Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

10. Культура Беларусі ў XVI — XVIII стст.

У канцы XV — пачатку XVI ст. Беларусь увайшла ў новую культуру — гістарычную эпоху, атрымаўшую пазней назву Рэнесанс, альбо Адраджэнне. Рэнесансавая культура Беларусі была сваеасаблівай і яркай часткай еўрапейскага Адраджэння.

Галоўным дасягненнем рэнесанеавай культуры на Беларусі было ўзніі<ненне і станаўленйе кнігадрукавання. Зас-наваў беларускае кнігадрукаванне ф. Скарына. Як чалавек шматграннага таленту, ён распачаў выдавецкую дзейнасць. У жніўні 1517 г. у Празе пабачыла свет першая беларуская дру-каваная кніга. За 3 гады ён выдаў 23 кнігі Бібліі ў сваім перак-ладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Ф. Скары-на заснаваў у Вільні першую друкарню і выпусціў тут яшчэ дзве кнігі — у 1522 і 1525 гг. Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на беларускай мове.

У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратурная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага, вя-домага перш за ўсё сваёю «Песняю пра зубра» — літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. Нелыа было ўявіць сабе адукаванага ліцьвіна-беларуса, які б не ведаў лацінскай мовы.

Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнічала ў 1550 — 1570 гг. у Бярэсці пад апекай канцлёра ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага.

Традыцыі Скарыны і Гусоўскага працягвалі пісьменнікі-гуманісты: Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лявонцій Карповіч, Мяцелій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній.

Сымон Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. На працягу амаль 30-гадовай дзейнасці з-пад яго пяра выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад бо-гам», зборнік «Аб свецкай уладзе», пераклады Бібліі і інш. Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 г.

Славутым дзеячам беларускай рэфармацыі быў Васіль Цяпінскі. Яго галоўная заслуга перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабход-насць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове. 3 творчай спадчыны Васіля Цяпінскага захавалася няшмат. Не ўсё задуманае ўдалося яму здзейсніць. У 70-я гг. XVI ст. на свае сродкі ў маёнтку Цяпіна ён заснаваў друкарню, дзе выдаў «Евангелле» на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

У XVI — XVII стст. на Беларусі ўсталявалася пэўная сістэма школьнай адукацыі. Пачатковыя школы дзейнічалі пры пра-васлаўных брацтвах, пры пратэстанцкіх саборах. Найболь-шую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці праяўлялі іезуіты. Была створана сетка іезуіцкіх школ у Полацку, Мінску, Нясвіжы, Магілёве і інш. Пазней яны перарасталі ў калегіумы, якія давалі адукацыю на ўніверсітэцкім узроўні. У 1579 г. у Вільні пачала дзеййнічаць іезуіцкая Акадэмія — першая ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве вышэйшая навучальная ўстанова. Побач з царкоўнымі і манастырскімі школамі працавалі ў гэты час прыватныя педагогі.

Выдатным дасягненнем усёй старажытнай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага «Псалтыр рыфмавання», «Вертоград многоцветный» і «Рмфмологмон». У сваіх вершах паэт усхваляваў высокае прызначэнне чапавека.

Значнае месца займала архітэктура. У II палове XVI ст. на Беларусі з'яўляюцца культавыя пабўдовы ў стылі рэнесансу (каталіцкі касцёл у Нясвіжы). У канцы XVI ст. узводзяцца ба-рочныя помнікі (езуіцкі касцёл у Нясвіжы). Пышнае і вытанча-нае барока ў II палове XVII — сяр. XVIII стст. стала вядучым мастацкім напрамкам.

У выяўленчым мастацтве пашыраецца дэкаратыўная скульптура, свецкі жывапіс, кніжная мініяцюра, гравюра.

Аднак у II пал. XVII — пач. XVIII ст. інтэлектуапьнае жыццё характарызавалася некаторым адыходам назад.

На II палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюджванне на Беларусі ідэй Асветніцтва. Для перыяду Асветніцтва харак-тэрна суіснаванне шэрагу культурных стыляў — барока, класіцызму, сентыменталізму, ракока. Аднак характар эпохі выз-начаў перш за ўсё класіцызм.

У II палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. У 1773 г. была створана камісія па нацыянальнай адукацыі. Яе намаганнямі школа на-была свецкую накіраванасць. У школьнай адукацыі большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Аду-кацыйная камісія заснавала шэраг школ.

У II палове XVIII в. адбываецца працэс паступовага вызва-лення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі.

Пашырэнню навуковых ведаў садзейнічае асветніцкая дзейнасць Іллі Капіевіча, які выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы, рыторыцы і інш.

Літаратуру II пал. XVII — сяр. XVIII ст. развівапася пера-важна пад уплывам еўрапейскага барока. Найбольш значнымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры гэтага часу былі Сімяон Полацкі, Андрэй Белабоцкі.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII —XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — бат-лейкай. У II пал. XVIII ст. адбываецца станаўленне прафесійнага тэатра. Адным з першых быў Нясвіжскі тэатр, заснаваў які Ф.У. Радзівіл. Адначасова з Нясвіжскім працаваў Слуцкі тэатр.

Значны цэнтр тэатральнага і музычнага жыцця быў ство-раны ў Слоніме М.К. Агінскім.

У цойлідстве асабліва яскрава выявіліся асаблівасці ба-рока (езуіцкі касцёл у Гродне, кляштар у Пінску). У 70 — 90-х гг. XVIII ст. у архітэктуры Беларусі адбываецца станаўленне класіцызму.

Такім чынам, нягледзячы на неепрыялыныя ўмовы, XVII — XVIII стст. сталі перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі.