Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Запіс лічбавай інфармацыі ў афіцыйна-дзелавым стылі

Мэты: навучанне правільна запісваць лічбавую інфармацыю, характэрную для тэкстаў афіцыйна-дзелавога стылю; фарміраванне ўменняў і навыкаў на гатовым матэрыяле ў стандартных умовах; набыццё навыкаў арфаграфічнага пісьма; павышэнне культуры пісьменнасці навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: запіс інфармацыі арабскімі і рымскімі лічбамі, запіс інфармацыі лічбамі і словамі, склонавыя канчаткі лічэбнікаў, правапіс пэўных форм лічэбнікаў.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, сшытак, падручнік, МУ, карткі.

Змест і віды работ: паведамленне новага тэарэтычнага матэрыялу навучэнцам, гутарка з групай (група канспектуе матэрыял); вызначэнне асаблівасцей рэалізацыі ў кантэксце граматычных значэнняў дадзенай часціны мовы, метад каменціраванага пісьма, запамінання, аднаўленне засвоенага; трэніровачныя практыкаванні па заданнях.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы з мэтай абагульнення і сістэматызацыі матэрыялу, праверкі ўзроўню засваення матэрыялу на беларускай мове.

Кантрольныя пытанні:

  1. Раскажыце пра запіс лічбавай інфармацыі ў афіцыйна-дзелавым стылі.

  2. Калі Вы будзеце рабіць запіс лічбамі, а калі – словамі, калі арабскімі лічбамі, а калі рымскімі?

  3. Раскажыце аб захаванні правільных склонавых формаў колькасных, парадкавых і зборных лічэбнікаў. Якое ўздзеянне на склонавыя формы аказвае структура лічэбніка?

  4. Як дробавыя лічэбнікі ўплываюць на форму залежных слоў?

  5. Ахарактарызуйце памылкі ў формах залежных слоў пасля лічэбнікаў два, тры, чатыры.

  6. З якімі назоўнікамі спалучаюцца зборныя лічэбнікі?

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.,1999.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Русецкий В.Ф. Культура речи учителя. Практикум.- Мн., 1999.

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць палічыць — Колькі іх, каторы ён?

Лічбы — працы маёй плён.

(лічэбнік)

ЗАПОМНІ!!!

Для АДС характэрна напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: Выраб 3-га гатунка. Лічэбнік у табліцах, анкетах звычайна ставіцца пасля назоўнікаў: Колькасць штатных адзінак — 10 ;

У тэкстах фінансавых дакументаў часта ўзнікаюць выпадкі запісу лічбаў словамі, таму веданне асноўных патрабаванняў пры ўжыванні лічэбнікаў мае вялікае значэнне. Другая неабходнасць — патрэба чытання тэксту ў афіцыйнай абстаноўцы, калі запісаныя лічбы трэба прагаворваць.

Асаблівасці склонавых формаў лічэбнікаў разглядайце па падр. Жаўняровіча П.П.

1. Колькасныя лічэбнікі

2. Парадкавыя лічэбнікі

3. 3 б о р н ы я лічэбнікі

Асаблівасці дробавых лічэбнікаў

Спалучэнне колькасных і зборных лічэбнікаў з назоўнікамі

Перавага аддаецца колькаснаму лічэбніку пры спалучэнні з асобамі высокага службовага становішча: тры міністры, а не трое міністраў.

Множналікавыя назоўнікі маюць наступныя спалучальныя асаблівасці:

а) дапускаецца спалучэнне са зборнымі лічэбнікамі двое, трое, чацвёра; не дапускаецца — з колькаснымі два, тры, чатыры: двое шчыпцоў, трое варот (два ці дзве шчыпцы, тры вароты — памылковыя выразы);

б) дапускаецца спалучэнне паралельна са зборнымі лічэбнікамі пяцёра — дзесяцера і колькаснымі пяць — дзесяць: пяць нажніц і пяцёра нажніц:

в) дапускаецца спалучэнне толькі з колькаснымі лічэбнікамі ад адзінаццаці і больш (акрамя састаўных, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры): семнаццаць абцугоў, дзевяноста дзевяць сутак;

г) у выпадку неабходнасці спалучэння з састаўнымі лічэбнікамі, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры (нельга: трыццаць тры сані), выкарыстоўваюцца апісальныя выразы са словамі 'ў колькасці', 'на працягу': Выпісаць са склада для рамонтных работ 43 абцугі; праўка: Выпісаць са склада для рамонтных работ абцугі ў колькасці сарака трох; Дождж цягнуўся 22 суткі; праўка: Дождж цягнуўся 22 дні і ночы або Дождж ішоў на працягу дваццаці двух сутак. Не лепшыя варыянты праўкі атрымліваюцца пры выкарыстанні слова штука: Прададзена дваццаць чатыры штукі акуляраў; больш прымальны варыянт: Прададзены акуляры ў колькасці дваццаці чатырох.

