Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Дзеяслоў. Роля інфінітыва ў тэкстах дакументаў

Мэты: вызначэнне стылёваўтваральнай функцыі некаторых дзеяслоўных форм; навучанне правільна складаць тэксты дакументаў; узбагачэнне мовы навучэнцаў інфінітыўнымі канструкцыямі; развіццё моўнага чуцця навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: дзеяслоў, неазначальная форма дзеяслова, час дзеяслова, неазначальна- асабовае значэнне дзеяслоўных форм.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, раздатачны матэрыял, падручнікі, узоры дакументаў.

Змест і віды работ: каменціраванае пісьмо, параўнальны аналіз дзеяслоўныз форм у беларускай і рускай мовах, пераклад сказаў, назіранне над тэкстамі, тлумачэнне ўжывання некаторых дзеяслоўных форм у сказах і тэкстах, складанне тэкстаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Якія дзеяслоўныя формы характэрны для АДС?

  2. Адзначце ролю інфінітыва ў службовых дакументах.

  3. Раскажыце пра ўжыванне некаторых дзеяслоўных формаў у АДС.

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.

  2. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

  3. Лаўрэль Я.М., Новікава Т.Р., Язерская С.А. Вывучэнне марфалогіі ў школе.- мн., 1991.

  4. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  5. Николаенко Г.И. Изучение деловой документации в школе.- Мн., 1987.

  6. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн, 2006.

Папрасіць і загадаць магу. Пачынайце дзейнічаць

Вызначыць вам час дапамагу. і зноў

А калі з займеннікам стаю, Вам паможа

Дык асобу лёгка пазнаю. сябар дзеяслоў.

Заданне 1 Азнаёмцеся з інфармацыяй.

Сярод дзеяслоўных формаў мноства дзеясловаў-звязак (выконваецца, прад’яўляецца, зацвярджаецца, ажыццяўляецца, праводзіцца) або спалучэнняў з інфінітывам (тэрмінова выканаць, неабходна ажыццяўляць, падрыхтаваць да эксплуатацыі, забяспечыць камплектнасць, аб’явіць падзяку, прызначыць адказным). Для АДС характэрна шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць дэлегацыю, забяспечыць пастаянны кантроль, зацвердзіць палажэнне, прыняць прапанову). Даволі часта пры інфінітывах выкарыстоўваюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад.: Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...; Дадзеныя дзеяслоўныя формы выконваюць прадпісальнае значэнне ў тэксце дакумента. Прадпісальнае значэнне афіцыйных тэкстаў перадаецца таксама дзеясловамі цяперашняга часу:

Праўленне таварыства:

-арганізуе выкананне рашэнняў сходу ўдзельнікаў;

- у вызначаным статутам таварыства перадку наймае дырэктара;

- зацвярджае дагаворы на суму звыш указанай у статуце таварыства.

Словы арганізуе, наймае, зацвярджае абазначаюць не дзеянне, што адбываецца ў момант гутаркі, а сталае дзеянне , якое неабходна выконваць названаму органу.

Некаторыя асаблівасці формаў ладу дзеяслова

У тэкстах АДС нарматыўным з'яўляецца выкарыстанне замест формы загаднага ладу іншых формаў. Напрыклад, у законах, правілах, статутах, палажэннях выкарыстоўваецца форма 3-яй асобы адзіночнага або множнага ліку залежнага стану: Забараняецца заходзіць за засцерагальную лінію; За парушэнне правілаў праезду накладаецца штраф; Асобы, якія парушаюць правілы, прыцягваюцца да матэрыяльнай адказнасці. У загадах і пастановах у якасці загаднага ладу выкарыстоўваецца інфінітыў: Прызначыць адказным за падрыхтоўку да свята нам. дырэктара М. К. Церашчэню; Правесці растлумачальную работу сярод супрацоўнікаў. Дадзеныя формы сведчаць пра неасабовы характар выказвання, калі дзеяслоў у форме 3-яй асобы выкарыстоўваецца ў неазначальна-асабовым значэнні. Таму ў АДС дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме 1,2-й асобы, за выкл. загадаў, заяў, дакладных і тлумачальных запісак, аўтабіяграфій.

У разнастайных інструкцыях (і аб'явах) выкарыстоўваюцца сапраўдныя формы загаднага ладу дзеяслова 2-ой асобы множнага ліку. Яны ўтвараюцца далучэннем часткі -це да формаў адзіночнага ліку, якія маюць пад націскам канчаткі -і, (з некаторымі выключэннямі), а з націскам на аснове ўжываюцца без канчаткаў, напрыклад: уключы — уключыце, зрабі— зрабіце, помні — помніце, выканай — выканайце, эканом — эканомце, будзь — будзьце. Неабходна запомніць, што дзеясловы біць, піць, ліць, віць маюць наступныя формы загаднага ладу: бі — біце, пі — піце, лі — ліце, ві — віце (нельга бійце, лійце або бейце, лейце).

Прыклады: Станьце роўна і прыхіліцеся грудзьмі да экрана ўстаноўкі; Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі; Пераліце кіслату ў большую ёмістасць; Адразу выпіце толькі палову таблеткі; Паслабце павязку і размачыце ў цёплай вадзе; Выберыце найбольш трывалыя расліны.

Некаторыя формы загаднага ладу лічацца размоўнымі: чысцьце (замест чысціце), вынесьце (замест вынесіце), выпішце (замест выпішыце), падойце (замест падаіце).

Форма выкладу ад 1-ай асобы ў загадзе служыць адлюстраваннем прынцыпа адзінаначалля (р.м. единоначалия).

Большасць іншых формаў загаднага ладу з'яўляюцца экспрэсіўнымі або размоўнымі і выходзяць за межы нормаў афіцыйна-справавога стылю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]