Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРФАЛОГІЯ.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
166.91 Кб
Скачать

Марфалогія Прадмет і задачы марфалогіі

Тэрмін марфалогія (грэч. тогрhё — форма, 1оgos — вучэнне) літаральна абазначае 'навука аб форме (ці формах)'.

Марфалогія вывучае слова ў сістэме яго форм словазмянення, г.зн. яе цікавіць, па якіх правілах змяняюцца словы, чым адрозніваюцца паміж сабой словаформы адной лексемы.

Наша маўленне — не проста сума ўжытых слоў. Яно пабудавана па пэўных правілах. Навуку, якая вывучае правілы пабудовы маўлення, называюць граматыкай. Марфалогія і ёсць адна з дзвюх састаўных частак граматыкі. Другая частка граматыкі — сінтаксіс. Яго цікавяць словазлучэнні і сказы, спосабы і сродкі іх сувязі, адносіны паміж імі і г. д., інакш кажучы, ён адказвае на пытанне, як атрымліваецца са слоў урэшце рэшт звязнае, лагічнае выказванне. У адпаведнасці з гэтым граматычныя правілы падзяляюцца на дзве групы: 1) правілы, што адносяцца да слова, ці «граматыка слова», і 2) правілы, якія датычацца сказа, ці «граматыка сказа».

Такім чынам, марфалогія – раздзел граматыкі, які вывучае часціны мовы і ўласцівыя ім граматычныя формы, значэнні і катэгорыі.

«Граматыка слова» ў самым агульным выглядзе — гэта правілы ўваходжання слоў у звязнае маўленне. Правілы гэтыя шматлікія і разнастайныя, але не такія, каб у кожнага слова былі свае, адметныя: у мове ёсць больш-менш вялікія групы слоў з аднолькавымі граматычнымі ўласцівасцямі. Асноўны аб’ект марфалогіі – слова. Задача марфалогіі — выявіць гэтыя прыметы і ўпарадкаваць, класіфікаваць паводле іх словы ў пэўныя групы. Самымі вялікімі грамытычнымі групамі слоў, якія вывучае марфалогія, з'яўляюцца часціны мовы. Таму прадметам марфалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны з'яўляецца вучэнне аб часцінах мовы.

Сістэма часцін мовы ў беларускай мове

Часціны мовы – групы слоў, якія аб’ядноўвае агульнасць лексічнага значэння, аднолькавыя граматычныя формы і пэўныя сінтаксічныя ўласцівасці.

Традыцыйна граматыка беларускай мовы вылучае 10 часцін мовы: 6 паўназначных, ці самастойных (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе); 3 службовыя (прыназоўнік, злучнік, часціцы) і выклічнік.

У сістэме мовы словы аб'ядноўваюцца ў класы згодна з уласнымі марфалагічнымі рысамі (характарам словазмянення, сістэмай граматычных формаў), а таксама з тымі функцыямі, якія яны выконваюць на сінтаксічным узноўні як часткі сказа.

Часціны мовы адрозніваюцца і асаблівасцямі словаўтварэння: у адных класах (напрыклад, назоўніках) пераважае суфіксацыя, у другіх (напрыклад, дзеясловах) — прэфіксацыя і г. д., а таксама здольнасцю спалучацца з іншымі словамі. Напрыклад, прыметнікі не спалучаюцца з дзеясловамі, прыназоўнікі — з прыслоўямі. Кожны назоўнік здольны падпарадкаваць сабе прыметнік ці дзеяслоў; дзеяслоў можа падпарадкоўвацца назоўніку, але і сам можа падпарадкаваць назоўнік ці прыслоўе і г. д.

3 улікам усіх гэтых прымет часціны мовы вызначаюць як класы слоў, якія маюць агульныя: 1) граматычнае значэнне: здольнасць абазначаць а) прадмет (назоўнік), б) прымету прадмета (прыметнік), в) прымету дзеяння, ці іншай прыметы (прыслоўе), г) дзеянне, працэс (дзеяслоў), д) лік, колькасць (лічэбнік), е) нічога не абазначаць, а ўказваць на прадмет, прымету, колькасць (займеннік); 2) словазмяненне (імёны скланяюцца, дзеясловы спрагаюцца і г. д.); 3) сінтаксічныя функцыі (назоўнік — пераважна дзейнік, дапаўненне; прыметнік — азначэнне, выказнік; дзеяслоў — выказнік і інш.); 4) сінтаксічная сувязь (дзеяслоў у асноўным кіруе назоўнікам, назоўнік дапасоўвае прыметнікі, прыслоўе прымыкае да дзеяслова, прыметніка); 5) словаўтваральныя сродкі: напрыклад, суфіксы -чык, -нік— назоўнікавыя (лёт-чык, будаў-нік), суфіксы -а-, -ы-дзеяслоўныя (лёт-а-ць, убач-ы-ць).

Апорны канспект

Часціны мовы

Прямая соединительная линия 22 Прямая соединительная линия 23 Прямая соединительная линия 24

САМАСТОЙНЫЯ (ПАЎНАЗНАЧНЫЯ)

назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, словы катэгорыі стану

СЛУЖБОВЫЯ (НЕПАЎНАЗНАЧНЫЯ)

прыназоўнік, злучнік, часціца, мадальныя словы

ВЫКЛІЧНІК

Прямая соединительная линия 16

  1. з’яўляюцца самастойнымі назвамі прадметаў, дзеянняў, прымет, колькасці або ўказываюць на іх;

  2. могуць быць членамі сказа

  1. служаць для сувязі паміж словамі або часткамі сказа (прыназоўнік, злучнік), надаюць розныя дадатковыя адценні сказу і яго часткам(часціца);

  2. не бываюць членамі сказа

1)выражае розныя пачуцці, пабуджэнне, але не называе іх;

2) не бывае членам сказа, не мае сінт. сувязі з інш.словамі

Прямая соединительная линия 11 Прямая соединительная линия 12

НЯЗМЕННЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

НЯЗМЕННАЯ ЧАСЦІНА МОВЫ

ЗМЕННЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, лічэбнік, займеннік

НЯЗМЕННЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

прыслоўе, словы катэгорыі стану, дзеепрыслоўе (форма дзеяслова)

Прямая соединительная линия 3 Прямая соединительная линия 4

СКЛАНЯЮЦЦА

назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік

дзеепрыметнік (форма дзеяслова)

СПРАГАЮЦЦА

дзеяслоў

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]