Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Ужыванне зваротных дзеясловаў

Зваротныя дзеясловы маюць постфікс -ся (-цца), які з'яўляецца асноўным сродкам для ўтварэння дзеясловаў залежнага стану: Аб'ект будуецца брыгадай С. В. Сіпача будтрэста №...; Старшым лабарантам правяраецца ўтрыманне шкодных рэчываў...

Пры ўжыванні зваротных дзеясловаў трэба пазбягаць розначытання ў выказванні: Пасля збору клубніцы накіроўваюцца на рынкі. У сказе ўзнікае магчымасць двайнога прачытання: хтосьці іх накіроўвае ці яны самі накіроўваюцца? Выпраўлены сказ можа мець такі выгляд: Пасля збору калгаснікі накіроўваюць клубніцы на рынкі.

Заданне 2. Утварыце ўстойлівыя словазлучэнні, што будуць мець афарбоўку афіцыйна-дзелавога стылю. Дадайце да назоўнікаў дзеясловы.

Загад, кантроль, службовыя аклады, вымова, наказанне, памылка, садзеянне, парадак, выкананне, недаробкі, дысцыпліна, нарада, перабудова, абавязкі, абследванне, меры.

Заданне 3. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А., Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- пр.1,3-7, 12-14 /с. 141-146/.

Заданне 4. Выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр.110-115 /с.43-45/.

Заданне 5. Вызначце стыль инструкцый да практыкаванняў падручніка. Які лад дзеяслова характэрны для ўжытых дзеяслоўных формаў? Ці можна сфармуліраваць інструкцыі ( захоўваючы пры гэтым сэнс і стылёвую афарбоўку), выкарыстоўваючы іншую форму дзеяслова? Дакажыце правільнасць свайго погляду прыкладамі.

Заданне 6. Вызначце час дзеясловаў у дадзеным тэксце. Зрабіце вывад.

Частка артыкула 20 закону «Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю і таварыствах з дадатковай адказнасцю»:

«Праўленне таварыства:

арганізуе выкананне рашэнняў сходу ўдзельнікаў;

у вызначаным статутам таварыства парадку наймае дырэктара;

зацвярджае дагаворы на суму звыш указанай у статуце таварыства;

прыцягвае аўдытараў для праверкі дзсйнасці таварыства».

Заданне 7. Да дзеясловаў падабраць устойлівыя дзеяслоўныя спалучэнні. Ці адрозніваюцца ўтвораныя пары стылістычна? Складзіце з парамі дзеясловаў сказы.

Узор: аглядаць – рабіць агляд.

Варыянт 1. Дапамагаць, запісваць, змагацца, наступаць.

Варыянт 2. Памыляцца, планаваць, раіць, удзельнічаць.

Заданне 8. Знайдзіце сінонімы да слова трэба (патрэбна, неабходна). Складзіце сказы з гэтымі сінонімамі на тэму “ Правілы ўнутранага распарадку навучэнцаў у каледжы”.

Заданне 9. А)Складзіце звязны тэкст дакумента, выкарыстоўваючы наступныя інфінітывы і інфінітыўныя канструкцыі.

Неабходна выканаць, працаваць, вырошчваць, забараняцца, рамантаваць, вызначаць, служыць, разбураць, патрэбна захаваць, павінен змясціць, змяшчаць, вынікаць, павінен упарадкаваць, дакладна вызначыць, разлічваць.

Б)На прыкладзе тэкстаў з дакументаў прасачыце ўжыванне неазначальнай формы дзеяслова ў афіцыйна-дзелавым стылі.

Напрыклад, выразіце якое-небудзь патрабаванне пры дапамозе неазначальнай формы.

Заданне 10. Складзіце тэксты дакументаў па варыянтах, выкарыстоўваючы формы дзеясловаў:

Варыянт 1. – тэкст загада,

Варыянт 2 – тэкст статута,

Варыянт 3 – тэкст інструкцыі.

Заданне 11 /дадатковае/. Складзіце план распарадку дня. Можна выкарыстаць наступны пачатак:”Заўтра мне неабходна: 1.Прыбраць пакой. 2. ...”.

Заданне 12 /дадатковае/. Складзіце памятку-інструкцыю на тэмы: “Як зрабіць кармушку для птушак”, “Як пасадзіць дрэва”, “Як зрабіць гербарый”, “Як даглядаць кветкі”, “Што трэба зрабіць, каб падрыхтаваць даклад”.

Заданне 13 /хатняе/. Знайдзіце ў газетах загалоўкі, у якіх патрабаванне і заклік выражаюцца пры дапамозе неазначальнай формы (напрыклад, “Жыць і помніць”, “Агульную задачу вырашаць разам”, “Закрыць каналы страт”).

Заданне 14 /хатняе/. Выканайце па падручніку Жаўняровіча П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.-Пр. 28, /с. 120/.

Практычныя заняткі

Памылкі, звязаныя з выкарыстаннем дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных формаў

Мэты: фарміраванне ўменняў знаходзіць моўныя сродкі для замены неўласцівых беларускай мове форм дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; вызначэнне асаблівасцей утварэння і ўжывання дзеепрыметных і дзеепрыслоўных форм у беларускай і рускай мовах; азнакамленне са сродкамі, якія выкарыстоўваюцца для замены неўласцівых беларускай мове форм дзеепрыметнікаў; спрыянне выпрацоўцы навыку замяняць неўласцівыя беларускай мове формы дзеепрыметнікаў.

Асноўныя паняцці: абмежаванае выкарыстанне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу у беларускай мове; дзеепрыметны зварот, яго месца ў сказе; дзеепрыслоўны зварот, яго месца ў сказе; сінаніміка дзеепрыметнага і дзеепрыслоўнага словазлучэнняў і даданых сказаў; стылістычнае выкарыстанне дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных формаў у дзелавых тэкстах.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, раздатачны матэрыял, МУ, сшытак, падручнік.

Змест і віды работ: чытанне тэкстаў, аналіз спосабаў перадачы рускіх дзеепрыметнікавых формаў пры перакладзе на беларускую мову, параўнанне іх сэнсавай і стылістычнай адпаведнасці; вуснае паведамленне пра ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове; пераканструяванне складанага сказа з даданай азначальнай часткай у просты з дзеепрыслоўным зваротам; пераклад тэкстау; аналіз форм дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; стылістычная праўка сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]