Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРФАЛОГІЯ.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
166.91 Кб
Скачать

Лік назоўнікаў

Лік назоўнікаў — словазмяняльная катэгорыя. У аснове яе колькасныя адносіны прадметаў. Яна выражае супрацьпастаўленне аднаго прадмета многім.

Формы ліку назоўнікаў адрозніваюцца канчаткамі. Значэнне ліку ў нязменных назоўніках выяўляецца толькі сінтаксічна (у кантэксце) — у словазлучэннях пры дапамозе канчаткаў слоў, што дапасуюцца да назоўнікаў, або — шырэй — самім кантэкстам: У горадзе адкрылася (адкрыліся) новае (новыя) атэлье. Або: На сустрэчу запрошаны паслы і аташэ многіх краін.

Некаторыя назоўнікі ўжываюцца толькі ў адным ліку: адзіночным (моладзь, мёд, жыта) або множным (акуляры, духі, суткі). Іх прынята называць адпаведна адзіночналікавыя і множналікавыя.

Асноўныя групы адзіночналікавых і множналікавых назоўнікаў глядзіце ў табліцы.

Адзіночналікавыя

Множналікавыя

1. Зборныя: моладзь, дзетвара, студэнцтва, лістота, птаства, смецце

2. Рэчыўныя: вугаль, бавоўна, золата, салома, малако, наф- та

3. Абстрактныя (назвы якасцей, дзеянняў, стану): блакіт, зло, адвага, касьба

4. Назвы грамадскіх плыняў, ву- чэнняў, галін навукі: дэмакра- тыя, капіталізм, марксізм, лінгвістыка

5. Уласныя назвы: Еўропа, Орша, Гомель, Месяц, Зямля, БДУ, Янка, Броўка

Назвы састаўных і парных прадметаў: вароты, акуляры, жорны, арэлі, абцугі

Рэчыўныя і зборныя: лекі, дрожджы, нетры, зёлкі, карункі, ападкі

Назвы прамежкаў часу, гульняў, звычаяў, абрадаў: канікулы, вячоркі, каляды, радзіны, дзяды, шахматы

Назвы дзеянняў і стану прыроды: выбары, паводзіны, непарадкі, замаразкі, прыцемкі

Некаторыя геаграфічныя назвы: Афіны, Пухавічы, Віскулі, Смалявічы

Некаторыя з адзіночналікавых назоўнікаў могуць ужывацца ў асобных выпадках і ў форме множнага ліку. Але гэта звязана са зменай іх лексічнага значэння. Так, абстрактныя назоўнікі ўтвараюць форму множнага ліку, калі ўжываюцца ў канкрэтных значэннях (шум — шумы ў сэрцы, радасць — першыя радасці); рэчыўныя — калі абазначаюць разнавіднасці гатункаў пэўных рэчываў (віно — каўказскія віны, пясок — белыя пяскі).

Форма адзіночнага ліку можа ўжывацца для абазначэння зборнасці: Без часу ліст на дрэвах жоўк (Колас).

Разыходжанні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Адны назоўнікі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (клопат, чарніла, змрок), а ў рускай — толькі ў множным ліку (хлопоты, чернила, сумерки), другія, наадварот, у беларускай мове — множналікавыя (дзверы, грудзі, двайняты), а ў рускай — адзіночналікавыя (дверь, грудь, двойня). Некаторыя назоўнікі ў беларускай мове маюць абедзве формы ліку (абедкі — абедак, брусніца — брусніцы), а ў рускай мове — толькі адну форму ліку (объедки, мн., брусника, адз.).

Склон назоўнікаў

Склон — гэта словазмяняльная катэгорыя назоўніка, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншых слоў у сказе. Яна выражаецца праз сістэму канчаткаў. У беларускай мове шэсць склонаў: назоўны — прамы і пяць ускосных. Назоўны склон ужываецца без прыназоўніка, месны — толькі з прыназоўнікам, астатнія ўскосныя склоны — як з прыназоўнікам, так і без яго. Прыназоўнік удакладняе значэнне склонаў.

Асноўныя значэнні склонаў — суб'ектнае, аб'ектнае, азначальнае, а таксама колькасныя адносіны:

  1. суб'ектнае — словаформа абазначае самога вытворцу дзеяння;

  2. аб'ектнае — словаформа абазначае прадмет, на які накіравана дзеянне;

  3. азначальнае — словаформа абазначае прымету прадмета;

  4. акалічнаснае — словаформа абазначае як? дзе? калі? якім чынам? і г. д. адбываецца дзеянне;

  5. колькасныя адносіны — словаформа ўжываецца разам з лічэбнікам, які абазначае колькасць прадметаў.

Склон

Значэнне

Прыклады

Назоўны

Родны

Давальны

Вінавальны

Творны

Месны

суб'ектнае

суб'ектнае

аб'ектнае

азначальнае

акалічнаснае

колькаснае

аб'ектнае

суб'ектнае (суб'ект стану)

азначальнае

аб'ектнае

суб'ектнае (суб'ект стану)

акалічнаснае

аб'ектнае

акалічнаснае

азначальнае

суб'ектнае (у пасіўных канструкцыях)

аб'ектнае

азначальнае

акалічнаснае

Чалавек ідзе, кніга ляжыць. Кніга прачытана вучнем; дом пабудаваны рабочымі (назоўнікі кніга, дом—дзей-нікі, г. зн. граматычна — суб'екты, але лагічна, сэнсава вытворцамі дзеяння, суб'ектамі з'яўляюцца вучань, будаўнікі, іх дзеянні накіраваны на аб'ект (кніга, дом). Таму назоўнікі кніга, дом тут выступаюць як граматычны суб'ект, але лагічны аб'ект, адпаведна гаворыцца пра суб'ектна-аб'ектнае значэнне Н. склону ў такіх канструкцыях).

Выступленне артыста, даклад сту-дэнта

Падрыхтоўка да заняткаў, будаўніцт-ва дарогі

Шлях да горада, дырэктар школы Чакаць каля школы, Першага мая

Пяць дзён, чацвёра дзяцей

Дапамагчы суседу, пісьмо бацьку Дзецям весела, маці не спіцца

Помнік Коласу, падарунак сыну

Чытаць кнігу, хвалявацца за блізкіх Бацьку нешта непакоіла

Адпачыць хвіліну, пайсці ў тэатр

Кіраваць машынай, маляваць алоўкам

Ісці лесам, сустрэцца раніцай

Кніга з малюнкамі, спевы хорам

Дарогу замяло снегам

Марыць аб шчасці, гараваць па сыне

Дэяўчынка ў акулярах, паліто на ваце

Адпачываць на моры, стаяць на вуліцы

1

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]