Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні:

1. Ахарактарызуйце формы дзеепрыметнікаў з пункту погляду іх ужывання ў сучаснай беларускай мове. Ужыванне якіх форм і чаму лічыцца парушеннем беларускай літаратурнай нормы?

2.Што Вы можаце сказаць пра стылістычнае выкарыстанне форм дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у дзелавых тэкстах?

3.Якія існуюць парушэнні пры ўтварэнні форм дзеепрыметнікаў?

4. Якая сустракаецца памылка пры выкарыстанні дзеепрыслоўнага звароту?

Літаратура:

І.Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.

2. Конюшкевмч М.И., Корчиц М.А.,Э Лещенко В.А. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн., 1994.

3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн, 2006.

4. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.-Мн., 1989.

5.Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.-М.,1998.

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ!!!

Дзеепрыслоўе — нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае ў адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне і адказвае на пытанні што робячы?, што зрабіўшы?

У беларускай мове дзеепрыслоўе — пашыраная форма, якая ўтвараецца практычна ад усіх дзеясловаў, не мае стылістычных абмежаванняў і ўжываецца ва ўсіх стылях.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання (цяперашняга часу) маюць суфіксы -учы, -ючы (I спражэнне) і -ачы, -ячы (II спражэнне); дзеепрыслоўі закончанага трывання (прошлага часу) маюць суфіксы -ўшы, -шы: беручы, купляючы, сочачы, носячы, сказаўшы, прынёсшы.

Некаторыя суфіксы дзеясловаў незакончанага трывання не адпавядаюць тыпу скланення ўтваральнага дзеяслова: вісець — вісючы, звінець — звінючы, спаць — сплючы.

Не дапускаецца змешваць суфіксы дзеепрыслоўяў розных трыванняў: нельга купляўшы (купляючы), напішучы (напісаўшы), бегшы (бегучы), меўшы (маючы).

Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнік — скланяльная форма дзеяслова, якая спалучае ў сабе адзнакі прыметніка і дзеяслова. Дзеепрыметнік мае час і стан, у беларускай мове не ўжываюцца зваротныя формы.

Для сучаснай беларускай літаратурнай мовы характэрны не ўсе магчымыя для ўтварэння формы дзеепрыметнікаў.

Сярод формаў незалежнага стану неўжывальнымі з'яўляюцца формы цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч- і прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-: бягучыя гадзіны, цікавячыя факты, парыжэўшая лістота, праросшы парастак. Больш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксам -л-: пацямнелы, заінелы, прамоклы.

Сярод формаў залежнага стану неўжывальнымі з'яўляюцца формы цяперашняга часу з суфіксамі -ом-, -ем-, -ім-: даваемы крэдыт, узводзімы дом. Самымі распаўсюджанымі сталі формы прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-: прачытаны, зроблены, засеяны, размыты.

Такім чынам, патрабуе праўкі вялікая колькасць дзеепрыметнікаў у выпадку іх выкарыстання ў тэксце. Сярод магчымых спосабаў замен прапануем наступныя:

  1. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца ўжывальнай (спосаб прыдатны для праўкі дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу): праросшы парастак — прарослы парастак, уцалеўшы будынак — уцалелы будынак, заросшы ўчастак — зарослы ўчастак;

  2. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца дзеепрыслоўем (спосаб прыдатны для праўкі дзеепрыметнікаў незалежнага стану): Прыехаўшая сёння на фірму камісія працавала ў бухгалтэрыі; праўка: Камісія, прыехаўшы сёння на фірму, працавала ў бухгалтэрыі; Праязджаючая побач з магазінам машына раптам затармазіла; праўка: Машына, праязджаючы побач з магазінам, раптам затармазіла;

3) нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца прыметнікам; у апошні час даволі пашыраны замены на прыметнікі з суфіксам -льн-: Чуўся ўсё ўзрастаючы грукат; праўка: Чуўся ўсё мацнейшы грукат; уяўляемы сюжэт — уяўны сюжэт, энергазберагаючыя тэхналогіі — энергазберагальныя тэхналогіі; стамляючая неабходнасць — стамляльная неабходнасць; рашаючы матч — вырашальны матч;

4) нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца назоўнікам: будучае чалавецтва — будучыня чалавецтва;

