV. Беларусь у складзе расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) § 1. Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы хvііі – першай чвэрці хіх стст.
- •§2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове хіх ст.
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 1830 – 1850-я гг.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 1830 – 1850-х гг.
- •§ 6. Культура Беларусі канцаXviii –першай паловы хіх ст.
- •§7. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі
- •§8. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 9. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг. Змены ва ўрадавай палітыцы ў апошняй чвэрці хіх ст.
- •§10. Развіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове хіх ст.
- •§11. Прамысловая рэвалюцыя ў Беларусі ў другой палове хіх ст. Транспарт, гандаль, крэдыт
- •§ 12. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове хіх ст.
- •§13. Буржуазныя рэформы ў пачатку хх ст.
- •§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •§ 15. Грамадска-палітычная барацьба ў пачатку хх ст.
- •§ 16. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
- •§17. Беларусь у час Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§18. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 19. Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады ў беларусі § 1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Раздзел vі савецкая беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму: савецкая мадэль мадэрнізацыі. Заходняя беларусь пад уладай польшчы (1921–1939 гг.)
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Раздзелvii. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) §1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •§2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •§3. План “Ост”. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •§4. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •§5. Падзеі на франтах вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •§6. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі
- •24 Чэрвеня 1945 г. На Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 1945 – 1985 гг.
- •§ 2. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Адукацыя і навука
- •Установы культуры Беларускай сср
- •§ 4. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 2. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 3. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 5. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 6. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
- •Заключэнне
Раздзел IV. Беларусь у складзе расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) § 1. Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы хvііі – першай чвэрці хіх стст.
З канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.
Адміністрацыйны падзел. На далучаных да Расійскай імперыі тэрыторыях уводзіўся новы адміністрацыйны падзел – замест ваяводстваў і паветаў ствараліся губерні. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1796 г. тэрыторыя Беларусі была падзелена на тры губерні: Беларускую з губернскім горадам Віцебскам, Мінскую з губернскім горадам Мінскам і Літоўскую з губернскім горадам Вільняй.
У 1801 – 1802 гг. у Расіі правоедзіца яшчэ адна адміністрацыйная рэформа. Яе вынікам стаў падзел Беларускай губерні на Магілёўскую і Віцебскую, а Літоўскай – на Гродзенскую і Віленскую. Да таго ж на тэрыторыі Беларусі ствараюцца генерал-губернатарствы: Беларускае (існавала па 1856 г.) у складзе Магілёўскай і Віцебскай губерняў і Літоускае (Віленскае) (існавала па 1912 г.) у складзе Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў Падчас польскага паўстання 1830 – 1831 гг. Мінская губерня таксама набыла статус генерал-губернатарства (існавала з 1831 па 1834 г.).
Генерал-губернатары прызначаліся імператарам, непасрэдна яму падпарадкоўваліся і мелі фактычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у склад якіх уваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноўнікі. Найвышэйшыя пасады ў беларускіх губернях, як правіла, займалі чыноўнікі рускага паходжання. На іншыя чыноўніцкія пасады дапускаліся мясцовыя ўраджэнцы.
Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях у канцы ХVІІІ ст. У сваёй дзейнасці расійскі ўрад павінен быў улічваць пэўныя адрозненні эканамічнага і палітычнага развіцця Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст.
Аснова эканамічнага ладу ў Расіі і Рэчы Паспалітай была аднолькавая – феадальная ўласнасць на зямлю. Аднак узровень развіцця вытворчых адносін у Расійскай імперыі быў вышэйшым. Тут значна раней назіраецца працэс зараджэння таварна-грашовых адносін – памешчыкі Расіі пераводзяць сялян на грашовы аброк як больш прагрэсіўную форму рэнты. У Рэчы Паспалітай пераважала адработачная рэнта – сяляне выконвалі паншчыну. Гэта не толькі ўзмацняла сацыяльны прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай.
Значна адрозніваліся ад расійскіх формы дваранскага землеўладання і прававы статус дваранства Рэчы Паспалітай. У Расійскай імперыі ніколі не існавала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. У Рэчы Паспалітай дробная шляхта не толькі складала большую частку прывілеяванага саслоўя (калі ў суседніх дзяржавах – Расіі, Аўстрыі, Прусіі – дваранства складала каля 1 % насельнмцтыв, то на Беларусі ў канцы ХVІІІ ст. шляхты было 10–12 %.), але і мела аднолькавыя правы з магнатамі.
