Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў

Прыназоўнікі служаць для выражэння падпарадкавальных адносін паміж галоўным і залежным словамі ў словазлучэннях або сказах. Гэта службовая часціна мовы можа ўжывацца з адным або некалькімі склонамі залежнага слова.

Прыназоўнік у ў становішчы перад словам, якое пачынаецца з у, пераходзіць у ва: ва ўсіх, ва ўніверсітэце, ва ўзросце (а л е: у многіх, у Францыі, у В'етнаме).

Прыназоўнік з у становішчы перад словамі, якія пачынаюцца збегам зычных з першай з, с, ж, ш, м, пераходзіць у са: са змены, са сцяны, са жвіру, са школы, са мной (а л е: з многімі).

Прыназоўнік па-за выкарыстоўваецца з Т. склонам залежнага слова: па-за межамі фірмы, па-за вызначанымі правіламі (памылка: па-за межаў фірмы — з Р. склонам). П а р а ў н.: замест рускага канцылярскага выразу вне зависимости ў беларускай мове выкарыстоўваецца слова незалежна (з-за немілагучнасці калькі па-за залежнасцю).

Прыназоўнікі аб і пра сінанімічныя ў многіх выпадках, адрозніваюцца ўжываннем. Прыназоўнік аб пераважае ў тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стылю, пра ўжываецца ва ўсіх стылях. Аднак стандарт афіцыйна-справавога стылю не дапускае варыянтнасці пры афармленні загалоўкаў дакументаў (загад, акт, пісьмо) або парадку дня ў пратаколах, дзе выкарыстоўваецца толькі прыназоўнік аб: Аб зацвярджэнні каштарыса; Аб праверцы расходавання фінансавых сродкаў; Аб працягу рамонту станцыі. У саміх тэкстах таксама пераважае прыназоўнік аб, які можа замяняцца на пра ў выпадку немілагучнасці: аб абароце наркотыкаў — пра абарот наркотыкаў, аб абавязках — пра абавязкі; а л е ў назве: Закон «Аб абароне».

Канструкцыі з прыназоўнікам па

Словазлучэнні з прыназоўнікам па вельмі пашыраны ў тэкстах АДС. Можна нават сказаць, што такія словазлучэнні з'яўляюцца прыкметай службовай дакументацыі, якая перанасычана імі часам звыш меры.

Галоўнае патрабаванне, якое прад'яўляецца да такіх словазлучэнняў, — выбар М. склону залежных слоў (па кім?, па чым?). Гэты моўны закон дзейнічае заўсёды, калі залежныя словы маюць жаночы род адзіночнага ліку або множны лік: чэмпіянат па мастацкай гімнастыцы, камітэт па справах моладзі, працаваць па новых правілах; няправільнасці павінны рэдагавацца: Аплата паслуг магчыма таксама па страхавым полісам (праўка: па страхавых полісах).

Калі ж залежныя словы маюць мужчынскі або ніякі род адзіночнага ліку, то ўзнікаюць цяжкасці пры рэдагаванні. Яны заключаюцца ў тым, што канструкцыі з прыназоўнікам па выражаюць разнастайныя адносіны, якія могуць змяніцца пасля праўкі. Аднак канструкцыі з М. склонам пасля прыназоўніка па ў апошні час сталі звычайнай з'явай і не ўспрымаюцца штучнымі: спаборніцтвы па конным спорце, чэмпіянат па футболе, камісія па жыллёвым будаўніцтве, па вялікім рахунку, пераслаць па факсе і інш.

У той жа час, выправіўшы па закону на па законе, можна змяніць сэнс словазлучэння. Каб захаваць гэты сэнс, выкарыстоўваюцца сінанімічныя замены прыназоўніка па на іншыя прыназоўнікі і канструкцыі. Сярод найбольш ужывальных замен можна прапанаваць наступныя:

  1. Беспрыназоўнікавае словазлучэнне з Р. склонам: працэс па вываду шкодных рэчываў (праўка: працэс вываду), праект па стварэнню новых рабочых месцаў (праўка: праект стварэння).

  2. Для + Р. склон, з мэтай + Р. склон: работа па развіццю прадпрымальніцтва (праўка: для развіцця, з мэтай развіцця), прапановы па паляпшэнню сітуацыі (праўка: для паляпшэння ).

  3. Паводле + Р. склон; згодна з, у адпаведнасці з + Т. склон: паступіць па закону (праўка: згодна з законам), па выразу дырэктара (праўка: паводле выразу).

  1. На + М. склон, на + В. склон: зарплата па заводу (праўка: на заводзе), вырабіць па заказу (праўка: на заказ), паслаць па адрасу (праўка: на адрас), па меркаванню спецыялістаў (праўка: на думку, па меркаванні).

  2. Да, адносна, наконт + Р. склон: заўвагі па праекту (праўка: да праекта), рашэнне па будаўніцтву (праўка: адносна будаўніцтва).

  3. У + М. склон: патрэбнасць па аснашчэнню (праўка: у аснашчэнні), дапамога па правядзенню канферэнцыі (праўка: у правядзенні).

  4. 3 + Р. або В. склон: рускі па паходжанню (праўка: з паходжання); па прычыне можна паралельна выкарыстоўваць з прычыны.

8) Канструкцыя па ўзгадненню павінна замяняцца пасля ўзгаднення.

Заданне 1. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А., Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- пр.1,2 /с. 163-164/, пр. 1,2 /с.166-167/.

Заданне 2. Перакладзіце на рускую мову. Знайдзіце адрозненні ва ўжыванні прыназоўнікаў у рускай і беларускай мовах.

Зайсці ў кватэру, адпачываць каля мора, быць у гасцях, быць у суседа, радасць у позірку, госць з Украіны, ехаць з Беларусі, выклік з інстытута, размаўляць са мною, выйсці са школы, чакаць да зімы, ехаць да маці, падыйсці да ганку, дакрануцца да галавы.