Зборныя лічэбнікі могуць выкарыстоўвацца пры лічэнні прадметаў парамі, а колькасныя — пры ўказанні на адзінкавыя прадметы: двое туфляў (дзве пары), два туфлі (дзве адзінкі).

Толькі зборныя лічэбнікі ўжываюцца з асабовымі займеннікамі: Іх было трое (нельга: тры); Адказалі нам пяцярым (нельга: пяці).

Заданне 1. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А, Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр. 1-3, 5-6 /с. 129-131/.

Заданне 2. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме. Пастаўце ў лічэбніках націск.

2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь),123 (вучань), 224 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (ягня), 12 (курыца), 121 (тоны), адлегласць — 424 (кіламетр), 2/5 (літр), 4/10 (груз), 3,3 (кілаграм), 17 (верасня), 5 (снежня), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).

Заданне 3. Запішыце лічбы словамі. Пастаўце лічэбнікі з назоўнікамі ў творным склоне.

59 яблыняў, 13 аленяў, 5 медалёў, 6 склонаў, 35 старонак, 4 саней, 59135 вучняў.

Заданне 4. Праскланяйце наступныя лічэбнікі.

Першы, другі, дзясяты, тысяча дзевяцьсот восемдзесят пяты.

Заданне 5. Запішыце словамі наступныя лікі.

1-га сакавіка, 3-я лінія, 4-я брыгада, 17-я кватэра, 27-я школа, 30-га красавіка, 42-і год, 20-е стагоддзе.

Заданне 6. Выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр.97-102 /с.38-40/.

Заданне 7. Раскрыйце дужкі. Лічбы запішыце словамі.

1. Да 15 мая у гаспадарцы было ўспахана 1750 (гектары). 2. У газеце паведамляецца аб 2975 (станкi), выпушчаныя заводам ужо сёння. 3. Ураджай бульбы складае болей 200 (цэнтнер) з гектара. 4. У ходзе бою было захоплена у палон да 380 (салдаты) працiунiка. 5. За год надой склаў да 2455 (кiлаграмы) малака з кожнай каровы. 6. Кожнаму члену брыгады дадаткова выплачана па 78 (рублi). 7. Ад кожнай свiнаматкi атрымана ў сярэднiм па 11 (парася). 8. Для школьных майстэрнь набыта (цiскi – 22, абцугi – 33, кусачкi – 44). 9. Было аддадзена ў рамонт (гадзiннiкi – 24). Было знішчана каля (паўтары) роты. 11. У полк прыйшло каля 150 (байцы) папаўнення. 12. Лейтэнант пайшоў у разведку з 8 (аўтаматчыкі). 13. Адказ прыйшоў толькі праз ( 52 – суткі, дзень).

Заданне 8. Раскрыйце дужкі; выберыце неабходную форму. Лічбы запішыце словамі.

1. Ураджай гародніны ўзняўся да (157, цэнтнер) з гектара. 2. На месца здарэння інспектар выехаў з (4, памочнік). 3. Перад (750, курсант вучылішча) выступіў камандуючы акругі. 4. Удзельнікам конкурсу было выдана на (10, загатоўка) дэталяў. 5. На плошчы ў (25, гектар) было атрымана на (14, цэнтнер) грэчкі. 6. Ад (5000, курыца-нясушка) за год было атрымана па (230-250, яйцо). 7. Прырост прадукцыйнасці працы складае (чатыры і болей, працэнт). 8. У горадзе адкрыты (дву-, двух-)гадовыя курсы па падрыхтоўцы сакратароў-машыністак. 9. У салоне аўтобуса ёмкае (дву-, двух-) разовае харчаванне. 11. Матор завёўся адразу з (паўабарота, паловаабарота). 12. У нашым распараджэнні каля (паўгадзіны, палова гадзіны). 13.Завод просіць выдзяліць 20м (двух-, дзвюх) таўровых бэлак.