  1. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца даданым сказам са злучальным словам які (што): Прадстаўляемы на пасаду кіраўніка С. М. Трафімчук выступіў з кароткім паведамленнем; праўка: С. М. Трафімчук, які прадстаўляецца на пасаду кіраўніка, выступіў з кароткім паведамленнем; Аўтамабіль вярнуўся з рэйса з няспраўным спідометрам, маючым пломбы; праўка: Аўтамабіль вярнуўся з рэйса з няспраўным спідометрам, што мае пломбы;

  2. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца апісальным выразам: развіваючыяся краіны — краіны, якія сталі на шлях развіцця; верцячаяся пліта — паваротная пліта; глядзець сумуючым позіркам — глядзець сумна, тужліва:

7) у рэдкіх выпадках дзеепрыметнік з нехарактэрным суфіксам, калі не мае вялікай сэнсавай нагрузкі, можна апусціць: Паставілі лаўку паміж дзвюма растучымі елкамі; праўка: Паставілі лаўку паміж дзвюма елкамі.

Заданне 1. Адзначце, на падставе якіх дыферэнцуючых прымет адзначаныя словаформы можна аднесці і да дзеепрыметнікаў, і да дзеепрыслоўяў.

  1. Ён прыгнуўся, як кот, збіраючыся скокнуць на мыш.

  2. – Падай,- наставаў Клім, пачынаючы злаваць.

  3. Вось з адхону абрынуўся раскалелы шлак, і вогненны струмень яго, сцякаючы ўніз, нагадвае абрысы чалавека з раскінутымі рукамі.

  4. Адзін з іх, не дайшоўшы некалькі крокаў, плечуком таргануў, аўтамат зняў.

  5. Памёр Машуткін, пражыўшы восемдзесят з хвосцікам.

  6. Сабураў, зразумеўшы гэта як запрашэнне ісці за ім, таксама зайшоў.

Заданне 2. Падбярыце для канструкцый з дзеепрыметнікамі найбольш падыходзячы для беларускай мовы сінтаксічны эквівалент.

1. Записи в тетрадке закрепляли неторопливые, но по верному пути развивающиеся события. 2. За стеной показалась большая крона светящегося зеленью дерева. 3. Открывающаяся из-за деревьев река блестящей лентой вьется в зеленых берегах. 4. За нею виднелась небольшая юрта с наклоненными стенами, казавшаяся кучей снега. 5. В образовавшееся от взрыва углубление устремились люди с кирками и лопатами. 6. Шесть вагонов первого класса, вытянувшиеся вдоль платформы, должны были отвезти участников пикника на 303-ю версту.

Заданне 3. Вызначце парушэнні нормаў у наступных спалучэннях. Якія нормы парушаны? Выявіце прычыны ўзнікнення маўленчых памылак у спалучэннях. Якія часціны мовы ўваходзяць у словазлучэнні? Выпраўце памылкі.

Склаўшыеся абставіны, нявыключаны матор, выступаючы чалавек, сустракаючыеся людзі, падпісаны дакумент, выдаваўшыйся матэрыял, зжатае поле, узмацнеўшыя сувязі, зробленая справа.

Заданне 4. Утварыце сінанімічныя сінтаксічныя канструкцыі з дзеепрыметнымі формамі, якія будуць характэрны для беларускай мовы.

1. Сремительная человеческая волна, гонимая сильным напором, подхватила Андрея Ильича. 2. Разве можно запомнить слова, произносимые в первые моменты встречи матерью и сыном, мужем и женой или двумя влюбленными? 3. Тишина, нарушаемая посвистыванием синичек, трава выше колен, прополотая внутри оградок. 4. Поглядев на край неба, заливаемый темной тучей, Семен вспомнил книгу о приметах погоды. 5. Шампанское, истребляемое дюжинами, оказывало свое действие. 6. В сенях сквозь нее [стену] проникали к нам запахи картошки, поджариваемой на постном масле. 7. Семен поел и теперь благодушествовал, пригреваемый солнышком. 8. Морозная снежная пыль, увлекаемая скоростью, перемешивалась с выхлопными газами.

Заданне 5. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце.

1. Антось ніколі не бачыў чыста апранутых і сыта наетых сялян. 2. Кожны студэнт пры жаданні можа атрымаць у бібліятэцы спіс рэкамендуючай літаратуры. 3. Міхалка хацеў сказаць ёй што-небудзь вострае і зневажаемае. 4. У старой хаце на вокны былі папрыбіваты крыж-накрыж дошкі. 5. Няцвёрдым хістаючым крокам Марыля пасунулася ў бакоўку. 6. Адзін з вучняў, устаўшы з-за парты, чакаў настаўніцкага прысуду.

