Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

18. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905 — 1907 пг. У Беларусі.

У пачатку XX ст. у Беларусі, як і ў Расійскай імперыі ў цэлым абвастрыліся:

1) супярэчнасці паміж новымі капіталістычнымі адносінамі і феадальнымі перажыткамі;

  1. супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй;

  2. нацыянальнае пытанне;

  3. аграрнае пытанне.

Усё гэта прывяло да рэвапюцыйных падзей 1905 —1907 гг. У_гэты час сфарміраваліся 3 палітычныя лагеры:

  1. кансерватыўны, урадавы;

  2. ліберальны;

3) рэвалюцыйна-дэмакратычны.

Урадавы лагер імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі, ліберальны марыў аб пераўтварэннях у краіне, выступаў за ханстытуцыйную манархію. Рэвалюцыйна-дэмакратычны ла-гер змагаўся за шырокія дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Такім чынам, рэвалюцыя 7905 — 1907 гг. пачалася 9 студзе-ня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі рабочых у гэты дзень у Пе-цярбургу знайшоў адразу водгук у Беларусі. У многіх беларускіх гарадах 11 —15 студзеня 1905 г. прайшлі забастоўкі салідарнасці. У беларускіх губернях баставала ў студзені 34 тыс. чалавек. Пракацілася хваля эканамічных забастовак. Агульныя палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Полацку, Гродне, Мазыры і інш.

Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дак-ладнага кіраўніцтва. Ініцыятарамі і кіраўнікамі выступленняў сталі партыі дэмакратычнага лагера — РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Але адзінства дзеянняў у іх не было. Гэта адмоўна адлюстравалася на тактыцы дзеянняў.

Вясной і летам 1905 г. на Беларусі назіраўся ўздым рэва-люцыйнага руху. У красавіку — чэрвені 1905 г. папітычнымі выступленнямі было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак Беларусі.

Пад уплывам руху рабочых шырокі размах набыў сялянскі рух. У чэрвені 1905 г. адбылося 175 сялянскіх паўстанняў. Яны былі накіраваны супраідь памешчыкаў і мясцовых органаў улады.

У адказ на паўстанне на браняносцы «Пацёмкін» у Мінску ўзбунтаваліся салдаты чыгуначнага батальёна, накіраванага з Баранавіч на Далёкі Усход. У Віцебску ў жніўні — верасні адбываліся хваляванні сярод салдат-запаснікоў, мабілізаваных у Рызе. Вы-ступалі салдаты асобных часцей Магілёўскага, Грод-зенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплі-нарнага батальёна.

Пад націскам рэвалюцыі царызм прыняў рашэнне стварыць заканадаўчую Думу. 6 жніўня 1905 г. цар Мікалай II падпісаў Мані-фест аб скліканні Думы, аднак рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.

У кастрычніку 1905 г. рэвалюцыйны рух дасягнуў асаблівага размаху, адбьшася ўсерасійская палітычная стачка. У гэтых умовах царызм быў вымушаны пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест, у якім абяцаў склікаць Дзяржаўную думу с заканадаўчымі правамі, абвяшчаў свабоду слова, сходаў, саюзаў і г.д. Буржуазна-ліберальны лагер быў гэтым задаволены. Аднак працоўныя ставіліся да «Маніфеста 17 кастрычніка» з недаверам. У шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар горада Курлаў загадаў адкрыць агонь на ўдзельніках мітынгу на Пры-вакзальнай плошчы.

У ходзе кастрычніцкай стачкі ў Расіі ўзніклі Саветы рабо-чых дэпутатаў. Стачачныя камітэты і каапіцыйныя саветы былі створаны ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Пінску, Гомелі.

У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авало-даць становішчам у краіне. У адказ на гэта ў Маскве пачалося ўзброенае паўстанне. У падтрымку снежаньскага паўстання забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі.

Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Самадзяржаўе паступова ўзяло сітуацыю пад свой кант-роль. «Левы блок» етаў распадацца. Яго апошняй акцыяй стаў байкот I Дзяржаўнай думы ў 1906 г., аднак ён быў няўдачным.

Станаўленне расійскага парламентарызму ішло цяжка. Першая Дума праіснавала 72 дні, другая — 102. 3 чэрвеня 1907 г. быў алублікаваны Маніфест аб роспуску II Думы і змяненні вы-барчай сістэмы. Гэтая падзея стала сапраўдным дзяржаўным пераваротам і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.

Рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. была буржуазна-дэмакра-тычнай. Яна значна аслабіла асновы самадзяржаў'я, зрабіла моцнае ўздзеянне на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух. Фабрыканты і заводчыкі вымушаны былі павысіць заработ-ную плату, скараціць працоўны дзень, палепшыць умовы гіра-цы рабочых.