Заданне 3. Параўнайце сказы з твораў В.Быкава з рускімі эквівалентамі ў перакладзе аўтара. Зрабіце вывад пра ўжыванне прыназоўнікаў о, про ў рускай і пра, аб ў беларускай мовах.

Раней пра іншае думаў — Раньше о другом думал; Ніхто не мог ведаць пра яго намеры — Никто не мог знать о его намерениях; Ад напамінку пра ваду я глытаю слюну, але і слюны ўжо няма — При напоминании о воде я глотаю слюну, но и слюны уже нет; Не хочацца думаць пра што благое — Не хочется думать о скверном.

Заданне 4. Дайце рускі пераклад.

Здзекуецца са свайго брата; дзівіцца з яго спрыту; не дазваляю здзеквацца з мяне; рагатаў з гэтай формы; смяяліся з яго.

Забываемся на самае святое; забыліся на сваю маладосць; давай забудзем на ўсё; многія забыліся на спорт; радавалася на дачку; трывожылася за маці; забываеце на вёску.

Паставіцца да яе паводзін; ведаць пра гэта; дзякаваць Люсі; пабачыць сына; даведацца пра ўчынак; шчыра падзякаваць настаўніку.

Заданне 5. Складзіце пары міжмоўных эквівалентаў з наступных рускіх і беларускіх словазлучэнняў.

Ісці па полі, бегчы сцежкай, праехаць уздоўж берага, працаваць поплеч з братам, стаяць пры печы, рабіць поруч з Максімам, стаяць паблізу Турава, прабірацца скрозь грамаду, крочыць паралельна сцежцы, ступаць побач з возам, ваяваць пад Барысавам, ісці ўсцяж лесу.

Идти вдоль леса, идти по полю, воевать под Борисовом, пробираться сквозь толпу, шагать параллельно тропинке, стоять возле печи, работать рядом с Максимом, проехать вдоль берега, работать плечом к плечу с братом, бежать по тропинке, стоять под Туровом (вблизи Турова), шагать рядом с телегой.

Заданне 6. Падбярыце да беларускіх злучнікаў найбольш дакладныя эквіваленты ў рускай мове. Складзіце з імі сказы.

Нібы, бы, як, не раўнуючы як, нападобе як, быццам, як быццам, як бы, нібыта.

Заданне 7. Перакладзіце на рускую мову. Ці заўсёды дарэчнае ў рускай мове злучальнае слова что? Падбярыце больш дарэчны яго варыянт.

Адзін палец у мяне здаровы. Той, што кладзецца на курок - Кожны яго крок — крок па сэрцы той, што глядзела на яго. Ён рваўся, але тыя, што так крыўдна прыніжалі яго, моцна нацягвалі вяроўкі - Чаму ж маўчу, не кажу, не пішу тым, што жывуць, пра сваё захапленне? Не той аграном, што бясконца піша . Міканор назначыў тых, што падышлі цяпер, раскідаць горкі. Што ж тады гаварыць аб тых, што сваім капрызам разбураюць шчасце?

Заданне 8. Параўнайце арыгінальныя і перакладныя канструкцыі, зрабіце вывад пра асаблівасці выкарыстання злучальнага слова дзе (где) ў беларускай і рускай мовах. Звярніце ўвагу на значэнне апорнага слова ў галоўнай частцы.

Нядрэнна было ў Загорскіх, у Вежы, у Раўбіча, яшчэ ў трох-чатырох гаспадароў, дзе зямля не была спустошаная— У Загорских, Вежи и Раубича, еще трех-четырех помещиков, у которых имелись запасы, было еше не так плохо. Ён памятаў, як свісталі пугі на выпасе чыстакроўных коней, дзе ён бегаў стрыгунком— Он помнил, как щелкали кнуты на выпасе чистокровных лошадей, где он бегал стригунком - Узяў у гаспадара, дзе кватараваў, ягоны веласіпед, «ровар» па-тутэйшаму, і рвануў во па гэтай шашы — Взял у хозянна, у которого квартировал, его велосипед... Дураслівае пытанне гэта абазвалася смешкамі, асабліва сярод моладзі, дзе Зайчык-штукар быў у не абы-якой пашане—Дурашливый вопрос этот вызвал смешок, особенно среди молодежи, у которой Зайчик-штукарь был не абы в каком почете.

Заданне 9. Вызначце стыль тэксту. Назавіце яго асноўныя стылёвыя прыметы. Устаўце ў тэкст злучнікі і, або, аднак, не толькі ... але і, паколькі, дзякуючы таму што. Параўнайце тэкст са злучнікамі і без іх. Якую ролю выконваюць у тэксце злучнікі? Вызначце значэнне слова бурштын і падбярыце да яго сінонім.

У бурштыне спецыялісты разгледзелі звыш двухсот колераў і адценняў. Пры розных адценнях амаль у кожным кавалачку ўтойваецца чысты залацісты колер. Нездарма гэты мінерал здаўна называлі сонечным каменем. ... часам сустракаецца ... ярка-ружовы бурштын, ... ружова-жоўты, ... цёмна-чырвоны, і нават зрэдку сіні ... зялёны.

Бурштын цэніцца ... за разнастайнасць адценняў,... за празрыстасць, чысціню і розную ступень святлопранікальнасці. ... кавалачкі бурштыну звычайна няправільнай формы, промні святла праламляюцца па-рознаму. ... у бурштыне прысутнічаюць прымесі, у ім ствараюцца нечаканыя светлавыя эфекты. (Звязда)

Заданне10 /хатняе/. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А., Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- пр.2 /с. 167/.

Практычныя заняткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]