Увогуле шляхецкае саслоўе ў Рэчы Паспалітай мела значна больш палітычных правоў і прывілегій, чым дваранства Расійскай імперыі. Ва ўмовах абсалютнай манархіі і унітарнай джяржавы расійскае дваранства было абмежавана ў сваіх палітычных правах і знаходзілася пад кантролем цэнтральнай улады. Наадварот, “залатыя вольнасці шляхецтва” вызначылі зусім іншыя традыцыі палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Шляхце ўдалося заняць дамінуючыя пазіцыі ў дзяржаве і аслабіць ўладу караля. Поўнае панаванне шляхты прывяло да стварэння ў Рэчы Паспалітай своеасаблівай шляхецкай рэспублікі.
Улічваючы ўсе гэтыя абставіны, урад Расіі спачатку праводзіў на далучаных землях вельмі асцярожную палітыку. Шляхце было ўрачыста абяцана не кранаць яе правоў і існуючых грамадскіх адносін. На працягу месяца пасля выхаду ўказа аб уключэнні беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ўсё насельніцтва (за выключэннем прыгонных сялян, якіх за новай дзяржавай запісвалі паны з паручыцельствам духавенства) павінна было прысягнуць новай уладзе. Тым, хто не жадаў прысягаць, было прапанавана ў 3‑месячны тэрмін прадаць сваю нерухомую маёмасць і выехаць за мяжу. Па заканчэнні акрэсленага часу маёмасць асоб, якія не прынялі прысягі, перадавалася ў дзяржаўную казну. Пераход беларускіх магнатаў і шляхты ў расійскую дзяржаўную залежнасць адбываўся спакойна – большасць іх прысягнула новай уладзе. Не прынялі прысягу толькі некаторы буйныя магнаты: тры Агінскія (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); два Радзівілы (ваявода віленскі і стараста рэчыцкі); Сапега (ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі); Салагуб (ваявода віцебскі); Чартарыйскі (ваявода рускі); Пацей (вялікі стражнік літоўскі).
Беларуская шляхта, што прыняла прысягу, атрымала ўсе правы і прывілеі, якімі карысталіся расійскія дваране паводле законаў імперыі, у прыватнасці “Даравальнай граматы дваранству” ад 1785 г. Аднак расійскі ўрад рашуча ліквідаваў тыя прывілеі феадалаў, якія падрывалі асновы цэнтралізаванай дзяржавы. Шляхта была пазбаўлена права выбіраць манарха, збірацца на павятовыя соймікі, выбіраць некаторых суддзяў, трымаць уласнае войска і крэпасці, страціла правы на канфедэрацыі і рокашы.
На далучаныя тэрыторыі паступова распаўсюджваецца расійскае заканадаўства. Так, у 1773 г. мясцовай шляхце і купецтву было дазволена выбіраць сваіх дэпутатаў для выпрацоўкі новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. утвораны павятовыя і губернскія дваранскія сходы, праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства. На беларускія гарады распаўсюджваюцца прынцыпы “Даравальнай граматы гарадам” ад 1785 г.. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права, адмяняліся юрыдыкі. Урад выкупіў шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі. Кіраванне гарадскім жыццём ажыццяўлялася гарадской Думай. Гэта быў выбарны орган гарадскога самакіравання, які ствараўся на аснове саслоўнага прадстаўніцтва. Купцы Беларусі павінны былі запісвацца ў гільдыі (у залежнасці ад аб’яўленай сумы капіталу) і купляць гандлёвае пасведчанне.
На беларускія губерні распаўсюджвалася і расійская падатковая сістэма. Розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва былі заменены на падушны падатак і земскі збор. Але з-за слабай плацежаздольнасці беларускаму насельніцтву на некаторы час даваліся льготы. На два гады яно было наогул вызвалена ад дзяржаўных падаткаў, а на працягу наступных 10 гадоў ва ўсіх беларускіх губернях падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры.
Калі адміністрацыйнае і фінансавае кіраванне ў беларускіх губернях ажыццяўлялася па нормах расійскага заканадаўства і было строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе, то мясцовыя суды яшчэ доўгі час працягвалі сваю дзейнасць па прававых нормах Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Члены судоў у Беларусі выбіраліся шляхтай, чаго былі пазбаўлены дваране вялікарасійскіх губерняў. Польская мова мела статус афіцыйнай у мясцовым справаводстве. Шляхам захавання судовых і прававых парадкаў Рэчы Паспалітай расійскі ўрад меркаваў умацаваць лаяльнасць шматлікай мясцовай шляхты да прастола, не ствараючы пагрозы дзяржаўнай цэласнасці Расійскай імперыі.
Канфесійная і нацыянальная палітыка. У канцы ХVІІІ ст. на землях ВКЛ, якія адышлі да расійскай імперыі, пражывала каля 39 % уніятаў, 38 % – католікаў, 10 % – іудзеяў, 6,5 % – праваслаўных, 4 % – старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся на пратэстантаў, мусульман і караімаў. Расійскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесійнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было ўзмацненне пазіцый праваслаўя. Мясцовая праваслаўная царква перайшла пад юрысдыкцыю Свяцейшага Сінода. Сінод з’яўляўся вышэйшым органам кіравання ў Рускай праваслаўнай царкве. Яго ўзначальваў обер-пракурор – свецкі чыноўнік, які прызначаўся імператарам. У канцы ХVІІІ ст. на Беларусі існавалі дзве праваслаўныя епархіі – Магілёўская (створана яшчэ ў 1632 г.) і Мінская (створана ў 1793 г.). Мінскай епархіі падначальваліся праваслаўныя прыходы Міншчыны, Віленшчыны, і Гродзеншчыны. Матэрыяльны стан праваслаўнай царквы на Беларусі нягледзячы на яе пануючае становішча быў даволі цяжкім. Праваслаўнымі ў асноўным былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Дваране (у большасці сваёй католікі) мала клапаціліся пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў.
На тэрыторыі беларускіх губерняў шырокаю свабоду мелі каталіцтва і пратэстантызм. Расійскі ўрад улічваў, што католікамі з’яўляліся практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта. Таму маёмасць каталіцкіх касцёлаў і кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасці, католікі мелі права свабодна выконваць абрады. У 1774 г. была заснавана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве. Адзінае, што катэгарычна забаранялася каталіцкаму духавенству, гэта схіляць да сваёй веры праваслаўных.
На землях Беларусі знайшоў сабе часовы прытулак ордэн езуітаў, забаронены рымскім папам у 1773 г. Па ўсёй Беларусі езуіты з дазволу ўлад маглі займацца місіянерскай дзейнасцю. У Магілёве, Віцебску, Дзвінску, Мсціслаўлі, Чачэрску і Оршы былі адкрыты езуіцкія калегіі. 12 студзеня 1812 г. Полацкай езуіцкая калегія атрымала статус акадэміі з правамі універсітэта. Толькі пасля вайны 1812 г. з-за супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з французскай акупацыйнай адміністрацыяй езуітаў выгналі з Расіі, а іх маёмасць была канфіскавана. Полацкую езуіцкую акадэмію закрылі ў 1820 г.
У адносінах да уніятаў таксама была праяўлена верацярпімасць. Праваслаўным святарам пад пагрозай адлучэння ад сваіх прыходаў забаранялася прымушаць уніятаў пераходзіць у праваслаўе. Толькі пасля паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г. Кацярына ІІ выдала ўказ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод пры пераходзе уніятаў у праваслаўе.
На становішчы уніятаў адмоўна адбілася ўмацаванне каталіцтва. Вернікамі уніяцкай царквы былі прыгонныя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Таму, нягледзячы на колькасную перавагу ў верніках, уніяцтва не з’яўлялася ўплывовай канфесіяй у краі. Да таго ж уніяты юрыдычна падпарадкоўваліся каталіцкай царкве. У пачатку ХІХ ст. пад ціскам мясцовых памешчыкаў-католікаў распачаўся перавод уніятаў у каталіцтва. Так, ў 1803 г. у Полацкай архіепіскапіі лацінскі абрад прынялі 100 тыс. вернікаў (паводле іншых звестак, каля 200 тыс.), у Дзісенскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні – каля 20 тыс. і г. д. Акрамя таго, у гэты перыяд уніяцкая царква называлася не грэка-каталіцкай, а рымска-уніяцкай.
Рэскрыптам ад 4 ліпеня 1803 г. Аляксандр І забараняў пераходы ў каталіцтва. Дзяля захавання цэласнасці уніяцкай царквы ўказам Аляксандра І ад 16 ліпеня 1805 г. у рымска-каталіцкай калегіі быў створаны уніяцкі дэпартамент пад кіраўніцтвам архіепіскапа Іраклія Лісоўскага, які праз год прызначаецца уніяцкім мітрапалітам. І надалей урад неаднаразова прымаў указы, якія забаранялі каталіцкаму духавенству далучаць уніятаў, аднак яны фактычна не выконваліся.
Толькі ў адносінах да аднаго народа – яўрэяў ўводзіліся значныя абмежаванні. У Рэчы Паспалітай яўрэі не атрымалі права сяліцца на зямлі, але і не былі запрыгонены. Яны прывыклі пастаянна перамяшчацца і займацца часовай дзейнасцю Гэта не адпавядала законам Расійскай дзяржавы, дзе ўсё насельніцтва рэгістравалася і пражывала ў канкрэтным месцы. Пераважная большасць яўрэяў запісвалася ў лік мяшчан або купцоў, таму што пражывала ў гарадах.
Расійскія ўлады імкнуліся зберагчы інтарэсы свайго карэннага насельніцтва. Калі яўрэйскія купцы пачалі канкурыраваць з рускімі, то Кацярына ІІ указам ад 23 снежня 1791 г. забараніла яўрэям запісвацца ў купецтва ва ўнутраных расійскіх гарадах. Яўрэям дазвалялася жыць толькі ў межах беларускіх губерняў і Таўрычаскай вобласці. З гэтага ўказа пачалося фарміраванне мяжы аселасці яўрэйскага насельніцтва. Указ ад 23 верасня 1794 г. даваў яўрэям права аселага жыхарства і купецка-мяшчанскіх заняткаў для яўрэяў дазволена ў 10 заходніх губернях (беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх). Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем. Запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі яўрэі маглі з умовай выплаты падвойнага дзяржаўнага падатку ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. Каб забеспячыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання. У 1795 г. яўрэям-купцам і мяшчанам было забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню. “Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў” ад 9 снежня 1804 г. захоўвала мяжу аселасці, адмяняла падвойны падатак з фабрыкантаў, рамеснікаў і землеўладальнікаў. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову. Яўрэі маглі прыязджаць ва ўнутраныя губерні па гандлёвых справах, але толькі па спецыяльных пашпартах. Палажэнне прадугледжвала ссяленне да 1 студзеня 1808 г. яўрэйскага сельскага насельніцтва ў гарады і мястэчкі. Гэта акцыя мела цяжкія наступствы для яўрэяў, паколькі многія з іх страчвалі сродкі для існавання – арэнду зямлі, корчмаў і г. д.
Сацыяльная структура насельніцтва беларускіх губерняў. Беларусы складалі большую частку насельніцтва пяці заходніх губерняў. Толькі ў Віленскай губерні пераважала літоўскае насельніцтва – 48 % ад агульнай колькасці жыхароў, а беларусы (іх было 20 %) канцэнтраваліся пераважна ў Віленскім, Дзісенскім і Свянцянскім паветах. На тэрыторыі Беларусі жылі таксама палякі, рускія, украінцы, літоўцы, латышы, татары і яўрэі.
Сацыяльная структура насельніцтва Беларусі мела саслоўны характар. Саслоўі былі прывілеяваныя і падатковыя. Да прывілеяваных саслоўяў належала дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з’явілася ў 1832 г.). Прывілеяваныя саслоўі вызваляліся ад рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.
Дваранства Беларусі налічвала амаль 100 тыс. чалавек мужчынскага полу і падзялялася на радавое і асабістае. Прычым радавога (“сапраўднага”) дваранства было значна больш, чым асабістага (служылага). Гэта тлумачылася адсутнасцю ў былой Рэчы Паспалітай дараванняў “высакароднасці” за службу, як гэта практыкавалася ў Расіі паводле Табелі аб рангах. Асаблівасцю Беларусі была перавага дробнамаянтковага і безмаянтковага дваранства.
