Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

2. Беларускія землі ў X — XIII стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё.

Эканамічнае жыццё беларускіх зямель у X — XIII стст. выз-начала ў асноўным сельская гаспадарка. Асноўныя прылады працы — саха, драўляная барана.

Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох. Шырока распаўсюд-жаны былі на Беларусі агуркі, буракі, цыбуля, морква, капуста. Такім чынам, земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але захоўвалі сваё значэнне рыбалоўства, паляванне, бортніцтва.

Рост прадукцыйнасці сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Гэта спрыяла з'яўленню пасяленняў гарадского тыпу. Найбольш раннія з іх — Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск.

Гарады паступова ператвараліся ў цэнтры рамеснай вытворчасці і гандлю. Гандаль ішоў і ўнутраны, і знешні. Купцы падтрымлівалі сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі (Візантыяй, Арабскім халіфатам).

Зямля паступова трапіла ў прыватную ўласнасць асобных сем'яў. Родаплемянная знаць захоплівала лепшыя землі і ператварала збяднелых абшчыннікаў у залежных сялян.

На беларускіх землях ішло стварэнне дзяржаўнасці. Свабодныя смерды-абшчыннікі павінны былі плаціць даніну князю, які збіраў яе разам з дружынай.

Паступова пашыраецца феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі рознымі шляхамі траплялі ў залежнасць ад феадала: у выніку частых войн, у выніку разарэння ад уплаты цяжкай даніны і г.д. Іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва, а самі яны страчвалі асабістую свабоду. Залежных сялян, якія неслі розныя павіннасці, называлі чэляддзю. Тых, хто поўнасцю страціў асабістую свабоду, — халопамі.

Услед за княжацкім землеўладаннем узнікла баярскае і царкоўнае.

Ускладненне і ўдасканаленне грамадскіх адносін на Беларусі вяло да ўтварэння дзяржаўнасці. Першай лаўнавартаснай дзяржавай, якая сфарміравапася на беларускіх землях, было Полацкае княства.

3. Полацкае княства ў X — XIII стст.

Самым магутным княствам, існаваўшым на тэрыторыі Беларусі ў X — XIII стст., было Полацкае княства. Яго гістарычным ядром было княжанне крывічоў-палачан.

Упершыню Полацк упамінаецца пад 862 г. Полацкая зям-ля размяшчалася на поўначы Беларусі, уключаючы сучасную Віцебскую вобласць і частку Мінскай.

Першым полацкім князем быў Рагвалод. Ён правіў неза-лежна ад Кіева і Ноўгарада, якія сапернічалі між сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель. Але ў 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк.

Князь Рагвалод і яго два сыны былі забіты, дачка Рагнеда была прымусова выдадзена замуж за Уладзіміра, які едзе з ёй у Кіеў, падманам забівае свайго брата Яраполка і становіцца Кіеўскім князем. Рагнеда, якая не змагла змірыцца са сваёй доляй, зрабіла спробу забіць Уладзіміра. Пасля гэтай няўдач-най спробы Уладзімір выслаў Рагнеду на бацькаўшчыну, у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны г. Ізяслаў (цяпер Заслаўе). Рагнеда памерла ў 1000 г.

Ізяслава палачане запрасілі княжыць у Полацку, але праз год ён памірае. Яго пераемнікам стаў князь Брачыслаўізяслававіч, пры княжанні якога пашырылася тэрыторыя Полацкай зямлі. Пасля смерці Брачыслава яго месца заняў Усеслаў Брачыслававіч (1044 — 1101), які быў празваны Чарадзеем. Князь імкнуўся захапіць землі, якія знаходзіліся за межамі Полацкай зямлі. Гэтым ён абвастрыў адносіны з Кіевам. Кіеўскія князі зрабілі спробу падпарадкаваць Полацк, але ім не ўдалося. Як сімвал незалежнасці Полацкай дзяржавы тут быў пабудаваны Сафійскі сабор. У перыяд княжання Усеслава Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту, але пасля яго смерці яно было падзелена на шэраг удзельных княетваў: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш. У шасці з іх княжылі сыны Усеслава, якія вялі паміж сабой міжусобную барацьбу.

У пачатку XIII ст. Полацкаму княству, раздробленаму на ўдзельныя княствы, пачалі пагражаць крыжакі. Полацкая зямля паступова губляла сваю былую веліч. У такіх абставінах палачане пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў г. Наваградак, праз запрашэнне на княжанне літоўскіх князёў. Першым літоўскім князем на полацкім княжанні быў Таўцівіл.

Такім чынам, пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе с Літвою ў новай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім.