Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

39. Эканамічная рэформа 60-х гг. І яе вынікі.

У 60-я гады была зроблена адна з рашучых спроб правесці радыкальныя змень; ў эканоміцы. Прычынамі гэтага былі:

  1. разрыў паміж тэхнічным узроўнем прамысловасці і дасягненнямі навукі і тэхнікі;

  1. замаруджванне тэмпаў прадукцыйнасці працы;

  2. адставанне ў якасці прадукцыі ад замежнай;

4) рост затрат на адзінку выпускаемай прадукцыі. Аўтарам эканамічнай рэформы 1965 г. быў тагачасны

Старшыня Савета Міністраў СССР А.М. Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключэнне ў дзеянне таварна-грашовых механізацый, гэта значыць элементаў рыначнай эканомікі. Ад-нак паслабленне камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай не прадугледжвалася. I гэта была вялікая памылка, якая з самага пачатку асудзіла рэформу на няўдачу.

Развіццё эканомікі можа ісці, як вядома, экстэнсіўным альбо інтэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях — шлях, звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі. Інтэнсіўны шлях — гэта шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння ў першую чаргу якасных паказчыкаў.

На першым часе яе правядзення назіралася некаторае паляпшэнне работы прамысловасці БССР. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. Гэта нафтаперапрацоўчы завод у Ма-зыры, металургічны завод у Жлобіне і інш. Аднак на Беларусі пераважаў рост цяжкай прамысловасці. У 70-я гг. яна ўсё больш ператваралася ў галіну вытворчасці, якая абслугоўвала ваенна-прамысловы комплекс. А лёгкая прамысловасць ака-залася другароднай галіной.

Пасля эканамічнай рэформы павялічыўся аб'ём будаўніцтва, але доля ручной працы ўім значна пераважала. Многія аб'екты здаваліся з недахопамі. Народная гаспадарка не паспявала за ўзрастаючымі патрэбнасцямі насельніцтва.

Такім чынам, эканамічная рэформа 1965 г. не прывяла да кардынальных змен ў эканоміцы.

40. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў бсср (1965- 1985 гг.).

У выніку закулісных манеўраў і кампрамісаў кастрычніцкі (1964 г.) пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева. Чалавек пасрэдных здольнасцей, ён пачаў ак-ружаць сябе людзьмі, якіх ведаў па сумеснай працы. Так быў пакладзены пачатак кланавага кіраўніцтва партыяй і дзяржа-вай, які прынёс у дапейшым непапраўныя страты ў развіцці грамадства. 3 умацненнем «брэжнеўскай каманды» быў узяты курс на рэабілітацыю Стапі.на, хаця гэта старанна скрывалася і рабіўся выгляд, што ў краіны іенуюць дэмакратычныя формы ўлады. Зробленыя ХХІН з'ездам КПСС змены ў статуце партыі здымалі палажэнне аб магчымасці выбрання адных асоб на кіруючыя пасады не; больш трох тэрмінаў. З'явілася палажэн-не аб. аднаўленні кіруючых кадраў. Партыя стала ўмацоўваць сябе як вядучае звяяо камандна-адміністрацыйнай сістэмы. У Канстытуцыі 1977 г. з'явіўся артыкул аб кіруючай ролі партый ў грамадстве. Уся ўлада фактычна была сканцэнтравана ў руках партыйнага апарату. Асаблівасцю папітычнай сістэмы стапа прамое непасрэднае партыйнае кіраўніцтва эканомікай.

Закрывалася магчымасць крытычнай ацэнкі рэапьнага становішча, параджалася сацыяльнае раўнадушша і абыяка-васць. Іншадумства жорстка падаўлялася адміністрацыйна-каманднай сістэмай. Гэта .сістэма скоўвала ініцыятыву Саве-таў, прафеаюзаў і грамадскіх арганізацый.

У 1965 —1980 гг. Кампартыю Беларусі ўзначальваў П.М. Машэраў. Ён нямала зрабіў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры БССР. Але і на яго аказвалі ўплыў абставіны^ у якіх ён жыў і працаваў.

Аказаліся скажонымі асноўныя функцыі прафсаюзаў, якія ў 1980 г. аб'ядноўвалі ў сваіх родах амаль 5 млн. чалавек. Прафса-юзы лераўтварыліся ў адно са звенняў партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўладьі. Найбольш абмежаванай аказалася такая функ-цыя, як абарона прафесійных правоў і інтарэсаў працоўных.

Супярэчлівыя працэсы адбываліся і ў камсамольскай арганізацыі Беларусі. Ўніцыятыва камсамолу скоўвалася жорсткім кантролем з боку партыйных камітэтаў. Многія формы працы камсамольскіх арганізацый не адпавядалі інтарэсам юнакрў і дзяў-чат, адставалі ад запатрабаванняў жыцця.

Адміністрацыйныя метады кіравання не спрыялі павышэн-кю прэстыжнасці сулшенмай працы. Усё больш заяўляля аб сабе тэндэнцыя «абязлічвання» грамадскай уласнасці.

