Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

12. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне да Расійскай імперыі.

Эканамічны заняпад II паловы XVIII ст. дапоўніўся палітычным крызісам Рэчы Паспалітай. Ён быў звязаны з:

  1. адсутнасцю моцнай цэнтралізаванай улады;

  2. канцэнтрацыяй усёй улады ў асноўным у руках аднаго шляхецкага саслоўя.

Гэта сітуацыя адбілася і на статусе караля і вялікага кня-зя. Манарх цяпер выбіраўся на агульнадзяржаўных сеймах прадстаўнікамі польскай і літвінскай шляхты. Гэта непазбежна вяло да барацьбы паміж Магнацкімі родамі. Самастойнасць караля і вялікага князя была агранічана.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (канцлер, гетман, марша-лак, падскарбій) займаліся пажыццёва. Былі створаны неза-лежныя найвышэйшыя суды-трыбуналы.

Сітуацыя ў Рэчы Паспалітай вяла да развалу дзяржавы.

Такім чынам, у 1764 г. пачаўся этап рэформ.

Былі адменены шматлікія гандлёвыя зборы. Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Было зроблена спроба ліквідацыі права «liberum veto» пры вырашэнні на сеймах пытанняў эканамічнага характару.

Спроба рэформ выклікала незадавалыненне як магнатаў, так і суседніх дзяржаў.

Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш моцных манархій — Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

5 жніўня 1772 г. быў падпісаны трохбаковы трактат, згод-на з якім здбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — частку ўсходнееўрапейскіх зямель. У абставінах фактычнай акупацыі сейм у 1773 г. быў вымушаны пагадзіцца з захопамі.

Прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ больш пераканаліся, што выратаваць незапежнасць краіны могуць толькі змены ў палітычным ладзе. Пачалася дзейнасць рэфарматараў, якія згуртаваліся падчас працы Вялікага сейма (1788 — 1792 гг.). Вяршыняй дзейнасці Вялікага сейма было прыняцце ў 1791 г. першай у Еўропе Канстытуцыі. Аб'ектыўна Канстытуцыя спры-яла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным накірунку.

Баючыся распаўсюджання ідэі французскай рэвалюцыі, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую, а ў 1793 г. Расія дамовілася з Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла Вялікапольшчу, Расія — большую частку Беларусі і УкраІны. Правядзенне рэформ у чарговы раз было спынена. Яно пачалося ў 7794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Але паў-станцы не змаглі супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Паўстанне было задушана. А ў 1795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Расіі адышлі заходнебела-рускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Захад Грод-зеншчыны апыніўся пад уладай Прусіі.

Такім чынам, у вынікутрох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 г 1793г., 1795г.) яна перастала існаваць як самастойная дзяржава. Большая частка Беларусі была дапучана да Расійскай Імперыі.

13. Беларусь у вайне 1812 г.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуаз-най Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

Пачынаючы вайну, маючы вопыт вядзення ваенных кампаній, Напалеон разлічваўу адным рашучым прыгранічным баі разбіць рускую армію і адкрыць шлях у цэнтр Расіі. Галоўнай палітычнай мэтай ён ставіў захоп Масквы. Рускае камандванне не мела адзінага плана вядзення вайны. Перавага сіл была на баку французаў (444 тыс. чалавек супраць 227 тыс.) На працягу 1,5 года Напалеон, завяраючы Аляксандра I у сваіх мірных мэтах, тайком канцэнтраваў ваенныя сілы на граніцы з Расіяй. Ён ду-маў, што яму хопіць 1-2 месяцаў, каб разграміць Расію.

У чэрвені 1812 г. Напалеон сам выбраў месца для навядзен-ня мастоў і фарсірвання р. Нёман, па якой праходзіла граніца. Пераправа французскіх войск праходзіла ноччу з 11 на 12 чэр-веня па збудаваных мастах. Армія Напалеона ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы без аб'яўлення вайны.

Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчымасцю аднаўлення іх ранейшай дзяржавы. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалеона, Часовы ўрад выдаў рас-параджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні ча-тырох палкоў кавалерыі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тыла-вую базу сваёй арміі. Ён загадаў будаваць прадуктовыя скла-ды ў Мінску, Барысаве, Смаргоні і іншых гарадах. Часовы ўрад павінен быў забяспечваць армію Напалеона ўсім неабходным.

Становішча дпя Беларусі было складаным. На ўсім шляху адступлення рускіх армій адбываліся жорсткія баі (пад Коб-рынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам і інш.)-

Новая ўлада яшчэ больш павялічыла на сваю карысць паборы з сялян. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стара-селле, Мажаны, Кляўкі ў Барысаўскім, Жарцы ў Полацкім паве-тах і інш. Для аховы складоў, камунікацый і для барацьбы з партызанамі французскае камандванне вымушана было тры-маць у Беларусі амаль 30 тыс. салдат і афіцэраў.

У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, апе ўжо ў кастрычніку расійская армія вымусіла яго пакінуць горад і адступіць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступ-ленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка, Напалеон згубіў больш як 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне перат-варылася ў бязладныя ўцёкі. Ад смерці і плену спаслося каля 30 тыс. французаў — усё, што засталося ад быўшай «вялікай» арміі. Напалеон пакінуў армію ў Смаргоні і ад'ехаў у Парыж.

Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: былі разбураны многія населеныя пункты, на 1/2 скарацілася коль-касць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. Беларусам па-ход Напалеона каштаваў 1 млн. чалавек.