Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні:

1. Раскажыце пра ўтварэнне і выкарыстанне беларускіх і рускіх форм вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання прыметнікаў.

2.Што Вы можаце сказаць пра стылістычнае выкарыстанне ступеней параўнання прыметнікаў у афіцыйна-дзелавым стылі?

3. Якія формы прыметнікаў( поўныя ці кароткія) вы будзеце ўжываць у афіцыйным тэксце?

4. Якія назіраюцца памылкі пры ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў?

Літаратура:

І. Бордович А.М.,Гируцкий А.А.,Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.-Мн.,1999.

2. Лепешаў І.Я.Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

3.Наркевіч А.I. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.-Мн.,1992.

4. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн, 2006.

Заданне 1. Прачытайце тэкст, зрабіце выснову.

Прыметнік як часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета, шырока прадстаўлены ў афіцыйна-справавым стылі. З трох разрадаў (якасныя, адносныя і прыналежныя) часцей ужываюцца якасныя і адносныя. Прыметнікі ў АДС выкарыстоўваюцца пераважна як тэрмінаэлементы ў тэрміналагічных словазлучэннях: калектыўная дамова, вядучы спецыяліст.

Прыметнік у функцыі азначэння заўсёды выкарыстоўваецца ў поўнай форме: Пры здачы сельгаспрадукцыі грамадзяніну, які пастаянна пражывае ў сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь, прадстаўленне даведак мясцовых Саветаў не патрабуецца, а ў функцыі выказніка часам можа сустракацца і кароткая форма: Мы гатовы Вам дапамагчы.

Асаблівасці ступеняў параўнання прыметнікаў

Якасныя прыметнікі могуць мець вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання, якія паказваюць на праяўленне прыметы ў большай ці ў меншай ступені. Ступені параўнання могуць быць простымі і састаўнымі.

Вышэйшая ступень параўнання (простая форма) мае суфіксы -ейш-, -эйш- і канчаткі прыметнікаў: святлейшы, прыгажэйшы. Чатыры прыметнікі ўтвараюць гэту форму ад іншай асновы: вялікі — большы, малы — меншы, добры — лепшы, дрэнны — горшы. Састаўная форма ўтвараецца далучэннем слоў больш (менш) да прыметніка: больш светлы, менш якасны. Пры наяўнасці аб'екта параўнання выкарыстоўваецца прыназоўнік за (з В. скл.), часам злучнікі як, чым: Магазін большы за ЦУМ; Тавары больш якасныя, чым у фірме «Страла».

Памылкі пры ўжыванні вышэйшай ступені параўнання выкліканы адсутнасцю правільнага суфікса, канчаткаў і прыназоўніка (злучніка): Сярэдняя заработная плата на дзяржаўных прадпрыемствах нават крыху вышэй, чым у нас; праўка: вышэйшая; Вышыня перакладзіны варот аказалася на 12 см ніжэй нормы; праўка: ніжэйшая за норму. Акрамя таго, могуць змешвацца простая і састаўная формы: Гэта дазволіла на аснове месцанараджэння наладзіць выпуск больш чысцейшай пітной вады; праўка: больш чыстай.

Найвышэйшая ступень параўнання (простая форма) мае прыстаўку най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені: найгусцейшы, наймацнейшы. Састаўная форма ўтвараецца далучэннем слоў самы, найбольш (найменш) да прыметніка: самы дзейсны метад, найбольш складаная праблема.

Памылкі пры ўжыванні найвышэйшай ступені заключаюцца ў адсутнасці прыстаўкі най-: Студэнцкія (будаўнічыя атрады інстытута працавалі на важнейшых аб'ектах Магілёўскай вобласці; праўка: найважнейшых. Вялікае значэнне пры рэдагаванні мае кантэкст: Мы выпускаем цяпер якаснейшую прадукцыю; трэба даведацца, выпраўляць больш якасную, чым раней або самую якасную.

Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання звычайна экспрэсіўныя, таму яны павінны замяняцца састаўнымі формамі, да якіх могуць далучацца выразы адзін з (адна з...): Не надта добра рэалізуе прадукцыю найважнейшы падаткаплацельшчык раёна; праўка: самы важны; Гэта — найскладанейшая задача; праўка: адна з самых складаных.

Некаторыя варыянты простых формаў ступеняў параўнання адрозніваюцца па значэнні: найвялікшы — выдатны; геніяльны, таленавіты, найбольшы выкарыстоўваецца ў іншых значэннях; малодшы, старшы з'яўляюцца часткамі ў назвах пасад і званняў (ма-лодшы сяржант, старшы эканаміст) і ў яшчэ некаторых выпадках (малодшыя класы, малодшая сястра, але: старэйшы брат); пры ўказанні на ўзрост выкарыстоўваюцца формы маладзейшы, старэйшы.

Варыянты слоў болей, меней, найболей, найменей (замест больш, менш, найбольш, найменш), якія далучаюцца да састаўных формаў ступеняў параўнання, не выкарыстоўваюцца ў афіцыйна-справавым стылі. Асобна словы больш, менш, лепш, горш, ніжэй, вышэй і да іх пад. з'яўляюцца формамі вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў, пры выкарыстанні якіх захоўваюцца за, чым, як: больш за 25%; менш за вызначаную норму; вышэй за нуль; працавалі горш, чым летась. Няправільна: больш тысячы рублёў; праўка: больш за тысячу рублёў.

