Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Знешняя палітыка ў XIV — XV стст.

У першай палове XIII ст. балцкія плямёны стаялі яшчэ на пераддзяржаўнай стадыі развіцця. Яны не мелі развітых адміністрацыйных цэнтраў — гарадбў, а таксама пісьменнасці. Аднак ужо панаваў падзел племянной супольнасці на знаць і люд просты, выдзялялася кіруючая дынастыя племянных кня-зёў. Развіццё ўжо ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні ста-ра-беларускіх гарадоў стала важнай перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавыЛТакім чынам, аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын:

  1. пагроза з боку нямецкага Ордэна і татарскіх набегаў;

  2. інтарэсы далейшага развіцЦя гаспадаркі;

  3. інтарэсы як літоўскіх, так і рускіх феадалаў, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах.

Але працэс аб'яднання быў доўгім і складаным. Ды і спраўдзіць гэту ідэю было цяжка, бо на лідэрства прэтэндавалі 3 цэнтры: Наваградак, Літоўска-Жмудзінскі асяродак і Полацк. У сілу многіх прычын выбар паў на Наваградак. Горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, аднак па прадметах роскашы сапернічаў са знакамітымі старажытнарускімі гарадамі. Гэта было самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гара-чых крывавых межаў.

Адзін з літоўскіх князёў, Міндоўг, на рубяжы 40-х — 50-х гг. XIII ст. адваёўвае большасць літоўскіх княстваў і далучае іх да Наваградка — першай сталіцы новай дзяржавы. У Наваградак перамясціўся цэнтр палітычнага жыцця беларускіх зямель.

Працэс уключэння беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага быў розны. У адных выпадках прымяняла-ся ваенная сіла, у другіх — шляхам дынастычных шлюбаў , у трэціх — на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі.

Вялікае Княства Літоўскае ўяўляла сабой да сяр. XIV ст. асаблівую федэрацыю, сукупнасць асобных княстваў і ўдзелаў. Ва ўдзелах працягвалі сядзець мясцовыя князысі, захоўвалася мясцовае кіраванне. Землі прызнапі вяршэнства вялікага кня-зя, але сам вялікі князь не ўмешваўся ў іх унутранае жыццё. Толькі ва ўдзелы, пазбаўленыя сваіх правіцеляў, ён накіроўваў намеснікаў, звычайна з ліку сваіх сародзічаў.

Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская. На ёй гаварыў вялікакняскі двор, гэта была мова судоў , дзяржаўных актаў, дыпламатыі. Праўда, ВКЛ ніколі не было нацыянальнай беларускай дзяржавай. 3 самага пачатку яно складалася з двух вялікіх народнасцей — літоўцаў і старажытнарускага насельніцтва, якое паступова развілося ў беларусаў. 3 1323 г. сталіцай ВКЛ была Вільня.

Да сярэдзіны XV ст.'дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім, пазней — Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Тэрмін «Літва» у Вялікім Княстве адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Пад-няпроўе. Сучасныя заходнія этнічныя літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага Княства ў першай палове XV ст. Гэтыя землі ўсклалі каля 1/12 часткі краіны, Пераваж-ную большаець насельніцтва ў ВКЛ склалі беларусы.

Такім чынам, у выніку дыпламатычных і ваенных поспехаў Вялікае Княства Лгтоўскае ператварылася ў Вялізарную дзяр-жаву, якая прасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Знешнепалітычнае становгшча ВКЛ у XIV — XV стст. было даволі складаным. ВКЛ выпрабоўвала ў гэты час націск варо-жых суседзяў. У XIV — XV стст. асноўную пагрозу прадстаўлялі нямецкія рыцары-крыжакі. У 1348 г. беларуска-літоўскае вой-ска выйграла бітву на р. Стрэве, у 1410 г. — пад Грунвальдам.

У XV ст. з усходу ВКЛ ідясніла Масква, а з поўдня на яго граніцы рабілі апусташальныя набегі крымскія крымскія тата-ры. Пад націскам крымцаў паўднёвыя граніцы ВКЛ былі адсу-нуты на поўнач, а шырокая паласа прычарнаморскіх стэпаў аказалася пад суверэнітэтам турэцкага султана.

Складанымі былі адносіны з Масквой. ВКЛ імкнулася не дапусціць узмацнення маскоўскіх князёў і падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі. У 1368,1370 і 1372 гг. быў арганізаваны паход супраць Маскоўскай дзяржавы, апе ўрэшце рэшт быў заключаны мір. Але ў пачатку XVI ст. націск Масквы прадоўжыў-ся. Барацьба за першынство ішла з пераменным поспехам.