Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Функцыянаванне адыменных прыназоўнікаў

Мэты: выпрацоўка трывалых навыкаў арфаграфічнага пісьма; навучанне правільнаму стылістычнаму выкарыстанню адыменных прыназоўнікаў і злучнікаў; фарміраванне ўменняў перакладаць тэксты з беларускай на рускую мову і наадварот.

Асноўныя паняцці: стылістычнае выкарыстанне ў дзелавым стылі адыменных прыназоўнікаў у беларускай і рускай мовах; стылістычнае выкарыстанне злучнікаў у беларускай і рускай мовах; утварэнне вытворных прыназоўнікау і злучнікаў.

Абсталяванне рабочага месца: раздатачны матэрыял, сшытак.

Змест і віды работ: чытанне тэкстаў на рускай і беларускай мовах, назіранне над суадноснымі па зместу прыназоўнікамі і злучнікамі пры перакладзе; запіс тэксту з раскрыццём дужак і ўстаўкай прапушчаных літар; складанне сказаў з пэўнымі адыменнымі прыназоўнікамі і злучнікамі; пераклад тэкстаў з рускай на беларускую мову і наадварот; рэдагаванне ўласнага тэксту з мэтай удасканалення напісанага.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

1. Назавіце адрозненні паміж вытворнымі прыназоўнікамі ў беларускай і рускай мовах.

2. Як удзейнічае руская мова на беларускую ў галіне ўтварэння прыназоўнікаў?

3. Прывядзіце прыклады беларускіх і рускіх прыназоўнікаў, якія адрозніваюцца стылістычна.

4. Якія назіраюцца стылістычныя асаблівасці ў выкарыстанні адыменных прыназоўнікаў у АДС?

6. Прывядзіце прыклады пераходу ў прыназоўнік назоўнікаў, дзеепрыслоўяў і прыслоўяў.

Літаратура:

1. Бордович А.М, Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999

2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

3. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998

4. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы.- Мн., 1995

Кароценькі,

нязменны я,

службовы —

Дапамагу

змяняць па склонах словы.

(прыназоўнік)

Заданне1. Прачытайце, зрабіце апорны канспект.

Састаўны прыназоўнік згодна з (з Т. склонам) не замяняецца словам згодна, якое ўспрымаецца як калька з рускай мовы або як прыслоўе: згодна з законам, згодна з указаннем дырэктара (н е л ь г а: згодна закону, згодна закона). Такія ж прычыны абмяжоўваюць выкарыстанне прыназоўніка адпаведна (з Д. склонам), які ўсё часцей замяняецца ў адпаведнасці з.

Прыназоўнік з-за (указвае на прычыну, якая перашкаджае ажыццяўленню чаго-небудзь) нельга замяняць на прыназоўнік дзякуючы (указвае на прычыну, якая садзейнічае ажыццяўленню чаго-небудзь). Н е л ь г а: Дзякуючы моцным дажджам нельга нарыхтаваць якасныя кармы; праўка: 3-за моцных дажджоў нельга нарыхтаваць якасныя кармы. Таксама нельга замяняць прыназоўнік дзякуючы на прыназоўнік за кошт (яго значэнне “ выкарыстоўваючы што-небудзь для якой-небудзь мэты”): Якасць прадукцыі фірмы палепшылася за кошт укаранення сучасных тэхналогій; праўка: Якасць прадукцыі фірмы палепшылася дзякуючы ўкараненню сучасных тэхналогій.

Выбар прыназоўнікаў у і на ў прасторавым значэнні залежыць ад значэння наступнага назоўніка і часта суправаджаецца традыцыяй: на Палессі, у (на) Беларусі, ва (на) Украіне, на заводзе, на фабрыцы, у фірме, ва ўстанове, у арганізацыі, у аддзеле, на пошце, у клубе, у Альпах, на Каўказе...

Прыназоўнік насуперак патрабуе пасля сябе пастаноўкі залежнага слова ў Д. склоне: насуперак рашэнню гарвыканкама, насуперак артыкулу 5 закона.

Прыназоўнік к амаль заўсёды замяняецца прыназоўнікам да: пайсці к дырэктару, рыхтавацца к святу (праўка: да дырэктара, да свята). Аднак пры неабходнасці падкрэсліць канкрэтны час выканання чаго-небудзь можа выкарыстоўвацца і прыназоўнік к: Выканалі план к 1 верасня абазначае канкрэтную дату, г. зн. план выкананы 31 жніўня; Выканалі план да 1 верасня можа абазначаць выкананне плана і раней, напрыклад, 25 жніўня.

Прыназоўнік звыш выкарыстоўваецца з Р. склонам залежнага слова: звыш нормы, звыш плана. Нельга спалучаць звыш з прыназоўнікам за: звыш за норму.

!!! Звярніце ўвагу на ўжыванне прыназоўнікавых канструкцый у беларускай і рускай мовах

Рускі прыназоўнік

Беларускі прыназоўнік

Дыферэнцыяльныя прыкметы

С помощью

3 дапамогай

При помощи

Пры дапамозе

Канкрэтызацыя дзеючай асобы

Меры к осуществлению

Меры да ажыццяўлення

Меры для осуществления

Меры для ажыццяўлення

Адценне большай мэтанакіраванасці

В подтверждение

У пацвярджэнне

АДС

Для подтверждений

Для пацвярджэння

Нейтральны стыль

В последнее время

У апошні час

Указанне на пэўны момант

За последнее время

За апошні час

Указанне на часавую адлегласць

Прыклады:

Беларускі варыянт

Рускі варыянт

3 дапамогай экспертызы ацэнкі неграшовых укладаў

С помощью экспертизы оценки неденежных вкладов

Пры дапамозе кіраўніка

При помощи руководителя

Прыняць меры да ажыццяўлення пастаўленых задач

Принять меры к осуществлению поставленных задач

Прыняць меры для ажыццяўлення ўказа

Принять меры для осуществления указа

У пацвярджэнне пададзеных аргументаў

В подтверждение представленных аргументов

Для пацвярджэння выказанай думкі

Для подтверждения высказанной мысли

У апошні час паляпшаецца

В последнее время улучшается

За апошні час дабіліся паляпшэння

За последнее время добились улучшения

Заданне 2. Прачытыйце.

  • Дзе памылка?

  • - Вось,- паказала пальцам Ганна,- “згодна дамове”, а трэба “ згодна дамовы”!

  • - Я напісала правільна, - сказала сакратарка.- А дамовы – гэта непісьменна.

Хто ж мае рацыю?

Заданне 3. Выпраýце памылкi ý выкарыстаннi прыназоýнiкавых канструкцый:

Дэпартамент па будаýнiцтву, праца па рамонту па шыферу, рэклама на Беларусi, дамова па рэалiзацыi прадукцыi, рашэнне па зарплаце, звесткi па танажу судна, дзiлер па Мiнску, вядзенне справаводства па асабоваму саставу, прадстаýленыя паслугi па атапленню, звесткi па 147 фiрм нашага горада, база дадзеных па клiентах, вопiс на вырабы з алюмiневага профiлю.

Заданне 4. Устанавіце міжмоўныя суаднесенасці прычынных прыназоўнікаў. Якія прыназоўнікі не маюць фармальнага эквівалента?

по причине з-за

в силу з прычыны

из-за з нагоды

в связи с з поваду

от у сувязі з

в результате ад

благодаря дзякуючы

по случаю з выпадку

по поводу у выніку вследствие

Заданне 5. Складзіце пары міжмоўных эквівалентаў з наступных беларускіх і рускіх прыназоўнікаў. Пры адсутнасці дакладнага эквівалента падбярыце сінанімічны. Складзіце з імі словазлучэнні.

У адносінах да, ад, у імя, паміж, поруч з, уздоўж, абапал, паводле, з нагоды, унутры, праз, з галіны, у сувязі з, наконт, пры, сярод, насупраць, з прычыны, у параўнанні з, скрозь, дзякуючы, на чале з, на працягу.

По отношению к, благодаря, во главе с, посреди, в течение, при, по причине, из области, вследствие, в связи с, насчет, среди, вдоль, по сравнению с, внутри, через, из-за, от, во имя, между, рядом с, по обеим сторонам, по, по случаю.

Заданне 6. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А., Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр.3,4 /с. 164/.

Заданне 7. Перапішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі. Перакладзіце атрыманыя словазлучэнні на беларускую мову.