Заданне 2 Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А, Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр. 1-5 /с. 122-124/.

Заданне 3. Выканайце па падручніку Лепешава Л.І. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр. 95- 96 /с. 37-38/.

Заданне 4. Утварыце ўстойлівыя словазлучэнні, што будуць мець афарбоўку афіцыйна-дзелавога стылю. Дадайце да назоўнікаў неабходныя прыметнікі.

Тэрмін, асоба, дзеці, адказнасць, дзеянне, абарона, паўнамоцтва, абставіны, злачынства, пакаранне, органы, парадак, разгляд, дапамога, скарга.

Заданне 5. Выберыце адну з прыведзеных у дужках форм ступеней параўнання прыметнікаў. Абгрунтуйце свой выбар.

1) Новая мадэль грузавіка аснашчана (больш магутным, магутнейшым) рухавіком. 2) У артыкуле прыведзены (самыя цікавыя, найцікавейшыя) факты з творчай біяграфіі вучонага. 3) Члены атрада доўга спрачаліся аб тым, хто працаваў на ўборцы (старанней, больш старанна). 4) Чым (слабейшы, больш cлабы) арганізм, тым лягчэй ён паддаецца захворванням. 5) Полацк – адзін з (старажытнейшых, самых старажытных) гарадоў нашай рэспублікі. 6) У нашай краіне (самы нізкі, найніжэйшы) працэнт дзіцячай смяротнасці. 7) Саша Смірноў прапа­наваў (больш лёгкі, лягчэйшы) спосаб рашэння задачы. 8) У апошні час мы сталі прымяняць (больш прагрэсіўны, прагрэсіўнейшы) метад апрацоўкі дэталяў на высокіх хуткасцях. 9) На сходзе выступіў адзін са (старэйшых, самых старых) супрацоўнікаў газеты. 10) На канферэнцыі абмяркоўвалася адна з (важнейшых, самых важных) праблем сучаснай вытворчасці – тэхнічная эстэтыка. 11) Аб тым, як дасягнуць (вышэйшых, больш высокіх) паказчыкаў у працы, гаварылі ўсе ўдзельнікі нарады.

Заданне 6. Перакладзіце сказы на беларускую мову.

Гепард быстрее льва. Зимний день короче летнего. Железо легче золота. Сосна выше можжевельника. Дыня слаще арбуза. Кислород легче воздуха. Лиса хитрее всех животных. Масло тяжелее воды. Мех теплее шерсти. Шелк тоньше бархата. Океан больше и глубже моря.

Заданне 7. Ці нарматыўнымі з’яўляюцца ўтварэнні накшталт багатны, дужшы, найудалы, найдакладны, дабрэй маці, лепей бацькоў, горш чужых, смялей усіх, вышэйшы брата, даражэйшы золата, дужэйшы ад яго, мацнейшы ў свеце, больш(менш) лягчэйшы, самы найдрабнейшы, самы найшчадрэйшы ў свеце, адзін з старажытнейшых (цікавейшых), шырачэзныя магчымасці і пад.?

Што абазначаюць наступныя формы якасных прыметнікаў? Старшы лейтэнант, малодшы навуковы супрацоўнік.

Ці ўтвараюцца ступені параўнання прыметнікаў ад слоў блакітны, вараны, карычневы, сляпы, глухі, хворы, кволы, кульгавы, босы, голы, нямы, чубаты, вышэйшую ступень простую и складаную формы ад рускіх формаў звонкий, злючий, клетчатый, ловкий, плохой, полосатый, робкий, смелый, скверный, сверхмощный, фиолетовый а таксама ад якасна-адносных прыметнікаў тыпу агністы, сакаўны, ліпкі, шурпаты, перадавы?

Як правільна ўжыць: дужы ці дуж, малы ці мал, вясёлы ці весел, добры ці добр, крэпкі ці крэпак, малады ці молад, белы ці бел, вялікі ці вялік?

Што разумееецца пад сцягнутымі і ўсечанымі формамі прыметнікаў? У якіх стылях мовы трапляюцца формы тыпу малада дзяўчына, родна маці, чырвона хустка, бела рука, маладу дзяўчыну, родну матку; жалезна лапата, драўляна лыжка?

Заданне 8. Якія парушэнні норм, звязаныя з выкарыстаннем форм ступеняў параўнання прыметнікаў, зроблены ў дадзеных прыкладах?

Гэта яшчэ больш горшы варыянт рашэння праблемы. Яна сёння яшчэ больш прыгажэйшая. Гэта самы дабрэйшы чалавек з усіх, каго я ведаю.

Заданне 9. Пазначце міжмоўную суаднесенасць выказванняў. Адзначце фармальныя адрозненні паміж імі.

.

Насця была старэйшая за сястру. Настя на свои годы выглядела старше.

Насця была найстарэйшая ад усіх. Настя была старше сестры.

Насця была найстарэйшая за ўсіх. Настя была старше всех.

Самая старэйшая была Насця. За старшую была здесь Настя.

Насця была тут за старэйшую. Самой старшей была здесь Настя.

Насця выглядала старэй за ўсіх. Настя выглядела старше всех.

На свае гады Насця вылядала куды старэй. Старше всех была Настя.

Заданне 10 /хатняе/. Выканайце па падручніку Жаўняровіча П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.- Пр. 25 /с. 119/.

Практычныя заняткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]