Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

2222

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыi “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж»

Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове

раздзел “Марфалагічны склад афіцыйна-дзелавога стылю”

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для правядзення практычных заняткаў па спецыяльнасці 2-26 02 31 “Дакументазнаўства I дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”

Аўтар _______________ В.Г.Ульянава

Метадычныя ўказанні разгледжаны і рэкамендаваны для выкарыстання ў навучальным працэсе на:

- пасяджэнні цыклавой камісіі

філалагічнага цыкла

Пратакол № 6 ад 9.12.2010

Старшыня камісіі ___ В.Г.Ульянава

  • паcяджэнні экспертнай метадычнай камісіі

Пасяджэнне № __ад___.____.20__г.

2010

Прадмова

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па раздзелу “Марфалагічны склад афіцыйна-дзелавога стылю” прызначаюцца для навучэнцаў спецыяльнасці 2-26 02 31 аддзялення “Дакументазнаўства i дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”. Складзены ў адпаведнасці з рабочай вучэбнай праграмай па дысцыплiне “Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове”, зацверджанай дырэктарам УА “МДПК” у 2007годзе.

Асноўная мэта дапаможніка – навучанне будучых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй правільнаму стылістычнаму выкарыстанню марфалагічных сродкаў мовы; азнаямленне навучэнцаў з кадыфікаванымі марфалагічнымі беларуска-рускімі нормамі і авалоданне імі; азнаямленне і дасканалае авалоданне марфалагічнымі нормамі афіцыйна-дзелавога стылю; павышэнне маўленчай пісьменнасці будучых спецыялістаў; выпрацоўка нецярплівасці да іншастылёвых граматычных формаў і ўменне выпраўляць такога кшталту граматычныя хібы.

У працэсе авалодання ведамі навучэнцы павінны азнаёміцца і засвоіць тэарэтычны матэрыял раздзела па зацверджанай праграме; паказаць веданне тэарэтычных палажэнняў на практыцы пры выкананні разнастайнага тыпу практыкаванняў. Практычная накіраванасць курса марфалогіі прадугледжвае прымяненне такіх прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання, якія садзейнічалі б засваенню навучэнцамі асноўных марфалагічных асаблівасцей у афіцыйна-дзелавым стылі, авалоданню нормамі літаратурнага вымаўлення; выпрацоўцы арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў, развіццю мовы і мыслення.

Практычны характар курса ні ў якім разе не паслабляе ўвагі да граматыкі. Засваенне тэарэтычнага матэрыялу дазваляе глыбей асэнсаваць граматычны лад мовы, стварыць навуковую аснову для свядомага яе вывучэння.

Для мэтанакіраванай работы па ўзбагачэнню мовы навучэнцаў словамі розных часцін мовы трэба абапірацца на тэарэтычныя веды пра слова як адзінку лексіка-семантычнага ўзроўню, якія вядомы навучэнцам з раздзела «Лексіка»: паняцце лексічнага значэння слова, сінанімічнасці і антанімічнасці, аманімічнасці і мнагазначнасці, новых і ўстарэлых слоў, слоў-тэрмінаў і прафесіяналізмаў, свабодных і ўстойлівых словазлучэнняў.

Авалоданне мовай — гэта працэс, звязаны з успрыняццем і пабудовай выказвання.

Каб зразумець прачытанае ці пачутае, неабходна ведаць лексічнае і граматычнае значэнне слоў, іх спалучальныя магчымасці, эмацыянальна-экспрэсіўныя і стылістычныя адценні. Пры пабудове самастойных выказванняў трэба адбіраць словы пэўных тэматычных груп, выкарыстоўваць сінанімічныя і антанімічныя, стылістычныя, экспрэсіўныя сродкі для раскрыцця тэмы і галоўнай думкі.

Для гэтага на занятках па марфалогіі неабходна ўзбагачаць слоўнік навучэнцаў:

1) тлумачыць новыя словы і ўстойлівыя словазлучэнні;

  1. працаваць над сістэмнымі сувязямі слоў (тэматычных груп, сінанімічных і антанімічных пар);

  1. працаваць над суадноснымі сродкамі мовы: пісьмовымі і вуснымі, нейтральнымі і стылістычна афарбаванымі, шырокай і абмежаванай спалучальнасцю.

