Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Стылістычнае выкарыстанне займенніка ў афіцыйна-дзелавым стылі

Мэты: навучанне правільнаму стылістычнаму выкарыстанню займеннікаў у афіцыйна-дзелавым стылі; уменне знаходзіць памылкі і выпраўляць іх; авалоданне навучэнцаў маўленчымі граматычнымі нормамі афіцыйна-дзелавога стылю.

Асноўныя паняцці: займеннік, функцыя і стылістычная роля займенніка, разрады займеннікаў, іх ужыванне ў афіцыйна-дзелавым стылі, займеннікавыя звароты не хто іншы , як... , ніхто іншы, іх ужыванне.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, сшытак, падручнік, МУ, раздатачны матэрыял.

Змест і віды работ: утварэнне нарматыўных формаў займеннікаў, параўнальны аналіз займеннікавых форм у рускай і беларускай мовах; знаходжанне памылак і іх выпраўленне, пераклад сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

  1. Ці з’яўляецца займеннік частотнай часцінай мовы ў афіцыйна-дзелавым стылі?

  2. Што Вы можаце сказаць пра ўжыванне асабовага займенніка ВЫ ў тэкстах дакументаў?

  3. Якія назіраюцца памылкі пры выкарыстанні займеннікаў?

  4. Прывядзіце прыклады, калі ўжыванне займенніка з’яўляецца абавязковым.

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.,1999.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн, 2006.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  4. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.-М., 1998.

  5. Русецкий В.Ф. Культура речи учителя. Практикум.- Мн., 1999.

Маю некалькі ў мове

нагрузак патрэбных:

Замяняю назоўнік,

прыметнік,

лічэбнік.

Заданне 1. Патлумачце наступныя фразы.

“Ты” збліжае людзей, “Вы” іх аддаляе адзін ад другога, трымае на пэўнай адлегласці. У той жа час “ты” можа выражаць бестактнасць і грубасць, а “Вы” – уважлівасць і ветлівасць /Б.Галавін/.

Які з пазначаных займеннікаў выкарыстоўваецца ў афіцыйна-дзелавым стылі? Якая мэта яго выкарыстання?

Заданне 2. Прачытайце тэкст, зрабіце выснову.

1. Неасабовы характар тэкстаў афіцыйна-справавога стылю выклікае рэдкае ўжыванне асабовых займеннікаў (загадваю, просім у пэўна-асабовых сказах без займеннікаў).

У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў — мною выканана. Рэдка выкарыстоўваецца займеннік ён . Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Ён зараз прачытае нам лекцыю ... — Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю . . Займеннік вы заўсёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі : Як Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі.

Пры выкарыстанні займеннікаў 3-яй асобы (ён, яно, яна, яны) павінна быць дакладна вызначана, заменнікамі якога назоўніка яны з'яўляюцца, у адваротным выпадку ўзнікае незразумеласць: Інжынер папрасіў сакратара выправіць яго тэкст. Узнікае пытанне: «Чый тэкст: сакратара ці інжынера?» Сказ можна адрэдагаваць наступным чынам: 3 просьбай выправіць свой тэкст інжынер звярнуўся да сакратара.

Асабовыя займеннікі непажадана выкарыстоўваць замест зборных назоўнікаў, якія маюць адзіночны лік, але ўказваюць на множнасць прадметаў (асоб): Перадавікамі часта становіцца моладзь, бо яны не абыякавыя да лёсу аб'яднання людзі. Назоўнік моладзь можна замяніць толькі займеннікам яна, а не яны. Лепш выкарыстаць у сказе канкрэтны назоўнік: Перадавікамі часта становяцца маладыя людзі, бо яны неабыякавыя да лёсу аб'яднання.

2. Зваротны займеннік сябе мае гэту форму ў Р. і П. склонах, а форму сабе — у Д. і М. склонах. Няўважлівасць у вызначэнні склону выклікае памылкі: Каманда КВЗ дазваляла сябе такія жарты... (праўка сабе).

Адначасова памылкі, ахарактарызаваныя ў п. 1, могуць узнікаць і пры ўжыванні зваротнага займенніка: Старшыня калгаса прапанаваў шафёру пад'ехаць да сябе (да каго: старшыні або шафёра?). Сказ можа выглядаць наступным чынам: Старшыня калгаса прапанаваў шафёру пад'ехаць да праўлення.

  1. Пры ўжыванні прыналежных займеннікаў могуць парушацца склонавыя формы; мой, твой, свой у Р. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -го, у Д. — -му: майго, твайго, свайго; майму, твайму, свайму.

  2. Калі ўказальны займеннік гэты можна суаднесці з некалькімі назоўнікамі папярэдняга выказвання, то ўзнікае незразумеласць: Некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва і паехаць на фестываль. Аб гэтым нельга маўчаць. Выпраўлены варыянт: Нельга маўчаць аб тым, што некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва і паехаць на фестываль.

  3. Азначальныя займеннікі сам і самы адрозніваюцца склонавымі формамі: сам мае націск на канчатку, самы — на аснове: самога, самому, але самым, самаму. Не дапускаецца выкарыстоўваць памылковыя формы самаг'о, самам'у; параўн.: самога сябе, самому сабе, аб самім сабе.

Азначальныя займеннікі ўсякі, кожны і любы — сінанімічныя паводле значэння, але маюць сэнсавыя адценні. Усякі выступае з больш агульным значэннем любы з многіх або розны, разнастайны: Бібліятэка абслугоўвае ўсякіх наведвальнікаў ( г. зн. разнастайных). Кожны выражае значэнне раздзельнасці, абазначае любы з многіх паасобку: Бібліятэка абслугоўвае кожнага наведвальніка. Любы выдзяляе аднародныя прадметы з ліку іншых: Бібліятэка абслугоўвае любых наведвальнікаў.

  1. Адмоўныя займеннікі некага, нечага не характэрныя для беларускай мовы, яны замяняюцца спалучэннямі няма каго, няма чаго: Аб гэтым нечага (праўка: няма чаго) гаварыць; Больш чакаць некага (праўка: няма каго). Нельга пакідаць без увагі і такія памылкі: Дыхаць было няма чым; праўка: Не было чым дыхаць.

Не дапускаецца змешваць спалучэнні нехто іншы, як і не што іншае, як са спалучэннямі ніхто іншы не і нішто іншае не. Першыя два ўжываюцца ў сцвярджальных сказах, дзе часціца не стаіць толькі перад займеннікам, трэцяе і чацвёртае спалучэнні — у адмоўных сказах: Не з кім іншым, як з В. С. Мурашкам, мы правялі якасны рамонт зернясклада; Нічым іншым, акрамя камп 'ютарных гульняў, ён не цікавіцца. Патрабуецца праўка наступнага сказа: Мы лічым гэты план нічым іншым, як спробай фірмы «Колас» уцягнуць нас у працяглыя судовыя працэсы; праўка: не чым іншым.

Заданне 3. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А, Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр. 1-3 /с. 135-138/.

Заданне 4. Запішыце сказы, раскрыйце дужкі і выберыце патрэбную форму займенніка. У якіх канструкцыях дапушчальна выкарыстанне абодвух прыналежных займеннікаў?

1. Аспірант папрасіў навуковага кіраўніка прачытаць (свой, яго) даклад. 2. Пушкін быў сасланы ў (свой, яго) маёнтак. 3. Згодна (свайму, яго) запавету, ён быў пахаваны на сялянскіх могілках. 4. Я адзячыў ёй за адпраўку (сваёй, яе) кнігі. 5. У аснове трагічнай катастрофы ў Быкава заўсёды ляжыць “замкнёнасць” героя ў (сваім, яго) ўласным свеце. 6. Ён не ўпрыгожвае (свайго, яго) жыцця. 7. Я быў так далёка ад (сваіх, маіх) сяброў. 8. Ён быў так далёка ад (сваіх, яго) сяброў. 9. Ты адказваеш за (твае, свае) словы? 10. Я хачу прадставіць Вас (маёй, сваёй) жонцы. 11. Яна чуе за сцяной голас настаўніка (свайго, яго) сына. 12. Ён заўважыў, як нейкі чалавек згубіў (свой, яго) кашалёк. 13. У яго (свой, яго) шлях.

Заданне 5. Растлумачце памылкі ў выкарыстанні асабовых займеннікаў. Выпраўце сказы.

1. Немалаважнае пытанне, ад правільнасці вырашэння якога залежыць поспех працы семінара,- гэта яго склад удзельнікаў. 2. Калі за ўвесь перыяд практыкі аплата не праводзілася, яна не можа ўлічвацца фінансавымі аддзеламі. 3. У чыстых парах накопліваюцца запасы вільгаці, пажыўных рэчываў. Пры правільнай іх апрацоўцы можна за адно лета знішчыць шматгадовае пустазелле. 4. Калі кардыяцыйна-вылічальны цэнтр – мозг пункта кіравання палёту спадарожніка, то апаратныя ў яго – гэта яго нярвовая сістэма. 5. Працаўнікі заводакіравання, аддзелаў забеспячэння і збыту, ім не раз прыходзілася выслухоўваць абвінавачванні ў іх неаператыўнасці. 6. На выставе пабываюць педагогі, пісьменнікі, працаўнікі бібліятэк. Яны, безумоўна, выкажуць крытычныя заўвагі, дадуць парады, падзеляцца сваім вопытам. 7. Будынак новага цэха акружаны кветнікамі. Каля яго размешчаны дэкаратыўныя кусты і фруктовыя дрэвы.

Заданне 6. Адзначце выпадкі няправільнага або стылістычна не апраўданага выкарыстання прыналежных займеннікаў; растлумачце памылкі. Выпраўце сказы.

1. У сваёй справаздачы тэхнолаг завода гаворыць пра лепшых нашых рацыяналізатараў. 2. Праца прафсаюзнага камітэта завода і яго барацьба за паляпшэнне стылю працы прыносіць ужо свае плады. 3. Працаўнікі брыгады Захарава папрасілі рэдакцыю паведаміць пра свае цяжкасці. 4. Прыгажосць асенняй тайгі, сінеча акіяна, мяккія контуры сопак – уся далёкаўсходняя прырода кліча турыста на свае прасторы. 5. Кіраўніка адміністрацыі вобласці мы засталі ў сваім кабінеце. 6. На касмічных караблях чалавек мае магчымасць перамяшчацца на яго погляд. 7. На рахунку кантралёраў шмат добрых спраў. З іх дапамогай палепшылася якасць сілікатнай цэглы. 8. Зараз даяркі атрымліваюць па 2320кг малака ад кожнай каровы сваёй групы, яны ўпэўнены, што іх магчымасці не вычарпаны. 9. Наладчыка мы засталі на сваім месцы. 10. Студэнты-завочнікі вярнуліся да сябе і прыедуць толькі на вясеннюю сесію. 11. Чалавек, які папраўляецца, адчувае сябе добра, гатуецца да выпіскі. 12. Паведамляем нашу спецыфікацыю на выдзелены дрот і цвікі.

Заданне 7. Адзначце выпадкі няправільнага выкарыстання азначальных, указальных і неазначальных займеннікаў; растлумачце памылкі. Выпраўце сказы.

1. Аб прастоях не раз гаварылася на вытворчых нарадах. Прыйшоў час нарэшце пакончыць з гэтым. 2. Не аднойчы за змену майстар абыдзе сваіх вучняў. Любому пакажа, як лепш размясціць інструмент. 3. На нараду прыйшлі ўсе, і кожны мае свае пытанні. 4. На нарадах пачалі разбіраць любое асобнае парушэнне працоўнай дысцыпліны. 5. Асобныя працаўнікі саўгаса былі прэміраваны пуцёўкамі ў пансіянаты. 6. Многія прадпрыемствы накапілі багаты вопыт, маюць сапраўдных віртуозаў працы. Але не гэта стала справай міністэрства. 7. У адказ на наш запыт чыгуначнікі заявілі, што такія грузы на перапрацоўку не паступалі. 8. Зменьваецца надвор’е. У іншыя хвіліны для лётчыкаў складваецца асабліва напружанае становішча. Але гэта хутка перадольваецца дзякуючы зладжанай працы лётчыкаў і наземных службаў. 9. Супрацоўнікі не выкарыстоўвалі нададзеных ім праў і праходзілі міма невыпраўленых недахопаў, ніяк не рэагуючы на гэта. 10. Асобныя грузы залежваюцца на складах. 11. Спаборніцтва адбудзецца пры ўсялякім надвор’і. 12. У лыжным кросе можа прымаць удзел кожны працаўнік завода. 13. Дадаюцца да гэтага наступныя дакументы... 14. Да гэтага загада мелі дачыненне не толькі Міхайлаў і Трубнікаў. 15. Па многіх дэталях можна было судзіць аб гэтым, што гэты закон абявязковы для ўсіх: і салдатаў, і камандзіраў.

Заданне 8. Вызначце двухсэнсоўнасць або недакладнасць у сказах. Выпраўце іх.

1. Шмат слаўных спраў наперадзе ў моладзі. Яны – будаўнікі новага грамадства. 2. Каці прапанавалі працаваць на новай машыне, хоць яна нядаўна скончыла школу. 3. За полем адразу пачынаўся луг. Над ім лётала мноства птушак. 4. У кожнага вучня свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падысці. 5. У пакоi, каля печкi, стаяла дзяýчына, яна была горача напалена. (Бедная дзяýчына!). 6. Бацька памёр, калi яму было дзевяць гадоý. 7. Народ не ведае, супраць каго неабходна змагацца. Яны не ведаюць, хто iх галоýны вораг. 8. Страшачыся маланкi, старая схавала галаву пад падушку i трымала яе там, пакуль яна не сцiхла. 9. Моладзь засталася задаволенаю канцэртам, яны прасiлi часцей наладжваць такiя сустрэчы з артыстамi. 10. За дарогаю на вяршыне халма – хвойны лес, а на яго схiлах раскiнулiся лугi. 11. Хлопчык даý сабаку тушанага мяса, i ён за некалькi секунд з’еý яго. (Якi жаль!). 12. Гэту селедзь дала мне прадаýшчыца Люба, у сувязi з гарачынёй яна ýжо прыпахла.

Заданне 9. Выканайце па падручніку Лепешава Л.І. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр. 103- 108 /с. 40-43/.

Заданне 10. /самастойная праца/. Знайдзiце i выпраýце сказы, у якiх займеннiкавыя спалучэннi ýжыты няправiльна.

  1. Вестка тут жа даляцела да вобласцi, парадавала i тых, хто сапраýды кiраваý уборкай, i тых, хто думаý, што не што iншае, як яго праца ý канторы, памагла камбайнерам у «Дабрынскiм».

  2. Мы будзем шчаслiвыя, што Андрэй Вiтальевiч, а не хто-небудзь iншы, узначалiць iнстытут.

  3. А вось i вылечыý. I нi чым iншым, як паравозам.

  4. Як жа, не хто iншы, а яе дачка, адзiная з дзяýчат усяго прыходу, была ýдастоена такой павагi.

  5. Я даýно заýважыý яго работу, якая пахла нiчым iншым, як дыверсiяй.

  6. Гэта ж нi хто iншы, як гэты самы Сiдаровiч арганiзаваý паляванне на дзiкоý у заказнiку.

  7. Распытайце людзей з навакольных вёсак, i вам раскажуць, што Якiм Сарока – нiхто iншы, як вандроýны настаýнiк Мечыслаý Багдановiч з хутара Верацейкi.

  8. Ён лiчыý, што дэмаскаванне атрада было б нi чым iншым, як незразумелым самагубствам.

Заданне 11 /хатняе/. Складзіце тэкст дакладной і тлумачальнай запісак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]