Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

37. Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1954 — 1964 гг.

Пасля смерці І.В. Сталіна ў 1953 г. у грамадска-палітычным жыцці Беларусі, як і ўсёй краіны, вызначыўся адыход ад сталінскай рэпрэсіўнай сістэмы. Ён быў звязаны з прыходам да кіраўніцтва М.С. Хрушчова і яго курсам на дэстанілізацыю грамадства. Аднак новы этап развіцця беларускага грамад-ства таксама быў складаным і супярэчлівым. 3 аднаго боку, ён характарызаваўся адносным пацяпленнем палітычнага клімату, ажыўленнем грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, а з другога — новымі дэфармацыямі ў эканоміцы, сацыяльна-палітычнай і духоўна-ідэалагічнай сферах.

Палітычны курс М.С, Хрушчова атрымаў назву ў гісторыі «курсу XX з'езда», бо на ім упершыню кіраўнік КПСС узняў пы-танне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго праў-лення. На XX з'езде былі прыняты рашэнні, скіраваныя на па-ляпшэнне спраў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навукі, культуры. У апошні дзень працы з'езда на закрытым пасяджэнні М.С. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы. і.яго выніках». Рашэнні з'езда азначалі паварот у жыцці партыі і дзяр-жавы. Яны выклікалі вялікі рэзананс і ў краіне, і за мяжой.

Тыя мерапрыемствы праходзілі ў СССР і, адпаведна, у БССР, атрымалі ў літаратуры назву палітыкі «адлігі» і сведчылі аб лібералізацыі палітычнага курсу.

Пасля з'езда былі створаны масавыя рэпрэсіі. На Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 3 1956 па 1962 гг. у рэспубліцы было рэабілітавана 29012 чалавек. Ся-род іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія дзеячы: В.Г. Кнорын, М.Ф. Гікапа, М.М. Галадзед, Е.П. Убарэвіч і інш. Была рм^іпітявана група^работнікау навукі, культуры, а таксама многія рабочыя і сяляне. Аднак у наступныя гады з прыходам да ўлады Л.І. Брэжнева гэты працэс спыніўся.

Працэе пераадольвання культу асобы ў БССР праходзіў складана. Шмат якія перагібы і дэфармацыі ў сацыяльна- эканамічным, палітычным і духоўным жыцці не звязваліся з імем Сталіна. Выкрыццё адмоўных мрмантаў у мінулым часта кваліфікаваяася як паклёп на дзяржаўмы лад і партыйнае кграўніцтва.

Хаця пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных абставін КПСС вымушана была рабіць нейкія паслабленні ў грамадстве, але адмовіцца ад свайго ўсеўладдзя яна не збіралася. •

Рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам, але карэнных змен у становішчы Саве-таў не адбылося. Выбары ў Саветы праходзілі пад строгім кантролем партыйных органаў.

Пад поўным уплывам партыі знаходзіўся таксама камсамол.

У Беларусі, як у цэлым у СССР, засталіся ўсеўладдзе партый-нага апарату і яго прывілеі.

Адмоўным было тое, што М.С. Хрушчоў быў упэўнены, што ў галоўным сістэма, якая склалася ў СССР, справядлівая, і менавіта яна можа прадэманстраваць усяму чалавецтву сап-раўдныя цуды ў эканоміцы, сацыяльнай сферы і духоўным жыцці.

Працэс «разаблачэння культу асобы Сталіна» пры ўсёй яго значнасці быў працэсам ліквідацыі найбольш негатыўных бакоў таталітарнага рэжыму і не закранаў яго сутнасці.

На Беларусі з 1956 г. па 1965 г. партыйную арганізацыю ўзначальваў К.Т. Мазураў. Нярэдка ён меў сваю пазіцыю і не ва ўсіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію цэнтра.

У II палове 50-х гг. былі прыняты меры па пашырэнню правоў саюзных рэспублік. 3 1956 г. у распараджэнне рэспублік передаваліся многія прадпрыемствы і арганізацыі. Толькі ў 1956 г. у распараджэнне БССР было перададзена 356 прадпрыем-стваў, а ў 1957 г. — больш 50.

У сакавіку 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашыць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Правы саюзных рэспублік пашырыліся.

Аднак рэапьных спроб і пасля XXI, і пасля XXII з'ездаў партыі зламаць адміністрацыйна-камандную сістэму кіравання не было.

Палітыка лібералізацыі была першай, у значнай ступені абмежаванай, спробай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.

3 адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся пёрыяд рэформ другой паловы 50-х — першай паловы 60-х гг. Але галоўным здабыткам тагачаснай палітыкі былі частковая рэабілітацыя рэпрэсіраваных, крытыка культу асобы, пазбаўленне многіх люд-зей ад страху быць пакаранымі, што сведчыла аб важнасці змен, якія адбыліся ў палітычным жыцці краіны. Але смерць Сталіна не азначала ўсё-такі канца сталіншчыны, хаця паступова абуджаліся спадзяванні на выхад з працяглага абмежавання дэмакратыч-ных норм жыцця. Несумленна, што разам з развенчваннем куль-ту асобы Сталіна пачаўся працэс трансфармацыі існуючай палітычнай сістэмы ў аўтарытарны палітычны рэжым.

Прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі.