Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

15. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы.

Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з'яўляліся адмена прыгоннага права. Пайсці на гэту меру цара Аляксан-дра II прымусілі:

1) усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выразна праявілася ў ходзе Крымскай вайны;

2) небяспека хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сялянскага руху.

Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў 1857 г. А 19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў «Маніфест» і «Палажэнні» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалаве-ка, фармапьна незалежнага ад пана. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, «Палажэнні» прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых служ-бовых асоб. Але функцыі сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя. Яны фактычна павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі.

Зямля маёнткаў паводле «Палажэнняў» абвяшчалася ўлас-« насцю памешчыкаў, якіх закон абавязваў прадаваць сваім бы-лым прыгонным пэўную частку зямлі на адпаведных умовах. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове доб-раа^вотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх над-зелаў, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульна-га і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалі вышэйшыя (4-5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна было больш вышэйшай нормы зямлі, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.

У Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях існавала пад-ворнае землекарыстанне. Сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Тут сяляне да правядзення выкупной аперацыі лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну ці плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць.

Па сутнасці селянін плаціў памешчыку і за свабоду, і за зямлю. Выкуп асабістай свабоды быў замаскіраваны шля-хам завышэння цаны на зямлю. Неабходных для выкупу гро-шай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адра-зу. Таму было вырашана, што сяляне заплацяць 20% адпа-веднай сумы, а астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся даўжнікамі на 49 гадоў. Акрамя сумы доўгу яны выплачвалі вялікія працэнты за пазыку. У выніку гэтага сялянам прыйшлося заплаціць ў 3 разы больш, чым кашта-вала купленая імі зямля.

Каб памешчыкі не засталіся адразу пасля рэформы без рабочых рук, «Палажэннямі» прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне могуць не раней, як праз 9 гадоў. Раз-меркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі апошніх замацоўваліся «Устаўнымі граматамі».

Устаноўленыя ўрадам часовыя абавязкі, звязаныя з ад-бываннем паншчыны і выплатай аброку, высокія выкупныя пла-цяжы выклікалі масавае абурэнне сялян. У 1861 г. на Беларусі было зарэгістрыравана 379 выступленняў.

Паўстанне 1863 г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя -меры. 3 1863 г. былі зніжаны на 20% выкупныя плацяжы, былі спынены часоваабавязаныя адносіны, а сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Гэта датычылася спачатку заходняй часткі Беларусі, а з лістапада 1863 г. указ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь. Урад заявіў і аб захаванні на Беларусі і ў Літве сервітутнага права (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, найчасцей пашай, якія належапі памешчыкам).

Такім чынам, у цэлым сялянская рзформа 1861 г. садзейніча-ла больш хуткаму развіццю на Беларусі капіталістычных адносін.

У 7867 г. былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду «сялян-уласнікаў» дзяржаўныя сяляне, якія склалі ў гэты час каля 20% сялянскага насельніцтва Беларусі.

У 60-я гады царскі урад правёў шэраг іншых буржуазных рэформаў.

У /862 — 7874 гг. была праведзена ваенная рэформа, у выніку якой замест рэкруцкай сістэмы камплектавання арміі ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць, скарачаўся тэрмін службы да 6-7 гадоў.

У 7864 г. (а ў Беларусі толькі ў 1911 г.) пачалося правяд-зенне земскай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах ^ губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, аховай здароўя. Але на Беларусі гэты закон па палітычных матывах доўга не рас-паўсюджваўся.

У выніку судовай рэформы 1864 г. (а на Беларусі — з 7872 г.) саслоўныя суды былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Крымінапьныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі ра-шэнне. Міравыя суддзі (ніжэйшая судовая інстанцыя) выбіраліся павятовымі земскімі сходамі. На Беларусі рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. У сувязі з адсутнасцю зем-стваў міравыя суддзі тут уе выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежал ад яго. Акруговыя суды з прысяжнымі засядацелямі былі ўведзены ў заходніх губернях у 1882 г.

Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсеса-слоўнасці адукацыі. У адрозненне ад цэнтралыных губерняў Расіі на Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапус-калася да кіраўніцтва школьнай справай. Міністэрства асветы забараніла вучням у навучальных установах размаўляць на род-най (не рускай) мове.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку.

Гарадская рэформа на Беларусі пачалася ў 7875 г. Яна засноўвалася на прынцыпе ўсеагульных выбарных органаў кіравання ў гарадах паводле маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія дзяліліся на 3 выбарчыя сходы.

Такім чынам, рэформы 60 — 70-х гг. былі ведьмі непасля-доўныя, супярэчлівыя; Якы забяспечвалі захаваннё феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.