Раздзел “Марфалагічны склад афіцыйна-дзелавога стылю” складаецца з 28 гадзінн (гл. Табліцу). Як падагульненне вывучанага ў канцы раздзела праводзіцца тэматычны кантроль, які ўяўляе сабой комплексную праверачную работу па вывучаных тэмах.

Кожныя практычныя заняткі складаюцца з разнастайных заданняў. Навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыка выконваюць практыкаванні ў вуснай або пісьмовай форме; прадугледжаны практыкаванні для самастойнага выканання, напісання кантрольных і самастойных прац, выкананне заданняў па варыянтах; хатнія і дадатковыя заданні. Таксама, у дапамогу выкладчыку і навучэнцам, пазначаюцца мэты практычных заняткаў, абсталяванне працоўнага месца, змест і віды работ, літаратура і кантрольныя пытанні. Асноўныя тэарэтычныя паняцці прыводзяцца ў кожнай практычнай тэме.

Матэрыял для практыкаванняў складзены з тэкстаў дакументаў, перыядычнага друку, твораў мастацкай літаратуры. Падабраны, насычанымі граматычнымі формамі дыдактычны матэрыял будзе садзейнічаць паглыбленаму вывучэнню марфалогіі, засваенню граматычных асаблівасцей беларускай і рускай моў, выяўленне пэўных граматычных формаў, характэрных для афіцыйна-дзелавога стылю, павышэнню моўнай культуры навучэнцаў.

У сувязі з гэтым практычныя заняткі змяшчаюць заданні па вызначэнню кадыфікаваных форм слоў і мэтазгоднасці іх выкарыстання ў афіцыйна-дзелавым стылі, замена адных граматычных форм іншымі, сінанімічнымі або нарматыўнамі, вызначэнне стылістычных адценняў разнастайных граматычных формаў, канструяванне словазлучэнняў, сказаў, звязаных тэкстаў пэўнага стылістычнага плану ў межах афіцыйна-дзелавога стылю і інш.

Назва тэмы

Колькасць гадзін

Старонка

Раздзел 3. Марфалагічны склад афіцыйна-дзелавога стылю.

Тэма 3.1. Стылістыка знамянальных часцін мовы

28

5

Агульная характарыстыка марфалагічнага складу афіцыйна-дзелавых дакументаў. Асаблівасці ўжывання самастойных і службовых часцін мовы ў тэкстах дакументаў

2

6

Найбольш ужывальныя вырыянты склонавых канчаткаў назоўнікаў ў дзелавым маўленні

2

8

Дыферэнцыяцыя значэнняў у залежнасці ад канчаткаў назоўнікаў

2

13

Скланенне ўласных назоўнікаў

2

14

Катэгорыя ліку і роду назоўнікаў

2

17

Тэма 3.2. Абазначэнні асоб па прафесіі, пасадзе, вучоным і воінскім званні

2

24

Ступені параўнання прыметнікаў, памылковае ўжыванне формаў ступеняў параўнання прыметнікаў

2

29

Сінанімічныя спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі і двух назоўнікаў

2

34

Запіс лічбавай інфармацыі ў афіцыйна-дзелавым стылі

2

37

10

Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў ў афіцыйна-дзелавым стылі

2

42

11

Дзеяслоў. Роля інфінітыва ў тэкстах дакументаў

2

48

12

Памылкі, звязаныя з выкарыстаннем дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных формаў

52

13

Выкарыстанне некаторых злучнікаў і прыназоўнікаў

2

58

14 Функцыянаванне адыменных прыназоўнікаў

2

64

Тэарэтычныя заняткі

Агульная характарыстыка марфалагiчнага складу афiцыйна-дзелавых дакументаў. Асаблiвасцi ўжывання самастойных i службовых часцiн мовы ў тэкстах дакументаў

Мэты: сфарміраваць паняцце пра асаблівасці ўжывання знамянальных і службовых часцін мовы ў тэкстах дакументаў

Асноўныя паняцці: Агульная характарыстыка марфалагічнага складу афіцыйна-дзелавога стылю. Стылістыка знамянальных службовых часцін мовы. Стылістычныя рэсурсы назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў, прыназоўнікаў, часціц. Асаблівасці ўжывання часцін мовы ў розных кантэкстах.