Заданне 9. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А, Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр. 4 /с. 129/.

Заданне 10. Растлумачце, якія граматычныя асаблівасці дадзеных ніжэй слоў ці якое іх значэнне абумоўліваюць магчымасць выкарыстоўваць з імі: а) толькі колькасныя лічэбнікі (два, тры. чатыры); б) толькі зборныя лічэбнікі (двое, трое, чацвёра); в) обедзве формы:

Сын, параход, камандзір, дырэктар, батрак, воз, сані, суткі, дачка, выкладчыца, батрачка, сяло, педагог, мядзведзь, звер, воўк, яны, ваенны, прэзідэнт, дацэнт, кіраўнік, старшыня.

Заданне 11. З дадзеных слоў выберыце тыя, з якімі нельга ці непажадана выкарыстоўваць зборныя лічэбнікі. Запішыце іх з колькасным лічэбнікам тры.

Акуляры, студэнт, маршал, мы (нас), прафесар, вароты, студэнтка, сірата, горад, вёска, знаёмы, воўк.

Заданне 12. Як правільна сказаць: два сыны ці двое сыноў, тры дачкі ці трое дачок, чатыры зайцы ці чацвёра зайцоў, пяць дрэў ці пяцёрка дрэў; прынялі дваццаць тры чалавекі ці прынялі дваццаць трох чалавек?

Дакажыце сваю думку кантэкстам.

Заданне 13. Два, дзве, абодва, абедзве, абое марак, студэнтка, дзіця. Складзіце кароткія сказы з усімі магчымымі варыянтамі спалучэння гэтых назоўнікаў і лічэбнікаў. Ці ёсць сэнсавая розніца паміж імі?

Заданне 14. Да наступных лічэбнікаў падабраць па сэнсу назоўнікі з дужак і ўтварыць словазлучэнні. Запісаць іх у пачатковай форме і ў творным склоне.

Паўтара, паўтары (кіламетр, гадзіна, сотня, рубель, кавалак, вядро, скрыня, дзесятак).

Заданне 15. Спісаць. Замест кропак уставіць лічэбнікі абодва, абедзве ў патрэбнай форме. Вызначыць іх склон.

1. Па ... бакі дарогі цягнуўся лес. 2. У ... вокнах гарэла святло. 3. ... сясцёр прынялі ў харэаграфічнае вучылішча. 4. Горад раскінуўся на ... берагах ракі. 5. На .. дзяўчынках былі белыя сукенкі. 6. ... перадавым калгасніцам уручаны ўзнагароды.

Заданне 16. Запішыце правільна сказы і словазлучэнні:

1. У (абодва, абедзве, нажніцы) затупіліся канцы. У (абодва, абедзве, абцугі) уставілі новыя балты. Каля (абодвух, абедзвюх, вароты) пасадзілі дрэўцы.

  1. Сані, 22, зрабіць. Дзень, 24, прайсці. Акуляры, 3, заказаць. Яблык, 10, прынесці. Булка, 1/2, даць. Інжынер, 1 + 1 /5 гадоў, стаж. Ехаць, каля 0,5 суткі. Алей, 0,25 л, купіць. Цацка, 2,72 у.а.., каштаваць. Гадзіна, ' /4, прайсці.

Заданне 17/Самастойная работа/.

  • Запiсаць лiчбы словамi:

  1. звыш 289, 2, 58, 14

  2. каля 17, 51, 77, 3071, 200 002

  3. над 7, 11, 45, 392, 1321

  • Запiсаць поýнасцю выразы:

У 1 гадз. 60 хвiл. 3600 сек.;

У 12 гадз. – 43 200 сек., а ў сутках – 86 400 сек.;

У астранамiчным годзе 31 558 150 сек. (225 969 хвiл., 8766 гадз.);

1 000 000 сек. роýны 11 сутк. 13 гадз. 45 хвiл. 100 сек.

  • Словы, што ý дужках, паставiць у патрэбнай граматычнай форме.

Дзве (свежая газета), два (скошаны луг), тры (куплены касцюм), чатыры (цiкавая кнiга), дзве (пахучая кветка), два (старэйшы сын), чатыры (цагляны мур), тры (пасаджаная бяроза).

Заданне18/хатняе/. Выканайце па падручніку Жаўняровіча П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.-Пр. 26, /с. 119/.

Практычныя заняткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]