Усё больш адчувалася жыццёвая неабходнасць пераадо-лення негатыўных з'яў і абнаўлення грамадства. Пачатак пошу-каў выхаду са становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982 г.) пленумаЦК КПСС, які абраў генеральным сакратаром ЦККПСС. Ю.У. Андропава. 3 яго імем звязаны пачатак бараць бы з карупцыяй, кампанія за навядзенне парадку і дысцыпліны, хаця ў ёй былі перагібы, а таксама спроба пераадолець нега-тыўныя з'явы ў грамадстве.

3 абраннем у 1984 г. генеральным сакратаром К.У. Чар-ненкі — старонніка Брэжнева — пачалося хоць і кароткае, але вяртанне да застойных часоў. Гэта адмоўна адбілася і на БССР.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 1965 — 1985 гг. было супярэчлівым і неадназначным. Негатыў-ныя працэсы ўзмацняліся. Распаўсюджвалася карупцыя. Ад-былося цеснае зрошванне дзяржаўнага і партыйнага апарату. Пашырыліся абыякавыя адносіны да працы, безініцыятыўнасць. У гэтых умовах патрэбны былі толькі кардынальныя змены ў грамадска-палітычным жыцці.

У развіцці культуры Беларусі ў 1965 — 1985 гг. былі такса-ма і здабыткі, і негатыўныя з'явы. Рэзка ўзмацнілася ідэалізацыя культурнага жыцця.

На першае месца была пастаўпена марсісцка-ленінская адукацыя. Была аб'яўлена непрымірымая барацьба з рэлігійнай ідэалогіяй. Пад непасрэдны кантроль партыі былі пастаўлены тэлебачанне, радыё, друк.

Галоўным дасягненнем адукацыі з'явіўся пераход да ўсе-агульнай сярэдняй адукацыі, які адбыўся ў Беларусі ў II палове 70-х гг. На жаль, бюджэтныя асігнаванні на адукацыю ў пер-шай папове 80-х гг. скарацілася. Гэта адмоўна адбілася на вучэбна-матэрыяльнай базе.

У сферы прафесійна-тэхнічнага і вышэйшага навучання ў 1965 — 1985 гг. пераважалі экстэнсіўныя шляхі развіцця.

Істотны ўклад унеслі беларускія вучоныя ў развіццё матэма-тычных навук (У. Платонаў, Д. Супруненка, Ф. Ракаў), фізікі (В. Фё-дараў, К. Салаўёў, Г. Гурыновіч), хіміі (I. Ярмоленка, А. Цішкевіч), біялогіі, гісторыі, філасофіі і іншых галін навуковых ведаў.

Складаны час свайго развіцця перажывала беларуская літаратуры. На першае месца зноў вылучалася ідэйная накіраванасць твораў. I ўсё-такі насуперак устаноўкам партыйна-га кіраўніцтва з'яўляліся сапраўдна праўдзівыя творы. Творча ў 60 — 80-я гг. працавалі П. Панчанка, Н. Гілевіч, М. Танк, А. Лойка, В. Быкаў, Р. Барадулін, А. Звонок, С. Грахоўскі, В. Вітка і інш. Сярод вядомых лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў былі «Зона маўчання» С. Грахоўскага, «Завеі, снежані...» I. Мележа, «Сэрца на далоні» I. Шамякіна, «Палеская хроніка» I. Мележа, «Нарачанскія сосны» М. Танка і інш. У 70-я — пачатку 80-х гг. у беларускую літаратуру прыйшло новае пакапенне: Г. Далідовіч, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і інш. у 1972 г. было заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура», а ў 1981 г. — выдавецтва «Юнацтва». Аднак тыраж рускамоўных кніжных выданняў амаль у 10 разоў перавышаў беларускамоўныя.

Палітыка русіфікацыі ў гэты час накладвала адбітак на развіццё тэатральнага мастацтва. У 1985 г. налічвалася на Беларусі 17 тэатраў, але толькі 3 з іх былі беларускамоўнымі.

Значнай падзеяй у культурным жыцці было адкрыццё ў 1971 г. Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР і ў 1982 г. тэатра-студыі кіноакцёра ў Мінску. За творчыя поспехі калек-тыў Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску атрымаў званне акадэмічнага. Калектыў Дзяржаўнага акадэміч-нага тэатра імя Я. Купалы за спектакль «Радавыя» А. Дударава ў пастаноўцы В. Раеўскага быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССРу 1985 г.

Пэўныя поспехі былі і ў развіцці музычнага мастацтва Беларусі. Былі напісаны і пастаўлены оперы «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982) Ю. Семянякі, «Сівая легенда» (1978) Дз. Смольскага і інш.

Некаторых поспехаў дабіліся беларускія кінематаграфісты. Найбольшыя поспехі былі звязаны з распрацоўкай ваенна-пат-рыятычнай тэматыкі. Але кіно падвяргалася таксама цэнзуры.

Сусветна вядомым стаў мемарыяльна-архітэктурны ком-плекс «Хатынь», адкрыты ў 1969 г. Яго стварылі архітэктары Ю. Градаў, У. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў.

Такім чынам, тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне ў культурным жыцці БССР.