Действовать вопреки (совет); уезжать согласно (предписания); совершенствовать формы ведения хозяйства по мере (развитие демократизации и рыночных отношений); отложить решение впредь до (выяснение обстоятельств дела); корректировать план в сторону (уменьшение объема работы); дать директивы по линии (профсоюз); мероприятия в целях (увеличение товарооборота); интересное предложение со стороны (фирма-заказчик).

Заданне 8. Замяніце прыназоўнікі, якія часта ўжываюцца з афіцыйна-дзелавым стылі, нейтральнымі словамі. Ці зменіцца характар спалучэнняў слоў?

Пры дапамозе школьнікаў - ...

Адносна вынікаў працы - ...

Па заканчэнню школы - ...

У сувязі з недахопам - ...

Па прычыне хваробы - ...

З прычыны аварыі - ...

Даведка: з, пасля, наконт, з-за.

Заданне 9. Да якіх рускіх словазлучэнняў правільна падабраны беларускія адпаведнікі?

а) очерки по искусству — нарысы па мастацтве

б)четыре холодильника — чатыры халадзільніка

в) встречаться по вечерам — сустракацца па вечарам

г) болеть восполением легких — хварэць на запаленне лёгкіх

д) две пятых лимона — дзве пятыя лімона

е) школа в пяти километрах — школа ў пяці кіламетрах

ж) видеть своими глазами — на свае вочы бачыць

з) говорить сквозь слёзы — гаварыць праз слёзы

Заданне 10 Перакладзіце тэксты на рускую мову, адзначце адрозненні ў беларуска-рускіх канструкцыях.

Варыянт 1.

Ухапіўшы ўсё гэта адным позіркам, які тым не менш амаль знясіліў яго, лейтэнант хацеў апусціць гапаву, як раптам штосьці ўбачыў. Здалося спярша, што гэта машына, апе капі ён лепей угледзеўся, дык зразумеў, што гэта фурманка. Стомлены працяглай увагай, ён палажыў галаву на снег, адчуваючы ў сабе збянтэжанасць, страх і надзею адначасова. Хто едзе ў фурманцы? Калі сяляне, калгаснікі, дык гэта быў цуд, у які ён нядаўна яшчэ не хацеў паверыць: да яго набліжаўся паратунак.

Усё ў ім паўстала супраць такога недарэчнага меркавання, бо цэлую ноч ён чакаў чаго хочаш, але ўжо не абозную фурманку з паклажай, да якой яму не было ніякае справы.

Углядаючыся праз голы, затуманены прыцемкамі хмызняк, Рыбак усё болыш пазнаваў гэтую пуцявіну, якую ён памятаў яшчэ з восені, калі пад нагамі плюхалі лужыны, а ў лесе густа церушыў лістапад і восеньскі вецер імжыў наўкола нудным сцюдзёным дажджом.

І не так важна было, што самі засталіся галодныя, - болей прыгнятаў успамін пра тых, на балоце, што гібелі цяпер на сцюжы і чакалі іх з якім-ніякім харчам.

Ён задыхнуўся ад пылу і зямлі, якой забіла яму нос і рот; адчуўшы краёчкам свядомасці, што жывы, тут жа тузануўся з долу і пад градам земляное трухі, якая абрынула зверху, вертануўся да панарамы (В.Быкаў).

Варыянт 2.

Але такое становішча тут не палохала, людзям на востраве яно здавалася зусім звычайным. З усіх бакоў, блізка і далёка, ведалі яны,— такія ж самыя выспы сярод бясконцых багнаў, дзікіх зараснікоў, што разлегліся на сотні вёрст з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход. Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі. Аднастайныя нудныя дажджы, што месяцамі лілі на мокрыя стрэхі, сцюдзёныя вятры, што люта білі ў замерзлыя вочкі-шыбы завеямі, цёплае сонца, што ўставапа ў пагодныя дні над купамі апешніку, — усё бачыла гэты востраў заклапочаным, у няспыннай руплівасці. Людзі заўсёды чым-небудзь былі заняты: уранку і ўвечары, летам і зімою, у хаце, на двары, у полі, на балоце, у лесе...(І. Мележ).

Заданне11 /хатняе/. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А., Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр.3 /с. 164/.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]