Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

11. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XVII- XVIII стст.

У другой палове XVII ст. Рэч Паспапітая, у тым ліку і Бела-русь, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу.

Рэч Паспалітая ўступіла ў папасу разбурапьных войнаў і унутраных паміжусобіц. 3 68 гадоў яе гісторыі 65 гадоў прыход-зяцца на ваенныя падзеі. Частымі былі сутыкненні паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Войны, голад, эпідэміі месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, зменшылі навогул колькасць насельніцтва, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы.

У другой палове XVII ст. разарэнне сялян дасягнула та-кой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір вы-мушаны быў даць абяцанне палепшыць становішча сялянства. Услед за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта.

Сельскае насельніцтва ўсё часцей пакідала наседжаныя месцы, натоўпы галодных сялян блукалі ў пошуках хлеба і прытупку. «Крывавым патопам» назвалі сучаснікі падзеі 1654 — 1667 гг., у час якіх загінула 1,5 млн. чалавек, прыйшла да заняпаду большая частка гарадоў.

Заключэнне Андрюсаўскага перамір'я ў 1667 г. паклала "П канец вайне. Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мірнага развіцця. Але ўжо ў пачатку XVIII ст. аднаўленне гаспадаркі было спынена Паўночнай вайной (1700 — 1721). Зноў на пра-цягу некалькіх гадоў ваенныя дзеянні адбываліся на беларус-кай зямлі. 3 прычыны войнаў і эпідэмій рэзка скарацілася коль-касць насельніцтва. Цяжкасці вайны ўскладаліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаран-ня. Для вядзення войнаў урад пазычаў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзяржаўных зямель.

У выніку гэтага на Беларусі ўтварыліся латыфундыі — вялізарныя ўчасткi зямлі. Імі валодалі буйныя магнаты, такія, як Глебовічы, Сянеўскія, Вішнявецкія, Радзівілы і інш. Сканцэнтра-ваўшы -ў сваіх руках вялізарныя зямельныя ўладанні, яны ператварыліся ў поўнаўладных гаспадароў у краіне.

Развап апарату дзяржаўнай улады і феадальная анархія адмоўна адбіліся на эканоміцы Беларусі. Вялікія спусташэнні прычыняла міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая I даходзіла нават да ўзброеных сутыкненняў.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі. Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення сталі падача скаргаў, ад-мова выконваць феадальныя павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў, узброеныя выступленні. Адным з буйных узброе-ных паўстанняў было Крычаўскае паўстанне 1740 — 1744 гг, якое ўзначаліў Васіль Вашчыла. Але, як і іншыя, гэта паўстанне было падаўлена. Выступленні сялян былі стыхійнымі і разрозенымі.

Пасля войнаў адбывалася аднаўленне гарадоў і мястэ-чак, гаспадаркі. У пачатку XVIII ет. на Беларусі з'явіліся першыя мануфактуры — Налібоцкая і Урэцкая шкляныя, Слуцкая і Нясвіжская шаўковых паясоў і інш. Але працэс аднаўлення быў складаным і працяглым. Не так проста было пераадолець заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Ускладнялася стано-вішча палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.