Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

44. Развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на сучас-ным этапе.

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяш-чэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі вызначылі накірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах выразна праявіліся новыя яе рысы:

  1. паступовае пераадольванне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры;

  2. пашырэнне альтэрнатыўных форм і жанраў развіцця культуры;

  3. нацыянальна-культурнае адраджэнне;

4) вяртанне гістарычнай спадчыны беларускага народа. Разам з тым у сувязі з крызісам скараціліся дзяржаўныя

выдаткі на дзейнасць устаноў культуры, што негатыўна адбілася на ўстановах навукі і культуры.

На сучасным этапе вялікая работа праводзіцца па адрад-жэнню беларускай мовы і беларускай культуры. У 1990 г. была прынята цэлая Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Многія школы перайшлі на навучан-не на роднай мове. З'явіліся новыя тыпы навучальных устаноў: ліцэі, гімназіі, каледжы. Недзяржаўныя ВНУ, якіх на 1998 г.

налічвалася 17, сталі альтэрнатыўнымі дзяржаўным ВНУ. У якасці самастойнага прадмета вывучаецца гісторыя Беларусі. У 1995. у адпаведнасці з вынікам рэферэндума статус дзяржаўнай так-сама атрымала і руская мова. Паслядоўна ідзе працэс фарміра-вання нацыянальнай сістэмы адукацыі. Аднак праблемай па-куль што застаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне наву-чальных устаноў.

На новую ступень развіцця паднялася ў 90-я гады бела-руская літаратура. Вялікі ўклад уносяць В. Быкаў, С. Грахоўскі, А. Звонак, А. Лойка, Н. Гілевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Зуёнак і інш.

У 90-я гг. выдадзены дзесяткі даследванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Паявіліся працы па энтагенэзу беларусаў, па гісторыі Полацкага княства, Вялікага Княртва Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Сярод іх працы М. Біча, М. Ермаловіча, Г. Штыхава. Выдадзены працы па гісторыі У. Ластоўскага, М. Доўнар-Заполь-скага і інш. Важнае значэнне для распрацоўкі канцэпцыі гісторыі Беларусі мела Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў у 1993 г. У 1994 — 1995 гг. выйшлі «Нарысы гісторыі Беларусі».

У тэатральным мастацтве набыццё творчай свабоды пры-вяло да дапейшага павышэння яго ролі ў жыцці грамадства. Былі створаны новыя тэатры і тэатральныя калектывы: драм-тэатр у Мазыры, Слоніме, тэатр-студыя ў Мінску, першы ў Беларусі прыватны тэатр у Гомелі. У рэпертуарах многіх тэат-раў вядучае месца занялі спектаклі па нацыянальнай тэматы-цы. Падзеяй у тэатральным жыцці стала пастаноўка спектакля «Тутэйшыя» Я. Купалы, оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» у пастаноўцы У. Солтана.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў «Славянскі базар» у Віцебску, «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца» і інш.

Такім чынам, на сучасным этапе купьтура Беларусі зрабіла значкыя поспехі, і дасягненні яе пераважаюць тыя цяжкасці і недахопы, якія яшчэ не пераадолены ў развіцці Рэспублікі Беларусь.