Па канфесійнай прыналежнасці большая частка дваранства Беларусі была каталіцкага веравызнання – каля 87 %, праваслаўных было 6 %, мусульман – 0,9 %, пратэстантаў – 0,7 %. У нацыянальным складзе вышэйшага саслоўя беларускіх губерняў пераважалі палякі і беларусы (95 %). Рускіх і ўкраінцаў сярод дваран было не больш за 2 % ад агульнай колькасці. Каля 2 % дваран былі татарамі, менш за 1 % пахадзілі з немцаў ці французаў.
Духавенства з’яўлялася другім прывілеяваным саслоўем. Пераважную большасць сярод яго складала хрысціянскае духавенства. Яно падзялялася на праваслаўнае, уніяцкае (да 1839 г.), рымска-каталіцкае і пратэстанцкае. Праваслаўнае і уніяцкае духавенства было дзвюх катэгорый: чорнае (манаства) і белае (прыхадское). Акрамя хрысціянскага існавала іудзейскае і мусульманскае духавенства.
Да ганаровых грамадзян адносіліся купцы першай гільдыі, вучоныя, мастакі, дзеці асабістых дваран і духавенства, якія мелі адукацыйны цэнз.
На працягу першай паловы ХІХ ст. больш як у два разы у губернях Беларусі павялічылася купецкае саслоўе. У залежнасці ад сумы аб’яўленага капіталу яно падзялялася на тры гільдыі. У 1861 г. агульная колькасць усіх трох гільдый складала каля 7 тыс. чалавек. Асаблівасцю беларускага купецтва была пераважная прыналежнасць да 3-й (ніжэйшай) гільдыі. Усё купецтва вызвалялася ад падушнага падатку і цялесных пакаранняў, а купцы 1 і 2-й гільдый пазбаўляліся, акрамя таго, і рэкруцкай павіннасці. Саслоўная прыналежнасць купца цалкам залежала ад яго маёмаснага стану, і ў выпадку банкруцтва купец страчваў свае прывілеі.
Да падатковых саслоўяў адносіліся сяляне і мяшчане. Па юрыдычнаму стану ў Беларусі вылучаліся тры групы сялян – прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і вольныя. Асноўную масу складалі прыватнаўласніцкія сяляне – памешчыцкія, царкоўныя і тыя, што належалі асобным мяшчанам і розным ведамствам (гарадам, розным ведамствам і г. д.). У канцы ХVІІІ ст. абсалютная большасць сялян (87 %) належала памешчыкам, 7,5 % – дзяржаве, царкве і манастырам – 3,5 %, вольных было толькі 2 %.
Памешчыцкія сяляне падзяляліся на паселеных і дваровых. У карыстанні паселеных сялян быў зямельны надзел, атрыманы ад памешчыка, на якім яны займаліся сельскай гаспадаркай. Дваровыя сяляне жылі пры двары памешчыка і абслугоўвалі яго сядзібу, сваіх сродкаў вытворчасці яны не мелі. Даволі шмат сярод памешчыцкіх сялян было агароднікікаў. Яны не мелі зямельнага надзела, а толькі сядзібу з агародам. Былі і такія сяляне, што не мелі ні зямлі, ні хаты. Іх называлі бабылямі або кутнікамі. Такія сяляне жылі ў чужых хатах, займаліся рамёствамі, дробнымі промысламі, наймаліся на розныя работы да памешчыкаў і заможных сялян.
Памешчыцкія сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад сваіх уладальнікаў. Памешчыкі мелі права без чаргі здаць селяніна ў рэкруты, маглі адабраць у яго ўсю маёмасць, цялесна пакараць. За атрыманы ад памешчыка зямельны надзел, права карыстацца сенажацямі і ляснымі ўгоддзямі, лавіць рыбу прыгонныя сяляне выконвалі на карысць памешчыка розныя павіннасці, якія падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Да галоўных адносіліся паншчына, аброк і згоны (гвалты). Да дадатковых – шарваркі (будаўнічыя работы), вартаўніцтва (начная варта) і фурманачная (падводная) павіннасць (прадастаўленне фурманкі для перавозак). Акрамя таго памешчык атрымліваў з сялян дадатковыя зборы (грыбы, ягады, мёд, палатно і да т. п.). Віды і памеры павіннасцей памешчыкі прызначалі адвольна.
Развіццё памешчыцкага прадпрымальніцтва выклікала павелічэнне агульнага аб’ёму павіннасцей сялян, а іх эксплуатацыя прыняла яшчэ больш цяжкія формы. Акрамя палявых работ на панскай зямлі, прыгонных прымушалі яшчэ працаваць і на вотчынных мануфактурах. Сяляне нават не ведалі сумы сваіх заробкаў, бо разлікаў з імі, як правіла, не праводзілі.
Другое па колькасці месца пасля памешчыцкіх у Беларусі займалі дзяржаўныя сяляне. Яны належалі казне, плацілі аброк, былі асабіста вольнымі, мелі права мяняць сваю саслоўную прыналежнасць і месца жыхарства. Склад дзяржаўных сялян быў вельмі стракатым і неаднародным (больш за дваццаць найменняў). За першую палову ХІХ ст. іх колькасць і ўдзельная вага няўхісна павялічваліся (у пачатка 1850-х гг. дзяржаўныя сяляне складалі 20,6 % сялянскага саслоўя).
Аднак калі дзяржаўныя сяляне ўнутраных расійскіх губерняў ужо знаходзіліся на “чыншавым становішчы” (за карыстанне зямлёй плацілі грошы ў дзяржаўную казну), беларускія дзяржаўныя сяляне заставаліся на “гаспадарчым становішчы”. Яно характарызавалася тым, што большая частка казённых маёнткаў у губернях Беларусі здавалася ў арэнду (часцей на кароткі тэрмін) мясцовым памешчыкам ці буйным чыноўнікам. Сярод сялянскіх павіннасцей пераўважала паншчына. Як вынік, вельмі часта дзяржаўныя сяляне ў Беларусі эксплуатаваліся часовымі арандатарамі больш жорстка, чым памешчыцкія.
Вольных сялян у беларускіх губернях было няшмат. Яны не належалі ні памешчыкам, ні царкве, ні дзяржаве, ні іншым уласнікам, маглі свабодна перамяшчацца. Па сацыяльнаму і нацыянальнаму саставу вольныя людзі складалі самую неаднародную катэгорыю сельскіх жыхароў: зямяне, баяры, частка слуг панцырных, збеглыя з цэнтральных губерняў Расіі стараабрадцы, ахрышчаныя яўрэі, іншаземцы, татары, адпушчаныя на волю сяляне і інш.
Другім падатковым саслоўем былі мяшчане – асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў (у канцы XVIII ст. яны складалі 80 % насельніцтва беларускіх гарадоў), якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну і іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці. Аднак прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя жылі не толькі ў гарадах. Заможныя сяляне, што сталі вольнымі і перайшлі ў саслоўе мяшчан, звычайна “прыпісваліся” да таго ці іншага горада, але жылі ў сваёй вёсцы, дзе займаліся прадпрымальніцтвам. Насельніцтва гарадоў і мястэчакБеларусі было шматэтнічным і шматканфесійным. Напрыклад, у канцы XVIII –пачатку ХІХ ст. у гарадах Мінскай губерні іудзеі складалі 50,5 %, праваслаўныя – 38,4 %, уніяты – 5,4 %, католікі – 4,8 %.
У першай палове ХІХ ст. у Беларусі складваецца міжсаслоўная юрыдычна неаформленая катэгорыя насельніцтва – разначынцы (“людзі рознага чыну і звання”). Гэта была непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва. Разначынцы паходзілі з розных саслоўяў – духавенства, купецтва, мяшчанства, сялянства, збяднелага дваранства і г. д. Як правіла, гэта адукаваныя людзі, якія займаліся пераважна разумовай працай: ніжэйшыя чыноўнікі, настаўнікі гімназій, работнікі навукі, літаратуры і мастацтва.
Саслоўная палітыка расійскага ўрада. Саслоўная палітыка, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была скіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі. На думку расійскага ўрада, гэтаму павінна было спрыяць увядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Яшчэ Кацярынай ІІ асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі (звыш 180 тыс. чалавек мужчынскага полу) была раздадзена рускім дваранам і чыноўнікам. Павел І аддаў рускім памешчыкам яшчэ каля 28 тыс. сялян-мужчын. Пасля 1801 г. з-за супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх раздача маёнткаў у Беларусі была спынена ўрадам Аляксандра І.
Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Да розных груп беларускага дваранства ён падыходзіў дыферэнцыравана. У адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоўя, праводзіўся так званы “разбор шляхты”. Шляхціцы, што дакументальна не змаглі пацвердзіць свайго дваранскага паходжання, пераводзіліся ў розныя групы падатковага саслоўя. “Разбор шляхты” пачаўся адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, але з‑за складанай юрыдычнай сістэмы доказаў дваранскага паходжання праводзіўся вельмі марудна.
Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада на беларускіх землях, стала канфіскацыя маёнткаў за антыўрадавую дзейнасць. Можна вылучыць некалькі хваляў канфіскацый. З 1773 па 1775 г. канфіскацыі тычыліся тых магнатаў і шляхціцаў, якія не пажадалі прынесці прысягу расійскаму манарху. Пазней канфіскоўваліся маёнткі ўдзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У 1812 – 1813 гг. пракацілася наступная хваля канфіскацый, скіраваная супраць калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з Напалеонам. У выніку становішча магнатаў і шляхты пагоршылася, а іх імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай узмацнілася.
Частка буйных землеўладальнікаў спадзявалася аднавіць Рэч Паспалітую з дапамогай Расіі. У канцы 1811 – пачатку 1812 г. па прапанове Аляксандра І М. Агінскі падрыхтаваў праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі (па прыкладу Фінляндыі). План не быў рэалізаваны, але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні ўрадавай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперыі.
Пры Аляксандры І урад лічыўся толькі з дваранствам. Усе мерапрыемствы расійскага ўрада па вырашэнні сялянскага пытання праводзіліся ў інтарэсах памешчыкаў. Так, у 1816 – 1819 гг. адбылося “вызваленне сялян” у Остзейскім краі (частка Латвіі), дзе сяляне атрымалі асабістую свабоду, а памешчыкі засталіся ўласнікамі ўсіх зямельных угоддзяў. Гэта зацікавіла памешчыкаў у памежных раёнах Беларусі, і дваране Віцебскай губерні стварылі камітэт для выпрацоўкі адпаведнага палажэння. Аднак яго распрацоўка зацягнулася і не была завершана.
Адным са сродкаў вырашэння сялянскага пытання было ўвядзенне з 1810 г. ваенных пасяленняў (ініцыятарам гэтай палітыкі быў А. Аракчэеў). Мелася на мэце стварыць з сялян ізаляваную ваенную касту (апору урада), якая павінна была забяспечваць сябе харчаваннем і фуражом. Аднак вопыт стварэння ваенных пасяленняў у Магілёўскай і Віцебскай губернях аказаўся няўдалым. Яны не здзейснілі ніводнай з пастаўленых задач.
Польскае пытанне ва ўрадавай палітыцы Расіі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пераважная большасць польскага грамадства пастаянна імкнулася аднавіць сваю дзяржаўнасць. У гэтым і заключалася сутнасць польскага пытання. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі польскае пытанне было амаль што самым вострым і аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
У пачатку ХІХ ст. па ініцыятыве Аляксандра І пачала абмяркоўвацца магчымасць аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы. На супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі пайшлі непаторыя дзеячы польскага нацыянальнага руху, у тым ліку А. Чартарыйскі і М. Агінскі. У 1815 г. Каралеўству Польскаму, створанаму паводле пастановы Венскага кангрэсу, была падаравана Канстытуцыя, у адпаведнасць з якой у Польшчы стваралася мясцовая адміністрацыя.
Канстытуцыйныя імкненні Аляксандра І (ёсць звесткі, што ён нават планаваў перадаць у склад будучай Польшчы заходнія губерні Беларусі) выклікалі ў польскім грамадстве хвалю паланафільскіх настрояў і падагравалі надзею на хуткае аднаўленне дзяржаўнай самастойнасці. Узмацненню польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванню пазіцый каталіцызму ў беларускіх губернях спрыяла і тое, што ўся тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару сваёй дзейнасці.
Аднак выкрыццё ў пачатку 1820-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў польскай моладзі змянілі ўрадавую палітыку ў Беларусі. Асноўнай яе мэтай стала паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Менавіта гэтай мэце адпавядала перадача ў 1824 г. з Віленскай навучальнай акругі ў Пецярбургскую дзвюх беларускіх губерняў – Віцебскай і Магілёўскай, а таксама замена А. Чартарыйскага М. Навасільцавым на пасадзе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі.
Курс на аслабленне польскага ўплыву на беларускіх землях яшчэ больш узмацніўся у канцы 20-х гадоў ХІХ ст., асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830 – 1831 гг.
