Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Выкарыстанне некаторых злучнікаў і прыназоўнікаў

Мэты: навучанне выяўляць стылёвыя асаблівасці некаторых прыназоўнікаў і злучнікаў у залежнасці ад кантэксту, будаваць прыназоўнікавыя і злучнікавыя канструкцыі рознай структуры; выяўленне ролі прыназоўнікаў і злучнікаў пры стварэнні сказаў і тэкстаў; выяўленне стылёвых асаблівасцей некаторых прыназоўнікаў і злучнікаў у беларускай і рускай мовах; развіццё параўнальнага аналіза пэўных маўленчых канструкцый у абедзвюх мовах.

Асноўныя паняцці: прыназоўнік, злучнік, сінанімічныя канструкцыі, стылістычная афарбоўка прыназоўнікаў і злучнікаў.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, МУ.

Змест і віды работ: выбар правільнай формы, пераклад словазлучэнняў і сказаў, параўнанне прыназоўнікавых канструкцый, аналіз прыназоўнікавых і злучнікавых канструкцый.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

  1. Ці ёсць стылістычная розніца ва ўжыванні прыназоўнікавых і злучнікавых канструкцый у беларускай і рускай мовах?

  2. Назавіце характэрныя формы для абедзвюх моў.

  3. Назавіце стылёвыя асаблівасці некаторых злучнікаў у залежнасці ад кантэксту.

  4. Ахарактарызуйце асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў.

  5. Якая спецыфіка выкарыстання канструкцый з прыназоўнікам ПА?

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.

  2. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А., Лещенко В.А. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн., 1994.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

  4. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998.

  5. Русецкий В.Ф. Культура речи учителя. Практикум.- Мн., 1999.

Хоць уласнага значэння

Ў мове я не маю,

Але словы ці сказы

Між сабой злучаю.(злучнік)

НАПАМІН!!!

Злучнік — гэта службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі слоў, частак складанага сказа і сказаў, напрыклад: завадчане не толькі аднавілі руіны былых карпусоў, але і пабудавалі новыя. Мы атрымалі добры ўраджай не толькі жыта, але і бульбы, цукровых буракоў і гародніны.

Злучнікі, як і прыназоўнікі, не маюць лексічнага значэння, не з′яўляюцца членамі сказа, не змяняюцца. Злучнікі служаць для выражэння сэнсава-граматычных адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі мовы.

У залежнасці ад сінтаксічнай функцыі і выражаных сэнсава-граматычных адносін злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

Злучальныя злучнікі ўжываюцца пры аднародных членах сказа, такімі злучнікамі яшчэ злучаюцца часткі складаназлучаных сказаў, а таксама самастойныя сказы ў звязным тэксце. Падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі складаназалежнага сказа.

Паводле структуры злучнікі бываюць простыя, напрыклад: а, але, бо, каб, што, як, і састаўныя (двух- і трохслоўныя): толькі што, таму што, як быццам, для таго каб, пасля таго як і інш.

У АДС часта выкарыстоўваецца складаны супастаўляльны злучнік не толькі…, але і…. Ведайце! Дадзены злучнік служыць для злучэння аднародных членаў сказа ці частак складаназлучанага сказа. Кожная частка злучніка павінна знаходзіцца непасрэдна перад аднароднымі членамі: не толькі дыпломы, але і залікоўкі; не толькі кнігі, але і часопісы. Калі аднародныя члены сказа ўжыты з прыназоўнікам, то прыназоўнік павінен паўтарацца перад кожным з аднародных членаў: не толькі для сябе, але і для ўсіх.

Злучнікі, якія адносяцца да ўстарэлай лексікі, у АДС не выкарыстоўваюцца.

Адзіночны спалучальны злучнік і з’яўляецца самым распаўсюджаным, выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях, мае нейтральную стылістычную афарбоўку. Яго сінонім злучнік ды выкарыстоўваецца ў вусным маўленні для злучэння частак складаназлучанага сказа. Для сувязі складаных частак складаназлучанага сказа з адносінамі неадпаведнасці ўжываюцца сінанімічныя злучнікі толькі, аднак.

Функцыю спалучэння частак складаных сказаў у АДС таксама выконваюць злучальныя словы — адносныя займеннікі хто, што, які, каторы, чый, колькі і займеннікавыя прыслоўі дзе, як, куды, калі, адкуль. Злучальныя словы ў адрозненне ад злучнікаў з′яўляюцца членамі сказа даданых частак, таму іх пропуск немагчымы. У АДС ўжываюцца злучальныя словы разам з тым, між тым, тым не менш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]