На прыкладзе апорнага канспекту прааналізуйце марфалагічны склад АДС /гл.схему 1/.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, крэйда, сшыткі, раздатачны матэрыял.

Змест і віды работ: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, складанне слоў па мадэлях, чытанне і аналіз сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Ахарактарызуйце марфалагічны склад АДС.

  2. У чым адметнасць марфалагічнага складу АДС у параўнанні з марфалагічным складам іншых функцыянальных стыляў?

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.Л., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.: Універсітэцкае, 1999.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.-Мн.: Універсітэцкае,1989.

  4. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Марфалагічны склад АДС

Схема 2 Назоўнікі 2 скл. адз.ліку м.р. у родным і месным склонах маюць канчаткі Р о д н ы с к л о н

З канчаткам –а (-я) ўжываюца:

*назоўнікі з суфіксам ок: беражокберажка, лужоклужка, вяршоквяршка, лясокляска, садок – садка;

* назоўнікі, якія абазначаюць:

1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб¢я, асла, брыгадзіра.

2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра.

3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота, языка. Выключэнне: твару.

4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, абёму, грашовыя адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра, тыдня. Выключэнне: веку, ранку, абеду, з году ў год, без году тыдзень.

5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці:

дзейніка, дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба

6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба.

7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа.

8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.

З канчаткам –у (-ю) ўжываюца:

1. Абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:

- абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы, а таксама апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: вопыту, болю, характару, адезду, кашлю, падвозу, голаду, жалю, смутку, колеру, поспеху, ідэалу;

- напрамкі ў прасторы, месца, форму, памер, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, узмежку, моманту, але поўдня;

- грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму;

- зявы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, ветру, пажару, галалёду;

- розныя захворванні: апендыцыту, тыфу ,радыкуліту, грыпу;

- розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу.

2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць:

- розныя рэчывы, масу, матэрыялы, , хімічныя элементы і злучэнні, лякарствы, некаторыя віды ежы: бензіну, клею, халадніку, пеніцыліну, квасу, натрыю, цукру, але: аўсА, хлебА.

3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару,тыражу, фальклору, люду.

ПАМЯТАЙ

Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з паралельнымі канчатками –а (-я), -у (-ю). Гэта залежыць ад значэння назоўніка, якое ён набывае ў канкрэтным кантэксце: Ля дома (будынка) старшыні стаяла машына (А.Ж.). Алесь атрымаў пісьмо з дому (сямі, родных) (А.Б.).Сустрэцца каля ясеня (канкрэтны прадмет, дрэва) і стул з ясеню (матэрыял)

У месным склоне назоўнікі другого скланення ў залежнасці ад асновы і

лексічнага значэння маюць канчаткі

*усе асабовыя (у тым ліку і ўласныя назвы) і неасабовыя назоўнікі пры цвёрдай аснове: на мосце, ілбе, у доме, у запісе, пры сыне, гарманісце, браце, Якубе Коласе, Максіме;

*усе неасабовыя назоўнікі при аснове на г, х, якія чаргуюцца з з, с: у кажусе ,на возе, лузе

*усе неасабовыя назоўнікі і толькі пры мяккай аснове: у жыцці, полі, гаі, пакоі, на алені, агні

-ы

*усе неасабовыя назоўнікі пры зацвярдзелай аснове: на карандашы, сонцы, аб дажджы

*асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і заднеязычныя (г, к, х): пры камандзіру, Ханку, Мележу, Рыгору;

*усе неасабовыя назоўнікі з асновай на к: у сшытку, пяску, на азярку;

* агульныя і ўласныя назоўнікі з асновай на г, х, калі яны не змяняюцца на з, с: жаху, подыху, подзвігу (абстракныя паняцці); тварагу,мозгу,пуху (рэчыўныя паняцці); Алегу,Цімоху, Бугу (уласныя назвы); мітынгу, дыялогу, штрыху (назоўнікі іншамоўнага паходжання)

*назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях: на хаду, на ляту, на віду, з разбегу, жыць ў ладу

*назоўнік пост: стаяць на пасту

* асаблівыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры герою, Міхасю, Мікалаю.

* некаторыя назоўнікі ніякага роду з націскам на канчатку: малако - малацэ;

*назоўнік двор: сустрэліся на двары (участак каля дома) – спявалі на дварэ (на вуліцы)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]