Заданне 6. Перакладзіце прыведзеныя словазлучэнні рускай мовы на беларускую, выкарыстоўваючы разнастайныя спосабы перакладу дзеепрыметнікаў.

Продукция, произведённая предприятием; сложившиеся обстоятельства; регулирующая функция; реализуемое через торговую сеть; обслуживающий персонал; разрешимая задача; установившиеся цены; органы, осуществляющие государственную политику; заслуживающий доверия; управление, занимающееся частными компаниями; документ, освобождающий от финансовой ответственности; проверяющее лицо; развивающийся маркетинг.

Заданне 7. Прыдумайце сказы з наступнымі дзеепрыслоўнымі зваротамі.

  1. Отправляясь в загранкомандировку, …

  2. Разлiчваючы на свае сiлы, …

  3. Прымаючы пад ýвагу Ваша меркаванне па дадзенаму пытанню, …

  4. Приступая к рассмотрению следующего вопроса, …

  5. Адзначаючы асобныя недахопы, …

  6. Подчеркивая значимость проекта, …

  7. Адказваючы на Ваш запыт ад 17.01.2010 г., …

  8. Разгледзеýшы Вашу прапанову аб скарачэннi тэрмiну паставак, …

Заданне 8. Выканайце па падручніку Лепешава І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр.116, 157, 158 /с. 46, 64-65/.

Заданне 9. Якiя з прыведзенных нiжэй сказаý не адпавядаюць патрабаванням сiнтаксiчнай нормы? Выпраўце сказы.

              1. Выскачыýшы з сянец, Алесь з пуду падаýся быý на гароды.

              2. Зайздрасць разбiрае Пракопа, гледзячы, як суседзi ходзяць ад ложкаý да вокнаý, ад вокнаý да дзвярэй палаты, на калiдор.

              3. Разважаючы над гэтым журботна-светлымi радкамi, мiжволi прыгадваецца другi наказ паэта.

              4. Хоць бы пагаварылi, паспрачалiся – тады i мне, слухаючы iх, шмат што праяснiлася б.

              5. Крымскi хан, слухаючы паслоý, жаваý бананы.

              6. Успомнiýшы чорта, у Юстына аж шорах па целе пойдзе.

              7. Нi ý якiм разе не параýноýваючы зусiм розныя пастаноýкi двух творчых калектываý, мiжволi ýзнiкаюць меркаваннi агульнага парадку.

              8. Вучачыся ý школе, мне ýсе больш i больш падабалася прафесiя настаýнiка.

              9. Цяпер у Мядзелi, гледзячы на веласiпед, Бацьку агарнуý жаль.

              10. На судовым пасяджэннi, слухаючы паказаннi аднаго са злачынцаý, мне чамусьцi прыгадалася апавяданне Джэка Лондана «Забiць чалавека».

              11. Чытаючы творы многіх маладых, складваецца ўражанне, што галоўны іх клопат – абы толькі складна сказаць...

              12. Па полі пабеглі палахлівыя цені, змяняючы і блытаючы колеры.

              13. Ды вось у амерыканскім горадзе Фултане, робячы чарговы заакіянскі ваяж, Чэрчылем была сказана прамова, разлічаная на пачатак “халоднай” вайны.

Заданне 10. Адрэдагуйце сказы з дзеепрыслоýнымi зваротамi, дзе неабходна замяняючы iх даданымi сказамi цi ýстойлiвымi зваротамi.

        1. Ссылаясь на нашу договоренность, платеж будет произведен через инкассо.

        2. Адказваючы на Ваш лiст адносна фiнансавага становiшча кампанii, намi была сабрана наступная iнфармацыя.

        3. Прымаючы ва ýвагу наша шматгадовае супрацоýнiцтва, тавар будзе пастаýлены Вам са скiдкай 5%.

        4. Падпiсваючы дагавор, аплата гарантуецца.

        5. Накiроýваючы на разгляд дадзенае пытанне, нам неабходна павелiчэнне гадавого фонда мiнiмум на сорак тон.

        6. Однажды одевшись в «Рибок», вам не захочется покупать спортивную одежду других фирм.

        7. Записываясь на прием в городскую администрацию, гражданам выдаются пропуска.

Заданне 11 /хатняе/. Складзіце пратакол /1 варыянт/ і акт /2 варыянт/, пры гэтым выкарыстайце як мага болей дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў.

Практычныя заняткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]