Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРФАЛОГІЯ.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
166.91 Кб
Скачать

Род запазычаных і складанаскарочаных назоўнікаў

У беларускай мове запазычаныя назоўнікі размяркоўваюцца па родах у залежнасці ад канчатка, але незалежна ад таго, які род яны мелі (калі ўвогуле мелі) у мове-крыніцы. Напрыклад, запазычаныя з лацінскай мовы назоўнікі ніякага роду на -ум тыпу кансіліум, пленум, прэзідыум у беларускай мове адносяцца да мужчынскага роду (як і назоўнікі кум, розум, сум); назоўнік аўтарытэт у беларускай мове мужчынскага роду, а ў нямецкай, з якой ён запазычаны, жаночага роду), назоўнікі ніякага роду грэчаскага паходжання тэма, схема, тэарэма ў беларускай мове адносяцца да жаночага роду.

Род нязменных, ці нескланяльных, запазычаных адушаўлёных назоўнікаў вызначаецца па полу асобы. Так, маэстра, дэндзі, янкі, Фернанда — мужчынскага роду; фрау, мадам, пані, Бэтсі — жаночага роду.

Нязменныя назоўнікі, якія з'яўляюцца назвамі жывёл і птушак, адносяцца пераважна да мужчынскага роду: какаду, кенгуру, шымпанзэ, поні. Асобныя адушаўлёныя назоўнікі захоўваюць той род, да якога адносіцца агульнае родавае найменне: івасі (рыба), цэцэ (муха) — жаночы род.

Нязменныя запазычаныя неадушаўлёныя назоўнікі афармляюцца ў беларускай мове як назоўнікі ніякага роду: паліто, каратэ, турнэ, кашнэ, інтэрв'ю.

Род нязменных уласных назваў вызначаецца ў адпаведнасці з родавым словам: Бардо (горад) — м. р., Місісіпі (рака) — ж. р., Антарыё (возера) — н. р., «Монд» (газета) — ж. р.

Граматычны род складанаскарочаных слоў вызначаецца дваяка: 1) па канчатках: мясцком, ЦУМ, калгас, лясгас — мужчынскага роду (хоць у аснове апошніх двух назоўнік гаспадарка, ж. р.); 2) па роду асноўнага стрыжнёвага слова: АТС (станцыя) — ж. р., БелТА (агенцтва) — н. р.

Варыянтныя родавыя формы

У беларускай мове ёсць група назоўнікаў (звыш 100), якія маюць варыянтныя родавыя формы: замш — замша, жыраф — жырафа, зал — зала, топаль — таполя, салат — салата, давер — давер'е і інш.

Большасць варыянтных формаў нераўнапраўныя. У выніку канкурэнцыі адна з формаў выцясняецца з ужытку. Так, у першых дзвюх парах прыведзеных прыкладаў перавага аддаецца першаму варыянту, у астатніх — другому варыянту.

3 цягам часу некаторыя варыянты могуць разыходзіцца ў значэнні і ператварацца ў самастойныя лексемы. Рознае значэнне маюць назоўнікі гранат — граната, кар'ер — кар'ера і інш.

Разыходжанні ў родзе назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

У беларускай мове ёсць назоўнікі (усяго іх каля 400), тоесныя па значэнні з аднакаранёвымі назоўнікамі ў рускай мове, але розныя паводле родавай прыналежнасці.

Так, словы боль, жаль, мазоль, сажань, цень, шынель, медаль адносяцца ў беларускай мове да мужчынскага роду, у рускай — да жаночага. Разыходжанні ў родзе назіраюцца і ў групе назоўнікаў з нулявым канчаткам, якія адрозніваюцца ў беларускай і рускай мовах мяккасцю — цвёрдасцю канцавога зычнага.

У беларускай мове назоўнікі з цвёрдай асновай тыпу стэп, дроб, насып, рукапіс, пыл, палын, подпіс адносяцца да мужчынскага роду, у рускай мове такія назоўнікі захавалі канцавыя мяккія зычныя (степь, дробь, пыль і г. д.) і адносяцца да жаночага роду.

Несупадзенне ў родзе адзначаецца і сярод адушаўлёных назоўнікаў: назоўнік сабака ў беларускай мове мужчынскага роду, у рускай — жаночага, а слова гусь у беларускай мове жаночага роду, у рускай —мужчынскага (параўн.: бел. як з гусі вада — рус. как с гуся вода). Назоўнікі, якія абазначаюць маладых істот, у беларускай мове адносяцца да ніякага роду: цяля(-ё), парася(-ё), ягня(-ё); у рускай мове ўжо з XV ст. яны змянілі сваю былую форму і сталі ўжывацца ў форме мужчынскага роду: телёнок, поросёнок, ягнёнок.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]